аба́біцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.

Разм.

1. Пераняць некаторыя жаночыя рысы характару (пра мужчыну).

2. Перастаць сачыць за сабою, апусціцца, агрубець (пра жанчыну).

абабі́цца, ‑б’ю́ся, ‑б’е́шся, ‑б’е́цца; ‑б’ёмся, ‑б’яце́ся; зак.

1. Аказацца пашкоджаным; адбіцца, адпасці (пра тынк і пад.). // Пашарпацца, знасіцца па краях (пра адзенне).

2. перан. Прывыкнуць да чаго‑н., перастаць заўважаць дрэннае, ацярпецца. [Галубіцкі:] За сваю бытнасць я прывык ужо да праборак, абабіўся. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́йткі, ма́йткы, ма́йтке ’нагавіцы’ (Грыг., Федар. 6, Жд. 1, Нік., Оч.; віц., Шн. 3, Касп., шчуч., З нар. сл.; астрав., гродз., слуц., ДАБМ, к. 326), ’споднія штаны, пераважна з трыкатажу’ (Сцяц.; навагр. З нар. сл.), ’верхнія мужчынскія штаны’ (гродз., Сл. ПЗБ), ’жаночыя трусы’ (драг., КЭС, З нар. сл.). Запазычана з польск. majtki ’панталоны, трыко’, ’трусы’, ’штонікі’ < majtek ’матрос’ < гал. maat, maatje (Брукнер, 318). Гл. таксама ма́еткі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бюст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Скульптура верхняй часткі чалавечага цела (да грудзей або да пояса). Граф.. паглядаў.. на свой бронзавы бюст, што стаяў на падстаўцы з чорнага дубу мастацкай разьбы. Бядуля. З беларускага фарфору зроблены бюст і статуэткі Суворава, Багдана Хмяльніцкага, Міцкевіча. «Беларусь».

2. Жаночыя грудзі. Назаўтра раніцаю каля калонкі я сустрэў жанчыну гадоў пад пяцьдзесят, але на дзіва маладжавую, са стройныя станам, па-маладому прыўзнятымі плячамі, моцным бюстам. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пе́рсі ’грудзі ў каня’ (кам., бых., КЭС; Нар. Гом.; беласт., шчуч., Сл. ПЗБ), (паэтычн.) ’грудзі ў чалавека’ (ТСБМ), укр. пе́рси, перс(а), рус. пе́рси грудзі, пярэдняя частка цела — ад шыі да жывата’, ’унутраныя органы, размешчаныя ў грудзях; лёгкія’, стараж.-рус. пьрсь; польск. pierś, piersi ’грудзі’, ’жаночыя грудзі’, чэш. prsy < prs, prso, prsa < ст.-чэш. prsi — мн. (парны) л. ж. р.; славац. prsia (н. р. мн. л.), славен. pŕsi (ж. р.), pŕsa (н. р.), серб.-харв. пр̏си, пр̏са ’грудзі’, ст.-слав. прьси. Прасл. *pьrsi, роднаснае літ. жамойцк. pìršys (ж. р.) ’грудзі ў каня’, ст.-інд. párçuṣ ’рабро’, авест. parəsu‑, pərəsu‑ ’рабро, бок’; асец. fars ’тс’, ’краіна, старонка’ — да і.-е. *perкʼ са значэннем ’рабро’ (Міклашыч, 342; Траўтман, 220; Покарны, 820; Фасмер, 3, 245; Махэк₂, 486; Бязлай, 3, 129). Відаць, прасл. *pьrsi азначала, аднак, ’жаночыя грудзі’, побач з *grǫdь ’грудзі чалавека’ і vъn‑ědro ’ўнутраныя органы’. Значэнне ’грудзі ў каня’ развілося ў некоторых гаворках пазней шляхам семантычнага пераносу ў сувязі са з’яўленнем конскай вупражы, параўн. персці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фасо́ністы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Прыгожага, моднага фасону. Між.. [мужчын] быў і Руды Андрэй, акуратна паголены... у фасоністай гарадской шапцы, — першы ў Куранях палітык і прамоўца. Мележ. У кабінеце дырэктара на сцяне віселі ўзоры прадукцыі — фасоністыя жаночыя сукенкі з рознакаляровага квяцістага шоўку. Ус. // Вычварнага фасону. [Волечка:] — Ён не любіць нічога фасоністага. Калі прасцей — падабаецца. Савіцкі.

