Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВАНЫ́,
ударны муз. інструмент класа ідыяфонаў. Складаецца з 12—18 метал. труб-цыліндраў (звычайна латунных) храматычнага строю дыяметрам 25—38 мм, свабодна падвешаных у метал. або драўлянай раме выш. каля 2 м. Сучасныя З. маюць педальна-дэмпфернае прыстасаванне. Гук здабываецца ўдарам калатушкі з бочачкападобнай галоўкай, абцягнутай скурай. Выкарыстоўваюцца ў сімф. аркестры для імітацыі царк. звону.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНАМА́Р (ад грэч. paramonarios прыслужнік),
праваслаўны царкоўны служка ніжэйшага рангу. Званіў у званы, запальваў у храме свечкі і лампады: прыслужваў пры набажэнствах. Пасада скасавана ў 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГАРЭ́ЛКА»,
бел.нар. гульня. Удзельнікі (колькасць не абмежаваная, але патрэбны няцотны лік) становяцца парамі ў адну калону. Хто застаўся без пары — вядучы. Ён ідзе ўперадзе калоны і прыгаворвае: «Гары, гары масла, каб не згасла. Званы звіняць, птушкі ляцяць. Апошнія ўздагон!». Пры слове «ўздагон» апошняя пара павінна выбегчы ўперад і ўзяцца за рукі. Вядучы стараецца іх апярэдзіць і схапіць каго-н. за руку. Хто застаецца адзін (без пары), становіцца вядучым, і гульня працягваецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ТКАЎ (Дзімітр) (н. 4.5.1919, г. Смолян, Балгарыя),
балгарскі кампазітар. Нар.арт. Балгарыі (1974). Скончыў Дзярж.муз. акадэмію ў Сафіі (1952). У 1954—62 і 1975—78 дырэктар Сафійскай нар. оперы. Сярод твораў: опера «Званы, якія змоўклі» (1987), араторыя «Рожэн спускаецца з Радопаў» (1966), кантаты «Вераснёўская легенда» (1953), «Рэквіем матросу» (1967), «Святочная кантата» (1974), «Кантата аб Антаніванаўцах» (1978), сольныя і харавыя песні (каля 1000), дзіцячыя аперэты, музыка да спектакляў, кінафільмаў, радыёпастановак. Дзімітроўская прэмія 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́ЛАШ (Аляксандр Іванавіч) (н. 6.3.1931, г.п. Градзіжск Палтаўскай вобл., Украіна),
украінскі кампазітар. Нар.арт. Украіны (1977). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1957). Сярод твораў: оперы «Гайдамакі» (1965), «Балада вайны» (1971), «Сцяганосцы» (1985); аперэты «Чыстая крыніца» (1975), «Легенда пра Кіеў» (1982), «Званы Расіі» (1983); вак.-сімф. і сімф. творы; 2 канцэрты для фп. з арк. (1982—83); хары; музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Аўтар песень («Каліна ў жыце», «Два колеры», «Равеснікі»). Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЦІНКЯ́ВІЧУС ((Marcinkevičius) Іонас) (26.12.1900, г. Радвілішкіс, Літва — 31.7.1953),
літоўскі пісьменнік. Друкаваўся з 1925. Аўтар рэаліст. раманаў «Ён павінен памерці», «Беньямінас Кардушас» (абодва 1937), «Нёман разліўся» (1939), зб.апавяд. «Срэбныя званы» (1938) і інш. У 2-ю сусв. вайну пісаў патрыят. нарысы і апавяданні (зб-кі «Адпомшчу», 1942; «Зорка», 1943). У пасляваен. гады выступіў як драматург (п’есы «Кавалюнасы», паст. 1947; «Па шырокім бальшаку», «Сям’я Шылгалісаў», абедзве 1948).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАНСА́РАВА СТРАФА́ (назва ад прозвішча франц. паэта 16 ст. П. дэ Рансара),
шасцірадковая страфа з рыфмоўкай ААбВВб. Першы ўзор Р.с. ў бел. паэзіі пакінуў В.Дунін-Марцінкевіч (першы раздзел паэмы «Халімон на каранацыі»). Р.с. напісаны верш Я.Купалы «Час!»:
Хай званы зазвоняць з жарам,
Хай музы́ка ў струны ўдара!
Гэй, паўстань, народ!
За сябе сам пастаяці
І за Бацькаўшчыну-маці
Йдзі, народ, на сход!
Ёю карыстаўся Я.Колас (верш «Вольнаму народу») і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РЭСПУ́БЛІКА»,
грамадска-палітычная газета. Выдаецца з чэрв. 1991 у Мінску на бел. і рус. мовах штодзённа. Заснавальнік — Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. Асвятляе пытанні грамадска-паліт. жыцця краіны, праблемы эканомікі, культуры, навукі, адукацыі, спорту, дзейнасць органаў заканадаўчай і выканаўчай улады. Матэрыялы змяшчаюцца пад рубрыкамі: «Што людзі пішуць», «Дыялог», «Званы госць», «Падрабязнасці», «Яшчэ не вечар», «Алімпія», «Прамая лінія» і інш. Публікуе пастановы СМ рэспублікі, распараджэнні прэм’ер-міністра, інш. прававыя акты рэсп. органаў. Мае рэгулярныя дадаткі «Рэспубліка дзелавая» і «Усё аб падатках», асобным тыражом выходзяць «Вести потребкооперации».