скарбо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Гіст. Гаспадарча-фінансавы. Скарбовая канцылярыя гетмана.

2. Уст. Які належаў казне, казённы; дзяржаўны. Хутарок быў пабудаваны .. па арандаванай скарбовай зямлі. Колас. На настаўнікі двор уз’ехала натоптаная сенам скарбовая параконка. Лобан. Ні за якія грошы не хацелі [людзі] на скарбовым полі класці сваю працу. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фармазо́нскі, ‑ая, ‑ае.

Разм. уст. Які мае адносіны да фармазонства, фармазона. Баркаўчане веры не давалі, каб у Андрука фармазонскіх грошай не было. Даўней, кажуць, і праўда: некаторыя мелі такія грошы, што за іх можна што хочаш купляць: і тавар у цябе будзе і грошы назад вернуцца. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скавы́ш, ‑у, м.

Разм. Моцны пранізлівы вецер з завываннем. Сухі скавыш ламаў на гасцінцы бярозавае голле, змятаў з поля апошні снег і скавытаў у коміне Кукавіцкай карчмы. Чорны. [Адась:] — Хадзем у хату: чаго дубець на гэтым скавышы, — зазваў Лысакоўчыка. Калюга. Там за ім [акном] пяе завеяй Свежы ранішні скавыш. Чарнушэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Калю́гі ’тапачкі для мерцвяка’ (навагр., Нар. сл.). Статус слова няясны. Знаходзіцца ў бясспрэчнай сувязі з адзначанымі ў розных гаворках рус. шуйск. калиги ’абутак для мерцвяка’, якое са с.-грэч. καλίγι(ον), καλίγα ’чаравік’ (да лац. caliga ’паўботы’), гл. Фасмер, 2, 167. Фанетыка ў бел. мове тлумачыцца, магчыма, народнаэтымалагічным збліжэннем з калюга ’лужына’ (у такім выпадку калюгі ’тапачкі ад гразі’), шлях пранікнення слова з рускіх гаворак няясны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наўко́ла, прысл. і прыназ.

Разм.

1. прысл. Тое, што і навокал (у 1, 2 знач.). Цікаўныя вочы хлопца дапытліва пазіраюць наўкола. Васілёнак.

2. прыназ. з Р. Тое, што і навокал (у 3, 4 знач.). Гунава ўстаў, прайшоў наўкола стала і падкінуў наском бота бутэльку. Самуйлёнак. Тым часам наўкола фурманкі ўсё прыбываў гурт. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прытаўчы́, ‑таўку, ‑таўчэш, ‑таўчэ; ‑таўчом, ‑таўчаце, ‑таўкуць; пр. прытоўк, ‑таўкла, ‑ло; заг. прытаўчы; зак.

1. што. Прыправіць затаўкай. Прытаўчы боршч.

2. каго. Разм. Збіць, пабіць; дабіць. І каб не ўцёк Іллюк на тую часіну, каб хоць з хвіліну яшчэ пачакаў .., да паўсмерці б прытаўкла [Альжа] і яго, як таго беднага маладога балагола. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́рыць, ‑рыць; незак., каго-што.

Рабіць больш старым, падобным да старога. Гаспадар хаты — нізкі ростам, хударлявы, з паголенай барадой, але пышнымі рудаватымі вусамі. Вусы гэтыя, аднак, не старылі, а, наадварот, маладзілі яго. Шамякін. [Сівыя пасмы], як ні дзіўна, зусім не старылі нашага калегу, а надавалі яму выгляд чалавека маладога. Нядзведскі. Сур’ёзнасць старыць малады твар. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утра́тны, ‑ая, ‑ае.

Стратны. — Багаты які кірмаш, — сказаў Алесь. — Багаты, — адказаў Кастусь. — Толькі ўтратны. Бацька казаў, што летась ледзь прадалі пятую частку ўсяго завезенага. Караткевіч. / у знач. наз. утра́тнае, ‑ага, н. Адзін з гасцей параіў быў праз суд спагнаць з Грамабойчыка ўтратнае. Крапіва. Ужо, каб вяселле раскідаць, трэ было ўтратнае вярнуць. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цясля́рства, ‑а, н.

Рамяство, занятак цесляра. Пры ахвоце .. [Хацяноўскі] мог усё зрабіць па сталярству і цяслярству, аднак у хаце замест зэдліка стаяла калодка, замест ложка былі сяк-так збітыя нары. Кулакоўскі. Цесляром Івана Іванавіча зрабіла жыццё. Праз сваё цяслярства ён страціў шчасце. Гаўрылкін. От праз гэты свой сарваны жывот Іллюк і цяслярства кінуў ды пачаў са сталяркаю цацкацца. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ручы́цца, ру́чыцца; незак.

Разм.

1. Весціся; добра гадавацца, пладзіцца. Даніла — хлопец станавіты, Марына — болей бы такіх. Пайшло дабро ручыцца ў іх. Колас. А каты Заблоцкім ручацца .. От каб гэтак, як каты, авечкі ручыліся. Калюга. Як гаспадар каля жывёлы мучыцца, то жывёла ручыцца. Прыказка.

2. (звычайна з адмоўем). Удавацца, шанцаваць; надарацца. Убачыць усё хацеў Ахрэма, ды ніяк не ручылася сустрэча. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)