пакры́шка, ‑і, ДМ ‑рышцы; Р мн. ‑шак; ж.
Чахол з тоўстай рызіны, які нацягваецца на дыск кола аўтамашыны, вобад кола матацыкла, веласіпеда і пад. Аўтамабільная пакрышка. Гумавая пакрышка. // Скураны чахол для камеры футбольнага мяча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
манікю́р, ‑у, м.
Чыстка і паліроўка ногцяў на руках. Зрабіць манікюр. // Пра пакрытыя лакам, адпаліраваныя ногці. Пальчыкам з чырвоным манікюрам.. [дзяўчына] набірала нумар. Нумар быў заняты, і яна вешала трубку, чакала якую хвіліну і зноў круціла тэлефонны дыск. Арабей.
[Фр. manicure.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пласці́нка, -і, ДМ -нцы, м. -і, -нак, ж.
1. гл. пласціна.
2. Дыск з гукавым запісам для прайгравальніка, патэфона і пад.
3. Шкло са святлоадчувальным слоем для фатаграфічных здымкаў.
Зарадзіць пласцінку.
4. Плоская, пераважна шырокая частка лістоў раслін (спец.).
Ліставыя пласцінкі.
5. Складка на ніжнім баку шапачкі ў некаторых грыбоў (спец.).
6. Здымны зубны пратэз.
|| прым. пласці́начны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Пстры́ца 1 ’адзін з прыёмаў кідання сцізорыка пры дзіцячай гульні ў ножык, трымаючы яго пальцамі за канец вастрыя’ (гродз., Нар. словатв.). Да пстрыкаць, пстрык (гл.).
Пстры́ца 2 ’кола з паглыбленнем для шнура’ (гарад., Сл. ПЗБ). З польск. tryca ’паглыбленне ў бэльцы для шнура’ < ням. Fritze ’пад’ёмны дыск’ (Дарашэўскі, 7, 135).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
по́ўня, ‑і, ж.
1. Фаза Месяца, калі відзён увесь яго дыск. Якраз была поўня, ночы стаялі відныя, хоць па-восеньскаму свежыя, але ціхія. Шахавец.
2. Росквіт, паўната. Вясна была ўжо ва ўсёй поўні. Пестрак. Сама ў сілу [дзядзька] ўвабраўся, у ясную поўню гадоў. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жёсткий
1. цвёрды, каля́ны, му́лкі; (о волосах, ткани и т. п.) шо́рсткі;
жёсткий ваго́н цвёрды ваго́н жёсткий диск комп. цвёрды дыск;
2. перен. жо́рсткі;
жёсткие усло́вия жо́рсткія ўмо́вы;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ма́ятнік, ‑а, м.
1. Металічны пруток або ланцуг з цяжарам на канцы, які мерна вагаецца з боку ў бок у падвешаным стане. Мерна цікаў насценны гадзіннік, і яго маятнік, як дыск месяца, цьмяна пабліскваў, паволі раскачваючыся за мутным шклом. Лынькоў. Нечакана прывычнае, манатоннае пагойдванне маятніка спынілася: відаць, гіра апусцілася на ўсю даўжыню ланцужка. Даніленка.
2. Колца кішэннага і ручнога гадзінніка, якое рэгулюе яго ход.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бо́бік, ‑а, м.
Разм. Пагардлівая назва паліцаяў, якія былі на службе ў нямецка-фашысцкіх захопнікаў у часе Вялікай Айчыннай вайны. Толя саскочыў з Сівача, дапамог Максіму, падсадзіў яго на свайго каня, а сам — па-маладому неразумна, толькі прыкленчыўшы, але весела, у два ці ў тры націскі выпусціў на «бобікаў» увесь аўтаматы дыск. Брыль. Такіх, як Куцка, шмат. Што іх пазнала ў бобікі? Прыйшлі фашысты і прынеслі пошасць. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́мпел, ‑а, м.
1. Раздвоены на канцы, доўгі і вузкі флаг, які паднімаецца на ваенных суднах у часе плавання як адзнака іх дзяржаўнай прыналежнасці. // Вузкі прадаўгаваты або трохвугольны флажок. У Тані быў пераходны вымпел лепшай даяркі раёна, маленькі чырвоны сцяжок на кароценькім дрэўку. Дуброўскі.
2. Невялікі цыліндр з доўгай яркай стужкай, прызначаны для скідвання з самалётаў ці верталётаў данясенняў, карэспандэнцыі і пад. // Металічны дыск з малюнкам, адбіткам як сімвал чаго‑н. Вымпел на Месяцы.
[Гал. wimpel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кіно́, нескл., н.
1. Тое, што і кінамастацтва. Нарада па пытаннях кіно.
2. Тое, што і кінафільм. Глядзець кіно.
3. Разм. Тое, што і кінатэатр. Мне ёсць чым хваліцца І чым захапляцца і Савецкая вуліца Шлях на Маскву, — Тэатры і клубы, кіно і палацы. Броўка.
•••
Касетнае кіно — розныя сістэмы для дэманстравання кінафільмаў на экранах звычайнага тэлевізара з дапамогай спецыяльнага прыстасавання, у якое ўстаўляецца касета або дыск з запісам кінафільма.
Нямое кіно — неагучанае кіно.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)