Камандзіро́ўка ’службовае заданне, даручэнне, звязанае з паездкай’, ’камандзіровачнае пасведчанне’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мовы ў 20‑х гадах XX ст. Першакрыніцай з’яўляецца ням. Kommandierung > командировка (з пач. XIX ст.) — паўкалька з Kommandeur ’камандзір’ і ‑ung > ‑овк‑а (Шанскі, 2 (К), 223).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мабіліза́цыя, -і, ж.

1. Перавод узброеных сіл краіны з мірнага становішча ў поўную баявую гатоўнасць.

2. Прызыў ваеннаабавязаных запасу ў армію ў час вайны.

Усеагульная м.

3. перан. Давядзенне каго-, чаго-н. да стану актыўнай гатоўнасці выканаць якое-н. заданне.

М. ўсіх сваіх сіл.

|| прым. мабілізацы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камандзіро́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.

1. гл. камандзіраваць.

2. Службовае заданне, звязанае з паездкай куды-н.

Атрымаць камандзіроўку.

3. Паездка для выканання такога задання.

Паехаць у камандзіроўку.

4. Пасведчанне аб такім заданні (разм.).

Выпісаць камандзіроўку.

|| прым. камандзіро́вачны, -ая, -ае (да 2—4 знач.).

Атрымаць камандзіровачныя (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэст, ‑а, М ‑сце, м.

Спец. Стандартнае заданне, якое прымяняецца ў псіхалогіі і педагогіцы для вызначэння разумовых здольнасцей, схільнасцей, валявых якасцей чалавека і іншых бакоў яго асобы.

[Англ. test — даследаванне, выпрабаванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дама́шні, -яя, -яе.

1. Які адносіцца да дома, сям’і, прызначаны для карыстання дома.

Д. тэлефон.

Д. халат.

2. Зроблены, прыгатаваны дома або прызначаны для выканання дома.

Д. хлеб.

Дамашняе заданне.

3. Сямейны, прыватны.

Дамашняе выхаванне.

4. Свойскі, не дзікі.

Дамашнія жывёлы.

5. у знач. наз. дама́шнія, -іх. Члены сям’і (разм.).

Нашы дамашнія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

леге́нда¹, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, леге́нд і -аў, ж.

1. Народнае паэтычнае паданне аб якой-н. гістарычнай падзеі, асобе і інш., што ўспрымаецца як верагоднае.

Сярэдневяковыя легенды.

2. Выдуманы, перабольшаны аповед аб чым-, кім-н., вымысел пра што-н. неверагоднае.

Расказваць легенды аб чым-н.

3. Выдуманыя звесткі пра разведчыка, які выконвае сакрэтнае заданне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мі́сіязаданне, даручэнне’, ’высокае прызначэнне’, ’дыпламатычнае прадстаўніцтва’, ’місіянерская арганізацыя’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 77), запазычана з рус. мовы. Аднак яшчэ ст.-бел. миссия ’дэлегацыя, пасланая ў іншую краіну са спецыяльнай мэтай’ (XVII ст.) са ст.-польск. misyja, missyja, якое з с.-лац. missio ’адпраўленне’ < лац. mittere ’пасылаць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 32).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адгу́л, ‑у, м.

Водпуск, які даецца за звышурочную працу, дзяжурства. А тым часам Язэп Кулінчык зачасціў да сваіх. То ў яго заданне ад рэдакцыі, то выхадны дзень, то адгул за дзяжурства. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тыднёвы, ‑ая, ‑ае.

Які працягваецца цэлы тыдзень. Тыднёвы адпачынак. □ Кожны з .. [спартсменаў] хацеў першым, пасля тыднёвай барацьбы, закончыць гонку ў Мінску. «Беларусь». // Разлічаны на тыдзень. Тыднёвы план. Тыднёвае заданне. // Атрыманы за тыдзень. Тыднёвы заработак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тэст ‘выпрабавальнае заданне’ (ТСБМ, Улас.). Запазычана з англ. test ‘выпрабаванне, даследаванне’ ў XX ст., выводзіцца праз франц. test ‘ганчарны посуд’ з лац. testu, testa — ‘посуд, у якім правяралі якасць атрыманага металічнага вырабу, першапачаткова ў алхімікаў’ (Сной₂, 762; ЕСУМ, 5, 561; Арол, 4, 67). Сюды ж тэстава́нне, тэсці́раванне ‘праверка ведаў абітурыентаў’ (Каўрус, Словаклад).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)