2. Фарсісты, франтаваты (пра чалавека). Юля заўважыла, што між сяброў Станіка Ралан быў як бы першым нумарам. Культурны, фасоністы. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пе́рсні ’грудзі ў каня’ (Бір. Дзярж.; саліг., Нар. словатв.). Паводле Крывіцкага (Нар. словатв., 112), слова узнікла з пе́рсці (гл.) паводле узору пе́рсцень ’пярсцёнак’ > пе́рсні ’тс’ (мн. л.). Можна дапусціць, што пе́рсні ўзыходзіць да прасл. *pьrsiжаночыя грудзі’ > ’грудзі’ > ’грудзі ў каня’ — асабліва пасля з’яўлення вупражы на каня, параўн. хамут мог разумецца як “пярсцёнак” на шыю. Параўн. славац. prsiny, серб.-харв. пр́сина ’нагруднік (збруя)’. Сюды ж персьцьні ’грудзі ў каня’ (пух., З нар. сл.) — у выніку кантамінацыі лексем пе́рсні і пе́рсці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ме́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Штучны або радзімы знак, які адрознівае прадметы або істоты ад іншых падобных прадметаў, істот. [Ляснік] спыніўся каля тоўстай лістоўніцы, паглядзеў нумар. — Вось гэтую будзеце спілоўваць, рабіце метку. Пальчэўскі. На месячным графіку крывая ўпарта не хацела паўзці за трывожную сінюю метку пяцідзесяці працэнтаў. Шыцік.

2. След, які астаўся пасля чаго‑н. У падпаветцы не было парадку, валяліся карчы, якіх жаночыя рукі не маглі рассекчы, на іх было шмат метак ад сякеры. Гурскі.

3. Дзеянне паводле знач. дзеясл. меціць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намётка 1, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Тое, што і наметка. Прыгнятала Максіма Сцяпанавіча і тое, што многіх намётак і вынашаных планаў ніяк нельга было ажыццявіць — перашкаджала .. цякучка. Карпаў.

намётка 2, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Тое, што і намітка (у 2 знач.). Царква была поўная, як ніколі. Пахнула кажухамі і ботамі. Світкі, мужчынскія і жаночыя, кажухі, белыя мужыцкія галовы і снежныя палеткі жанчын. Караткевіч.

намётка 3, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так, ж.

Тое, што і фастрыга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кама́шы ’чаравікі з паўхалявамі’ (Мат. Гродз., Сцяшк., Бес.; смал. КЭС; гарад., в.-дзвін., докш., брасл. Сл. паўн.-зах.), кыма́шы ’тс’ (Бяльк.), ’мужчынскія чаравікі, туфлі з гумавымі ўстаўкамі па баках, без шнуроўкі’ (ТСБМ), ’жаночыя чаравікі на шнурках, на гузіках, з гумкамі’ (вілен., гродз., смарг., Сл. паўн.-зах.). Тое ж гама́шы (дзятл., паст., Сл. паўн.-зах.). З ням. Kamasche і больш новага Gamasche (магчыма, праз пасрэдніцтва польск. мовы) < франц. gamache < праванс. gamacho < ісп. guadamaci ’ціснёная скура’ < араб. gadāmasī ’скура з горада Gadames (у Трыпалі)’. (Клюге₁₁, 184; Даза, 353; Слаўскі, 2, 36).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

эмансіпа́цыя, ‑і, ж.

Вызваленне ад якой‑н. залежнасці, прыгнёту; адмена якіх‑н. абмежаванняў. Адной з характэрных рыс светапогляду Скарыны было імкненне да эмансіпацыі ад заплеснеўшых царкоўна-феадальных традыцый, да абгрунтавання прынцыпаў развіцця царкоўна-феадальных традыцый, да абгрунтавання прынцыпаў развіцця свабоднай чалавечай асобы. Алексютовіч. // Грамадою рух у Заходняй Еўропе і дарэвалюцыйнай Расіі за роўныя правы жанчын з мужчынамі ў галіне грамадскага і працоўнага жыцця. За сваю эмансіпацыю, мне здаецца, жанчына дорага заплаціла: за ёй засталіся ўсе яе жаночыя абавязкі, і звыш таго, яна яшчэ ўзваліла на свае плечы вельмі многія мужчынскія. Сіпакоў.

[Лац. emancipatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)