абры́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

1. З сілай апусціць, зваліць, абрушыць што‑н. на каго‑, што‑н. Хочацца абрынуць на здраднікаў такую дубіну, каб адным махам скрышыць змяіныя гнёзды. Карпюк.

2. перан. З вялікай сілай накіраваць, нацэліць на каго‑, што‑н. Дот абрынуў на галаву калоны кулямётныя чэргі. Хадкевіч. І выйшла так, што Юрка абрынуў на Севу не толькі сваё абурэнне, а і сваю крыўду. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уката́ть сов.

1. (дорогу) уе́здзіць, аб’е́здзіць, абабі́ць, утрамбава́ць;

2. (войлок) звалі́ць, увалі́ць;

3. (замучить ездой) прост. зае́здзіць, заму́чыць яздо́й;

уката́ли си́вку круты́е го́рки быў конь, ды з’е́здзіўся;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазваро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.) без дап. Змяніць напрамак свайго руху — пра ўсіх, многіх. Прахожыя пазварочвалі з дарогі.

2. Накіраваць з якога‑н. напрамку ў іншы бок усё, многае або ўсіх, многіх. Пазварочваць машыны на прасёлачную дарогу.

3. Разм. Зрушыць з месца, скінуць усё, многае. Пазварочваць мяшкі з воза.

4. Разм. Звярнуць, збіць на бок усё, многае. Пазварочваць слупы каля дарогі.

5. Разм. Скідаць, зваліць разам усё, многае. Пазварочваць дровы ў кучу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уцэ́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

Страляючы, кідаючы або ўдараючы, папасці ў каго‑, што‑н. Каменне паляцела.. [Эльзе] наўздагон, і адзін камень уцэліў ёй у патыліцу. Чорны. // Паразіць якую‑н. цэль. Па сцягу толькі стралялі, стараючыся ўцэліць у дрэўка, каб перабіць яго і зваліць сцяг на зямлю. Шахавец. // Трапіць у што‑н. (пра бомбы, снарады). На самай ускраіне паляны былі машыны медсанбата, і туды ўцэліла некалькі бомбаў. Сабаленка. // Стукнуць, ударыць па чым‑н. У сківіцу, як жалезам, Мне ўцэліў яго кулак. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Настрапалі́ць ’падвучыць, падбухторыць’ (навагр., Жыв. сл.; слонім., Нар. лекс.; стаўбц., З нар. сл., Яўс., Юрч.), ’настроіць супраць каго-небудзь’ (навагр., Нар. словатв.), рус. настропали́ть ’навучыць’, ’настроіць супраць каго-небудзь’, ’наладзіць, падрыхтаваць’, настропи́ть ’падгаварыць, падбухторыць’. Няясна; магчыма, роднаснае да рус. стропота ’крывізна; ілжывасць’, строптивый (< ц.-слав.), якое Фасмер (3, 782) звязвае чаргаваннем галосных са струп. Звяртае на сябе ўвагу фармальнае падабенства з балг. стропо́лязваліць, разбурыць’, якое можа быць цалкам выпадковым (параўн. тропо́ля ’стукаць’); аднак параўн. уз‑бу́рыць ’падбухторыць, падбіць’. З улікам рус. настропи́ть не выключана сувязь са строп ’вільчык’, стропкі ’стромы, круты’, рус. стропи́ла ’кроквы’, зыходнае значэнне пры гэтым было б ’натапырыць, наставіць’, адкуль ’настроіць супраць’, нарашчэнне ‑ал‑ (‑ол‑) мела б узмацняльны характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

опроки́нуть сов.

1. перакулі́ць, абярну́ць; (вывалить) вы́валіць; вы́куліць; (повалить) павалі́ць, звалі́ць;

2. (выпить) прост. перакулі́ць;

3. (заставить отступить) воен. адкі́нуць, збіць;

4. перен. (опровергнуть) абве́ргнуць; (разрушить) разбуры́ць;

опроки́нуть все расчёты разбуры́ць усе́ разлі́кі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Музда́ць1 ’кілзаць’, муздзечка, муздэчка ’аброць’ (Нас., Грыг., Яруш., Др.-Падб., Гарэц., Бяльк., Юрч., Ян., Растарг.; бабр., Воўк-Лев.; мін., Шн. 2). Да вузда́ (гл.). Пачатковае м‑ замест в‑ пад уплывам літ. mãzgas ’вузел’. Аналагічна муздзі́ла ’цуглі’ (лудз., Сл. ПЗБ). Да вуздзіла (гл.).

