цёмнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць цёмнага (у 5 знач.); адсталасць, бескультурнасць. Узрушыла жанчыну рэвалюцыя, абудзіла яе, але цяжка яшчэ навесці яе па шляху да лепшага жыцця. Шмат перашкод яшчэ: непісьменнасць, царква, якая цяпер толькі й трымаецца на цёмнасці жаночай. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дырэктры́са 1, ‑ы, ж.

Начальніца жаночай навучальнай установы ў дарэвалюцыйнай Расіі.

дырэктры́са 2, ‑ы, ж.

Прамая лінія, якая мае тую ўласцівасць, што адносіны адлегласцей любога пункта крывой (канічнага сячэння) ад гэтай прамой і да дадзенага пункта (фокуса сячэння) ёсць велічыня пастаянная.

[Фр. directrice.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апладня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.

1. Даваць пачатак развіццю арганізма шляхам зліцця мужчынскай і жаночай палявых клетак.

2. перан. Станавіцца крыніцай творчай сілы. Творчасць рамантыкаў прагрэсіўных апладняў рэвалюцыйна-дэмакратычны і нацыянальна-вызваленчы рух, які раз-пораз успыхваў у розных частках Еўропы. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каро́бачка1 ’ахоўная сетка ад пчол на твар і галаву’ (З нар. сл.), да каробка (гл.), падобнасць рэалій у тым, што яны плеценыя. Гл. каробачка2.

Каро́бачка2 ’від жаночай прычоскі: сплеценыя косы і ўкладзеныя на патыліцы’ (Сцяшк.). Гл. каробачка2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ку́кса 1, ‑ы, ж.

Астатак пакалечанай або ампутаванай рукі, нагі. Фактычна няма рукі — з рукава суконнага пінжака вытыркаецца забінтаваная кукса. Навуменка.

ку́кса 2, ‑ы, ж.

Род жаночай прычоскі: закручаныя ў выглядзе валіка ззаду валасы. У яе быў драбнаваты твар і валасы, закручаныя ў высокую куксу пад хусткай. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́лік, ‑а, м.

1. Памянш. да вал (у 4 знач.). Тут размяшчаўся цэлы друкарскі камбінат, які выпускаў сотні тысяч экземпляраў газет, часопісаў, кніг, брашур, і яны суцэльным патокам плылі з-пад валікаў ратацый. Хадкевіч.

2. Прадаўгаватая цыліндрычнай формы падушка канапы, тахты і пад.

3. Адна з частак жаночай прычоскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

невідзі́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

1. У казках і паэзіі — істота, якая мае здольнасць быць нябачнай. // у знач. прысл. невідзі́мкай (‑аю). Нябачна, непрыкметна. А восень ходзіць невідзімкай, Смугой заслаўшы далягляд. Звонак.

2. Маленькая тонкая шпілька або заколка для жаночай прычоскі.

•••

Шапка-невідзімка гл. шапка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сіры́чка ‘нейкая птушка’ (хойн., Мат. Гом.). Няясна; магчыма, з сі́рын ‘невялікая птушка сямейства соў’ (ТСБМ), якую Ластоўскі тлумачыць словам пуга́ч і атаясамлівае з рус. си́рин ‘баечная птушка з жаночай галавой і грудзямі’ (Ласт.), што да лац. Sīrēn(a) ад грэч. Σειρήν ‘міфічная істота, сірэна’ без пэўнай этымалогіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліф, лі́фік, лі́хвік ’безрукаўка, жаночае адзенне без рукавоў’ (Сцяшк., Ян., Мат. Гом.), ’частка жаночай сукенкі, якая аблягае грудзі і спіну’ (ТСБМ); лі́пцік, лі́фцік, ’ліфчык’ (барыс., лаг., Сл. ПЗБ). Рус. лиф, лифчик, польск. lifk, liwk ’тс’. Запазычаны з н.-ням. lîv або з гал. lijf ’ліф, карсет’ (Фасмер, 2, 504).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Панталоны ’верхняе мужчынскае адзенне, якое пакрывае ніжнюю частку тулава да пояса; частка жаночай бялізны’ (ТСБМ). З зах.-еўрап. моў праз рус. пантало́ны або польск. pantalony. Назва ўзыходзіць да імя традыцыйнага персанажу італ. фарса — Pantaleone, які насіў шырокія штаны, і далей, да ўласнага грэч. імя Πανταλέων (гл. Фасмер, 3, 199).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)