Бахту́рыць (набахтурыў ему голаву ’забіў яму галаву лухтой’; Чач., Нас.). Магчыма, звязана з групай слоў рус. ба́харь ’балбатун і г. д.’, славен. báhati ’хваліцца’. Суфіксацыя не зусім ясная (здаецца, ‑t‑ur‑ < ‑ъt‑ur‑), як звычайна ў многіх экспрэсіўных словах. Параўн. рус. бахте́ть, бахти́ть ’хваліцца, важнічаць’, бахту́рить ’перагружаць думкі чым-н.’ (пры ба́хать ’ілгаць, хлусіць’). Не выключаецца, аднак, што бахтурыць < бухто́рыць. Параўн. польск. buchtorzyć ’дурыць, баламуціць’. У Насовіча пад бахту́рыць прыводзяцца два значэнні — ’наліваць у пасудзіну’ і ’забіваць галаву лухтой’, параўн. бухто́рыць (Нас.) ’празмерна ліць вадкасць, празмерна піць’. Гэта можа сведчыць, што ’забіваць галаву лухтой, дурыць’ → ’наліваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падва́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго.

Падазваць птушак або звяроў, падрабіўшы іх голас. Падвабіць сабаку. Падвабіць голуба. □ Мне не хацелася забіваць матку, я наважыўся падвабіць качара. Кірэенка. [Петрык:] — Дзядзька Яўхім, вы ж нікому не расказвайце. — А чаму? — здзівіўся Яўхім. — Чаго ты баішся? — Каб Боцю не падвабіў хто-небудзь ды не пакрыўдзіў. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забіва́цца несов.

1. (разбиваться насмерть) убива́ться;

2. забива́ться; пря́таться;

3. забива́ться, засоря́ться;

4. страд. убива́ться, умерщвля́ться; забива́ться, вбива́ться, вкола́чиваться, закола́чиваться, заде́лываться; засоря́ться; см. забіва́ць1-5

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

избива́ть несов.

1. (наносить побои) збіва́ць, біць;

избива́ть до полусме́рти збіва́ць (біць) да паўсме́рці;

2. (убивать) забіва́ць;

3. (истреблять) вынішча́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

умерщвля́ть несов.

1. (лишать жизни) умярцвя́ць; (убивать) забіва́ць;

2. (нерв и т. п.) змярцвя́ць;

3. перен. змярцвя́ць; утаймо́ўваць; см. умертви́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Закандры́чыць ’зарэзаць’ (Бяльк.), закандрэчыць ’заціскаць, зацалаваць’ (гродз., З нар. сл.). Рус. дыял. закандрычить: пск.забіваць’, смал. ’замучыць’, калуж. ’заважнічаць’. Параўн. закандычыць ’замучыць’ (Нас.). Апошняе ўтворана ад кандычыць ’трэсці, цягаць за валасы’, кандычыцца ’мучыцца ў перадсмяротных сутаргах’ (гл. канды́чыць) з прэфіксам за‑. Форма закандрычыць уключае экспрэсіўную ўстаўку ‑р‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сража́ть несов.

1. (поражать) паража́ць; (разбивать) разбіва́ць; (убивать) забіва́ць; (сваливать) зва́льваць; (побеждать) перамага́ць;

2. перен.я́жка) уража́ць; прыбіва́ць, прыгнята́ць; (ошеломлять) ашаламля́ць; см. срази́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ба́кі ’вочы’, забіва́ць ба́кі ’абдурваць’ (Нас., Касп., Гарэц., Др.-Падб.). Укр. ба́ки, заби́ти ба́ки. Запазычанне з польск. baka ’вока’ (а гэта ўтварэнне ад baczyć ’бачыць’). Параўн. Слаўскі, 1, 24. Не лічаць запазычаннем Ільінскі, PF, 11, 183; Фасмер, 1, 138. Франко (Приповідки, 1, 20) лічыць, што ва ўкр. мове баки не азначаюць ’вочы’, і прапануе выводзіць слова з ням. Backe ’шчака’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

реша́ть несов.

1. (задачу, уравнение) раша́ць;

2. (принимать решение) выраша́ць;

3. уст. (заканчивать, доводить до конца) канча́ць;

4. (убивать) прост. забіва́ць, канча́ць; см. реши́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шчамі́цца, шчамлюся, шчэмішся, шчэміцца; незак.

Разм. Лезці, пралазіць і пад. з вялікімі намаганнямі куды‑н. праз што‑н. вузкае. Праз дзірку ў плоце натужліва шчэміцца ў двор чыёсьці рудое свінчо. Хадановіч. // перан. Лезці, настойліва напамінаць пра сябе (пра думкі). [Макарка:] — Думкі ўсялякія шчэмяцца ў галаву. Сабаленка. // перан. Умешвацца ў што‑н. [Стафан:] — Таму што дзе ж праўда? Я нікога не зачапіў. Я ніколі не шчаміўся ў іхнія справы, трымаўся звычаю, а звычай забараняе забіваць упяцёх аднаго. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)