пазво́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Час ад часу звінець, злёгку звінець. Марскія хвалі гойдаюць бакены, на якіх пазвоньваюць невялікія званы. Лынькоў. Лёгкі марозік зашкліў лужы, і пад нагамі пазвоньвалі ільдзінкі. «ЛіМ».
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
касце́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да касцёла, належыць яму. Касцельныя званы. Касцельная вежа. Касцельны служка. □ Кажуць, што даўней гэта быў касцельны дом. Ён памятае яшчэ ўніятаў на Беларусі, царызм, кароткачасовую ўладу немцаў. Машара.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
то́рбачнік 1, ‑а, м.
Разм. Бедны чалавек, які просіць міласціну. — Дзінь-дзілінь! Дзілінь-дзінь — гэта б’е ў малыя званы торбачнік Саўка. Лупсякоў.
то́рбачнік 2, ‑у, м.
Травяністая жоўта-зялёная з непрыемным пахам расліна сямейства крыжакветных, якая расце на палях, лугах, пустках.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
звані́ць, званю́, зво́ніш, зво́ніць; незак.
1. Утвараць гукі пры дапамозе звона, званка.
2. каму. Выклікаць званком тэлефоннага апарата для размовы па тэлефоне.
З. па тэлефоне.
3. перан., пра каго-што, аб кім-чым і з дадан. Разносіць чуткі, плёткі, учыняць шум (разм.).
Нечага пра гэта ўсюды з.
◊
Званіць у званы (разм.) — усюды расказваць пра што-н.
|| зак. пазвані́ць, -ваню́, -во́ніш, -во́ніць (да 1 і 2 знач.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
назва́ць¹, -заву́, -заве́ш, -заве́; -завём, -завяце́, -заву́ць; -заві́; -зва́ны; зак., каго-што.
1. кім-чым. Даць імя, найменне каму-, чаму-н.
Н. дачку Святланай.
Н. вуліцу Акадэмічная.
2. Сказаць сваё імя і прозвішча, назву каго-, чаго-н.; адрэкамендаваць.
Хлопец назваў сваё прозвішча.
3. Паведаміць, аб’явіць.
Ён назваў неверагодную лічбу.
4. Вызначыць, ахарактарызаваць.
Ну як н. такі ўчынак?
|| незак. называ́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. называ́нне, -я, н.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
спярша́, прысл.
Разм. Першапачаткова, раней, спачатку. Спярша служыў .. [дзядуля] .. у мешчаніна, кульгавага пана Пстрычкі, што меў многа зямлі і вялікі сад. Гарэцкі. І сотні глотак песню падхапілі, Спярша няўлад, а грымнулі яны — Аж затрымцела вецце і бадылле і загулі шчарбатыя званы. Грахоўскі. Дзверы спярша абурана рыпнулі, потым гнеўна грукнулі. Васілёнак.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
звані́ца, ‑ы, ж.
Вежа для званоў над будынкам царквы або пры царкве. Адзванілі даўно на званіцах званы, Адшумелі на вечах даўно палачане. Грахоўскі. Аднойчы сярод белага дня ўдарыў на царкоўнай званіцы самы большы звон, які звычайна склікаў людзей, на пажар. Хведаровіч.
•••
Глядзець са сваёй званіцы на каго-што гл. глядзець.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
перапе́ў, ‑певу, м.
1. Паслядоўнае чаргаванне напеўных гукаў. Птушыны перапеў. □ Прынясі мне вечарынай Перапеў крыніцы, Падары ты мне ўсмешку, Што ярчэй зарніцы. Русак.
2. перан. Паўтарэнне вядомага, раней сказанага. Перапевы старых ісцін. // Адлюстраванне чаго‑н. у форме напеўных гукаў. Зыкі зурновыя — зыкі мае вы, — майго сэрца званы, Вы — маіх думак і мар перапевы... Гурло.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
обе́д абе́д, -ду м.;
зва́ный обе́д зва́ны абе́д;
звать кого́-л. к обе́ду запраша́ць каго́-не́будзь на абе́д;
пе́ред обе́дом пе́рад абе́дам;
по́сле обе́да пасля́ абе́ду;
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
Звон ’ударны сігнальны інструмент; гук гэтага інструмента’. Рус. звон ’від гуку’, дыял. ’прыстасаванне’, укр. дзвін ’звон’, польск. dzwon, в.-луж. zwon, н.-луж. zwón ’тс’, палаб. zünĕ ’mit Glocken läuten’ (’званіць у званы’), чэш., славац. zvon, славен. zvǫ̂n, серб.-харв. зво̏но, зво̏н, зво̑н ’звон’, балг. звон ’прыстасаванне; гук’, звън ’гук’, макед. ѕвоно ’звон’. Ст.-слав. звонъ ’тс’. Ст.-рус. звонъ ’тс’. Прасл. zvonь — аблаўтны бязафіксны назоўнік ад дзеяслова zvьněti (гл. звінець). Ст.-бел. і дыял. форма дзвон < польск. (Булыка, Запазыч., 94), Шанскі, 2, З, 79; Копечны, Zákl. zásoba, 430.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)