прися́жный

1. (принявший присягу) уст. прыся́жны;

прися́жные заседа́тели уст. прыся́жныя засяда́целі;

прися́жный пове́ренный уст. прыся́жны паве́раны;

2. разг. заўзя́ты; (всегдашний) заўсёдны;

прися́жный шутни́к заўзя́ты жартаўні́к;

3. сущ., уст. прыся́жны, -нага м.;

суд прися́жных суд прыся́жных.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апо́стал, ‑а, м.

1. Паводле евангелля — кожны з дванаццаці вучняў Хрыста, прапаведнікаў яго вучэння.

2. перан.; чаго. Заўзяты паслядоўнік і руплівы прапаведнік якой‑н. ідэі, вучэння. Апостал дабра і зла.

3. Царкоўная новазапаветная кніга, якая складаецца з «Дзеянняў апосталаў» і іх «Пасланняў».

[Грэч. apostolos — пасланец.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыбало́ў, ‑лова, м.

1. Той, хто ловіць рыбу (вудай, перамётам і пад.). З зялёных запыленых вагонаў выходзілі дачнікі, грыбнікі, рыбаловы. Навуменка.

2. Тое, што і рыбак. [Кузьма] быў такі заўзяты і ўдалы рыбак, што вопытныя старыя рыбаловы ахвотна раіліся з ім і бралі з сабой. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стра́стный

1. (очень сильный) мо́цны; (горячий) гара́чы; (преданный) адда́ны;

стра́стное жела́ние мо́цнае (гара́чае) жада́нне;

2. (крайне увлечённый чем-л.) заўзя́ты, страшэ́нны, стра́шны;

стра́стный люби́тель му́зыки заўзя́ты ама́тар му́зыкі;

3. (пылкий, чувственный) стра́сны, па́лкі, гара́чы;

стра́стный взгляд па́лкі по́гляд;

стра́стный поцелу́й гара́чы пацалу́нак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бале́льшчык, ‑а. м.

Разм. Заўзяты аматар спартыўных спаборніцтваў. Каля вясёлых хлапчукоў сабраліся балельшчыкі, няўрымслівыя, як і самі футбалісты. Няхай. // Той, хто перажывае за што‑н., клапоціцца аб чым‑н., стараецца дапамагчы нейкай справе. — Глядзі, глядзі, — звяртаўся да свайго суседа па крэслу калгасны вартаўнік, вядомы ўсяму сялу грамадскі актывіст і балельшчык мясцовай самадзейнасці дзед Сілівон. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Віру́тнік ’узбаламучаны, кручаны, неўраўнаважаны’ (барыс., Янк. I, Янк. БФ); ’злачынец, злодзей, разбойнік’ (КЭС, лаг.), ст.-бел. верутный, вирутныйзаўзяты, страшэнны’ (з XVII ст.), ст.-укр. вѣрутний, вирутний ’тс’, польск. wierutny ’які мае адмоўныя ўласцівасці’. Магчыма, сюды ж балг. вироглав ’наравісты, капрызны; упарты, неслухмяны’. Звязана з ві́р1, а не запазычана з польск. мовы, як сцвярджае Булыка (Запазыч., 60).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

працерабі́ць, ‑цераблю, ‑цярэбіш, ‑цярэбіць; зак., што.

1. Расчысціць, расцерабіць (дарогу, праход). «Пайду, дарогу працераблю... Хутка развіднеецца», — думаў .. [Алесь]. Чарнышэвіч. / у перан. ужыв. З гневам, з запалам гаварыў .. [Барташэвіч], што быццам я і раўні сабе не ведаю, што я нікога не паважаю, быццам я заўзяты кар’ерыст, які толькі і дбае, каб працерабіць сабе дарогу. Сабаленка.

2. Церабіць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

світа́нкавы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да світанку, які адбываецца ў час світанку. І мне крыўдна, Балюча бывае, Калі часам нахлебнік заўзяты Пах зямлі, Руні шум забывае Ды з пагардай глядзіць на аратых. Вось такога б, Як кажуць, за шкірку, Ды на поле, дае сеюць і косяць, — Пахадзі за касцамі ў «прыцірку», Пакупайся ў світанкавых росах. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчы́ры, -ая, -ае.

1. Які выражае сапраўдныя пачуцці, праўдзівы, адкрыты.

Ш. чалавек.

Шчырае прызнанне.

Гаварыць шчыра (прысл.). Сказаць ад шчырага сэрца.

2. Задушэўны, інтымны.

Шчырая размова.

3. Сардэчны, душэўны.

Шчырая сяброўка.

4. Пазбаўлены прытворства.

Шчырае шкадаванне.

5. Старанны; верны, адданы, заўзяты.

Шчырая праца.

Ш. змагар за светлую будучыню.

Ш. следапыт.

6. Просты, даверлівы.

Ш. чалавек усяму верыць.

7. Які складаецца з аднолькавых парод дрэў (пра лес, бор); без дамешак, прымесей.

Ш. бор.

Шчырае золата.

Шчырая праўда — сама праўда.

|| наз. шчы́расць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зая́длы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які надта прыахвоціўся да чаго‑н.; заўзяты. Заядлы курэц. Заядлы танцор. □ Тутэйшых заядлых паляўнічых было мала, і качак, можна сказаць, амаль ніхто не турбаваў. Лупсякоў.

2. Які вядзецца, выконваецца з асаблівай упартасцю, напорыстасцю; зацяты. Заядлая спрэчка. Заядлая барацьба. □ Джэк .. кідаўся ўперад на мужчын з заядлым брэхам. Крапіва.

3. Злосны, задзірысты. Заядлы чалавек. □ Маеўскія сабакі малыя, але заядлыя. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)