абміну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

1. Прайсці, праехаць міма каго-, чаго-н.

А. вёску.

2. Рухаючыся хутчэй, абагнаць каго-, што-н.

А. пешахода.

3. Не зачапіць, не закрануць.

Куля мяне абмінула.

4. перан. Пазбегнуць, унікнуць чаго-н. (часцей з адмоўем); прапусціць, не звярнуць увагі на што-н.

Злачынцу не а. кары.

|| незак. абміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вылу́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да вылузацца.

2. Зал. да вылузваць.

•••

Вылузвацца са скуры — тое, што і лезці са скуры (гл. лезці). Кавалеры вылузваліся са скуры, каб звярнуць на сябе агульную ўвагу і закасаваць усіх іншых. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

флірт, ‑у, М ‑рце, м.

Какецтва, лёгкае заляцанне. — Гэта ж толькі флірт, мама, — выцерла ручніком рукі Ада. — Разумееце, для забавы, каб весялей ішоў час. Пальчэўскі. Гэта звычайны флірт. [Усеваладу] даўно здалося, што Алена хоча звярнуць на сябе яго ўвагу. Скрыган.

[Англ. flirt.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вярну́ць ’аддаць узятае або атрымаць згубленае’; ’прымусіць або папрасіць вярнуцца назад’; ’заняцца пакінутай справай’ (БРС, Яруш.); ’звярнуць з дарогі’ (КТС, Гарэц., Бяльк., Касп.); ’нахіліць, хіліць’; ’ісці (аб дыме з коміна)’; ’капаць зямлю’ (БРС); ’нагаворваць’ (БРС, Шат.); ’згарнуць кудзелю да прадзіва’ (Жд., 1). Укр. вернути ’атрымаць назад’; ’абярнуць адзін раз’; ’паварочваць’; ’схіляць да чаго-небудзь’; ’вяртаць’, рус. верну́ть: арханг. ’прыводзіць у абарачэнне’, йонаўск. ’схіляць да чаго-небудзь’; ’вяртаць назад’, каш. vernǫc, славен. vŕniti ’вяртаць, вярнуць’, серб.-харв. вр́нути ’вярнуць’; ’звярнуць, павярнуць, збочыць’, макед. врне ’вярнуць’, балг. върна ’вярнуць’; ’аддаць назад’; ’прымусіць вярнуцца’. Прасл. vьrnǫti < vьrtnǫti (Шанскі, 1, В, 61).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каке́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Жанчына, якая сваімі паводзінамі, манерамі, туалетамі імкнецца падабацца мужчынам, звярнуць іх увагу. Дачка пані Міхаліны, какетка Яня, прымусіла каля сябе бегаць, можа, з пяць афіцэраў. Карпюк.

2. Тое, што і гестка.

[Фр. coquette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

указа́ць, укажу́, ука́жаш, ука́жа; укажы́; ука́заны; зак.

1. з дадан. Даць указанне, настаўленне.

У., як весці работу.

2. на што. Адзначыўшы што-н., звярнуць на яго ўвагу.

У. на памылкі.

3. што. Паказаць, назваць для ведама, кіраўніцтва.

У. лепшы метад.

4. каму на каго-што. Тое, што і паказаць (у 2 знач.).

У. месцазнаходжанне друкарні.

|| незак. ука́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. указа́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

останови́ть сов.

1. (прекратить движение) спыні́ць, затрыма́ць;

2. (сдержать, запретить что-л.) спыні́ць, не даць;

3. (сосредоточить на ком-, чём-л.) спыні́ць; звярну́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падма́нны, ‑ая, ‑ае.

Які ўводзіць у зман; падманлівы. Падманны рух. □ [Радыст:] — Я вымушаны быў звярнуць у другі бок, каб навесці.. [немцаў] па падманны след. Паслядовіч. Баласпай асадзіў кабылу. Па почырку арлінага лёту ён здагадаўся, што звер сумеў ашукаць птушку. Воўк ці хутчэй за ўсё ліса зрабіла падманную стойку. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзна́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

1. каго-што. Абазначыць якой-н. меткай; запісаць, паставіць адзнаку для ўліку і пад.; вызначыць.

А. адсутных у журнале.

А. камандзіроўку.

2. каго-што. Звярнуць увагу, заўважыць, указаць на каго-, што-н.

А. добрую якасць працы.

3. каго-што. Вылучыць сярод іншых за якія-н. заслугі, узнагародзіўшы чым-н.

А. майстроў.

4. што. Ушанаваць чым-н. якую-н. дату, падзею.

А. заканчэнне інстытута.

|| незак. адзнача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пренебре́чь сов.

1. пагрэ́баваць; (отнестись с презрением) адне́сціся з пага́рдай;

2. (оставить без внимания) занядба́ць (каго, што); не звярну́ць ува́гі (на каго, на што).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)