падрабя́знасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць падрабязнага. Падрабязнасць паведамлення.

2. Прыватная дэталь, дробная акалічнасць якой‑н. справы і пад. [Мікола і Таня] абгаварылі ўсе падрабязнасці будучага вяселля: і калі яго пачаць, і каго запрасіць, і як трымацца на людзях. Новікаў. Наведвальнікі паведамлялі ўсё новыя і новыя падрабязнасці пра палёт Цітова, і Зіна толькі і слухала іх. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заклі́каць, -і́чу, -і́чаш, -і́ча; -і́ч; -і́каны; зак.

1. каго. Паклікаць, запрасіць куды-н.

З. у госці.

З. у хату.

2. каго-што, да чаго, на што. Звярнуцца з заклікам зрабіць што-н., прыняць удзел у чым-н.

З. выбаршчыкаў аддаць галасы за кандыдатаў у дэпутаты.

З. да барацьбы або на барацьбу.

Ён закліканы быць пісьменнікам (перан.: мае прызванне да літаратурнай творчасці).

3. каго (што), да чаго. Запатрабаваць паводзіць сябе так або інакш.

З. да парадку.

|| незак. закліка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абе́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Яда сярод дня, полудзень.

Запрасіць на а.

2. Ежа для спажывання ў абедзенны час.

А. з трох страў.

Смачны а.

3. Час, у які звычайна абедаюць; поўдзень.

Быў дождж у а.

Выехаць у вёску пасля абеду.

4. Час для абеду, перапынак у працы.

У магазіне а.

5. Форма прыёму гасцей з нагоды якой-н. урачыстасці.

Даць а.

Званы а.

Царскі абед — вельмі багаты, пышны абед.

|| прым. абе́дзенны, -ая, -ае.

А. перапынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запрашэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. запрашаць — запрасіць (у 1, 2 знач.).

2. Просьба, прапанова з’явіцца куды‑н., зрабіць што‑н. За стол селі не ўсе: суседкі ад запрашэння ветліва адмовіліся і прымасціліся на лаве. Шамякін. // Пісьмо або запіска з просьбай з’явіцца куды‑н., зрабіць што‑н. Разаслаць запрашэнні. □ Лабановіч прызнаўся, што рэдактар прыслаў яму запрашэнне прыстаць на работу ў рэдакцыю. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сазва́ць, ззаву, ззавеш, ззаве; ззавем, ззавяце; пр. сазваў, ‑ла; зак., каго-што.

1. Паклікаць, запрасіць усіх, многіх; сабраць усіх, многіх. Сазваць гасцей. □ І ад гэтай думкі несвядома ўстрапянулася ў Ігнася радасць і захацелася яму саскочыць з цёмных палатак, пабегчы па зямлі, сазваць усіх людзей. Чорны.

2. Сабраць удзельнікаў (сходу, канферэнцыі і пад.) для работы, вырашэння якіх‑н. пытанняў. Сазваць кансіліум. Сазваць нараду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абе́д, -ду м. обе́д;

запрасі́ць на а. — пригласи́ть к обе́ду;

вегетарыя́нскі а. — вегетариа́нский обе́д;

зва́ны а. — зва́ный обе́д;

дарага́я лы́жка к ~дупосл. дорога́ ло́жка к обе́ду

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыва́біць ’імітуючы голас (звычайна птушак), паклікаць; прыцягнуць увагу, погляд і пад.’ (Шпіл., Нас., ТСБМ, ТС), пріва́біць (Бяльк.), прыба́віць ’прывабіць’ з метатэзай (ТС). Сюды ж вытворныя: прыва́ба ’тое, што прываблівае, прыцягвае да сябе, прынада; прывабнасць’ (Нас., Байк. і Некр., Др.-Падб., Бяльк., ТСБМ), ’пчаліная прынада’ (ваўк., лаг., Сл. ПЗБ; міёр., Жыв. НС), прыва́бнік, прыва́бачнік ’невялікі вулей, які ставяць на дрэве ў лесе для прываблівання пчол’ (ваўк., лід., нясвіж., Сл. ПЗБ; ЛА, 1). Узыходзіць да праславянскага прэфіксальнага ўтварэння *privabiti, якое ад *vabiti, гл. ва́біць. Укр. прива́бити ’прывабіць, прыцягнуць’, рус. дыял. прива́бить ’прынадзіць’, ст.-рус. прива́битизапрасіць, паклікаць; угаварыць, прыцягнуць да сябе’, польск. przywabić, чэш. přivabiti, серб.-харв. прива̀бити.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

філармо́нія, ‑і, ж.

Установа, якая займаецца арганізацыяй канцэртаў і прапагандай музычнай культуры. Атрымаўшы права запрасіць у 1960 годзе адзін з лепшых калектываў СССР на святкаванне 950‑годдзя свайго горада, Яраслаўская філармонія запрасіла нашу капэлу. «Звязда». У 1932 годзе адкрыліся кансерваторыя, вялікі сімфанічны аркестр пры радыёкамітэце, філармонія і інш. «Беларусь». Доўга стаяў.. [танк] на Камароўскай развілцы, прыкладна насупраць таго месца, дзе цяпер узвышаецца будынак Дзяржаўнай філармоніі. Беразняк.

[Ад грэч. philos — сябар і harmonia — гармонія, музыка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́клікаць, -клічу, -клічаш, -кліча; вы́кліч; -кліканы; зак.

1. каго (што). Паклікаць адкуль-н., запрасіць, прапанаваць з’явіцца.

В. да начальства.

В. спевака апладысментамі.

В. вучня (прапанаваць адказаць).

2. каго на што або з інф. Прапанаваць прыняць удзел у чым-н., схіліць на ўзаемнае дзеянне, пачуццё і пад.

В. на спаборніцтва.

В. бароцца (мерацца сіламі ў спартыўнай барацьбе). В. на шчырую размову.

3. што. З’явіцца прычынай узнікнення чаго-н., парадзіць.

В. апетыт.

Гэта не выкліча цяжкасцей.

Чым быў выкліканы пажар?

|| незак. выкліка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. вы́клік, -у, м. (у 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абе́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Яда сярод дня; полудзень. Абед пачынаецца ў гадзіну дня. Запрасіць на абед. // Форма прыёму гасцей з нагоды якой‑н. урачыстасці. Даць абед. Званы абед.

2. Ежа для спажывання ў абедзенны час. Абед з трох страў. Смачны абед. Вегетарыянскі абед.

3. Час, у які звычайна абедаюць; абедзенны перапынак. Настаў абед. Прайшоў абед.

•••

Лукулаўскі абед — вельмі багаты абед.

Царскі абед — вельмі багаты, пышны абед.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)