Музда́ць2 ’моцна, балюча біць’ (Гарэц., Юрч.), муздану́ть ’ударыць, выцяць’ (Бяльк.), ’выцяць аброццю ці чым-небудзь іншым’ (Нас.) — тут можна назіраць уздзеянне народнай этымалогіі, параўн. музда́ць1; муздзануцьзваліць, збіць’ (Сцяшк.). Рус. смал., бран., арл. музда́ть, муздану́ть ’біць, сцёбнуць’, маск., смал. мы́знуть ’ударыць, сцебануць’, смал., бран., кур. музда́ть ’жэрці, прагна глытаць’, каш. mužǯëc ’мяць, давіць, драбіць’. Да прасл. mug‑/muz‑/muzg‑/mỷzg‑ (Куркіна, Этимология–1972, 64–68). Магчыма, што некаторыя бел. формы на му‑ знаходзяцца пад уплывам літ. mùšti ’біць’, лат. mušīt ’выбіваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

плячо́, а́; мн. пле́чы, Р мн. плячэй і плеч, Д пляча́м, Т пляча́мі і плячы́ма, М (аб) пляча́х; н.

1. Частка тулава ад шыі да рукі. Міколку, аднак, было не да смеху, бо ныла балюча плячо. Лынькоў. Рука Віктара ляжала на маім плячы. Савіцкі.

2. Верхняя частка рукі да локцевага сустава. Пералом пляча.

3. толькі мн. (пле́чы, плячэ́й і плеч). Тыльны бок тулава ад шыі да пояса; спіна. Немцы, спяшаючыся выскачыць з гэтай смяротнай стыхіі, усё часцей штурхалі людзей у плечы. Шчарбатаў.

4. Спец. Частка рычага ад пункта апоры да пункта прыкладання сілы, якая дзейнічае на рычаг.

5. Спец. Частка прадмета або ўчастак чаго‑н., размешчаны пад вуглом да яго асноўнай часткі. Плячо бастыёна.

•••

Браць ногі на плечы гл. браць.

Вынесці на сваіх плячах гл. вынесці.

Гара з плячэй звалілася гл. гара.

За плячамі — у мінулым (быць, стаяць, мець).

За плячамі не насіць гл. насіць.

Зваліцца з плячэй гл. зваліцца.

Зваліць з плячэй гл. зваліць.

З плеч далоў гл. далоў.

З чужых плячэй — які не падыходзіць па размеру, які раней насіў хто‑н. (пра адзежу).

Касы сажань у плячах гл. сажань.

Мець галаву (на плячах, на карку) гл. мець.

Націснуць плячамі гл. націснуць.

Плячо ў плячо — а) блізка, побач з кім‑н.; б) у цесным адзінстве, разам.

Расправіць плечы гл. расправіць.

Ускласці (узваліць) на плечы гл. ускласці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падвалі́ць 1, ‑валю, ‑валіш, ‑валіць; зак.

Разм.

1. што і чаго. Падсыпаць вялікую колькасць чаго‑н. Падваліць воз пяску пад прызбу.

2. Выпасці, нападаць дадаткова ў вялікай колькасці. Уначы яшчэ падваліў снег, засыпаў усе сляды і мурашнікі. Караткевіч. / у безас. ужыв. За ноч падваліла снегу.

3. Прыйсці, далучыцца да каго‑, чаго‑н. у вялікай колькасці. Алея ажывае.. — хлопцы падвалілі гаманлівай чарадою. Савіцкі. / у безас. ужыв. Народу падваліла.

4. перан. Нечакана прыйсці, з’явіцца (пра шчасце, удачу і пад.). — Бачыш, сын, якое нам шчасце падваліла? За нашага старога.. [каня] нам далі маладую Сівую, — апярэдзіў бацька маё пытанне. Дамашэвіч.

падвалі́ць 2, ‑валю, ‑валіш, ‑валіць; зак., што і чаго.

Зваліць злёгку, нямнога (пра сукно, воўну і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкасі́ць, ‑кашу, ‑косіш, ‑косіць; зак., каго-што.

1. Падрэзаць (касой, касілкай і пад.).

2. перан. Зваліць, збіць з ног. Трапны Цішкаў стрэл падкасіў драпежніка. Пальчэўскі. — Здарылася няшчасце. Выпадковая куля, як кажуць, шалёная куля падкасіла партызана, калі ён адыходзіў з лагера. Ваданосаў. // Адняць сілы, здароўе, бадзёрасць і пад. Падкасіла старога настаўніка хвароба пасля смерці жонкі, з якой ён прайшоў усё сваё доўгае жыццё. Шамякін. Была ціхая хвіліна, калі ўсе думалі пра нягаданае гора, што прыйшло ў Анэціну хату і падкасіла жанчыну. Пташнікаў. / Пра ногі, калені. Слабасць падкасіла ногі. / у безас. ужыв. Старавойтава нібы падкасіла, ён пахіснуўся, ухапіўся за нары і цяжка асеў. Гурскі.

3. і чаго. Накасіць у дадатак да накошанага; укасіць. Зрэдку наведваўся ў вёску да старой Сяргей Кірылавіч першыя гады. Сена падкосіць, дроў наколе. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)