манапо́лія, -і, мн. -і, -лій, ж.

1. Выключнае права на вытворчасць або продаж чаго-н., а таксама выключнае права карыстання чым-н.

Дзяржаўная м.

2. Буйное капіталістычнае аб’яднанне, якое ўзнікла на падставе канцэнтрацыі вытворчасці і капіталу з мэтай панавання ў пэўнай галіне гаспадаркі і атрымання найбольшага прыбытку.

|| прым. манапалісты́чны, -ая, -ае і манапо́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Манапалістычны капітал.

Манапольнае права.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́нкаўскі ба́нковский;

б. капіта́л — ба́нковский капита́л;

б. — прыбы́так ба́нковская при́быль;

б. раху́нак — ба́нковский счёт;

б. біле́т — ба́нковский биле́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фіна́нсавы фина́нсовый;

~вая сістэ́ма — фина́нсовая систе́ма;

~вае пыта́нне — фина́нсовый вопро́с;

ф. год — фина́нсовый год;

ф. капіта́л — фина́нсовый капита́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фина́нсовый фіна́нсавы;

фина́нсовая систе́ма фіна́нсавая сістэ́ма;

фина́нсовый капита́л фіна́нсавы капіта́л;

фина́нсовый вопро́с фіна́нсавае пыта́нне;

фина́нсовый год фіна́нсавы год;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

банкі́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да банкіра, належыць банкіру. Банкірская кантора. Банкірскі дом. □ Большая частка банкірскага капіталу зусім фіктыўная і складаецца з даўгавых патрабаванняў (вэксаляў), дзяржаўных папер (якія прадстаўляюць ранейшы капітал) і акцый (пасведчанняў на атрыманне будучага даходу). Маркс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пай, паю, м.

Доля, якая ўносіцца ў капітал якога‑н. таварыства кожным яго ўдзельнікам. Уступны пай. Кааператыўны пай. □ У брацтвы ўваходзілі цэхавыя майстры, гараджане, купцы і розны просты люд (доступ сюды быў вольны, трэба было толькі ўнесці пэўны грашовы пай). Шакун.

[Тур. pay — частка, жэрабя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распалаві́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Разм. Раздзяліць прыблізна напалам. Моўчкі кожны [рабочы] распалавініў свой атрыманы капітал. Мурашка. У штабе арміі, што размясціўся часткова ў вёсцы, часткова ў лесе, у наспех абсталяваных бліндажах і ў крытых машынах, каманду распалавінілі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ісці́зна ’справядлівая справа, справядлівы іск, сапраўдная прыналежнасць’ (Нас.). Ст.-бел. истизна ’наяўныя грошы, наогул наяўнасць чаго-н.’ (Гарб.), ’уласнасць’ (1547 г., Булыка, Лекс. запазыч., 78) запазычана са ст.-польск. iściznaкапітал, наяўнасць, уласнасць; істотная праўда, рэчаіснасць’. З польскага таксама ўкр. исти́зна ’сапраўдная сума’ (Жэлях.). Слаўскі (1, 472) лічыць паўн.-слав. утварэннем з суф. ‑izna ад *jьstъ (гл. існы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пастая́нны, -ая, -ае.

1. Нязменны і аднолькавы заўсёды, бесперапынны.

Прырода на Зямлі знаходзіцца ў пастаянным развіцці.

Пастаянная велічыня (у матэматыцы). П. ток (у адрозненне ад пераменнага). Пастаянная армія (армія мірнага часу). П. капітал (частка капіталу, што затрачваецца на сродкі вытворчасці і застаецца нязменнай у працэсе вытворчасці). П. заказчык у атэлье.

2. Разлічаны на доўгі тэрмін, не часовы.

Пастаянная работа.

П. жыхар.

3. Не зменлівы, цвёрды.

П. погляд на рэчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фо́ндавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фонду (у 1 знач.); які складае фонд, рэзерв. Фондавыя землі. □ На будоўлі ідзе лес фондавы, нарыхтаваны яшчэ зімой. Корбан.

2. Які мае адносіны да фондаў (у 2 знач.); звязаны з купляй-продажам фондаў. Фондавая біржа. Фондавы капітал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)