пасвяці́ць

‘пазнаёміць з чым-н. таемным; надаць духоўны сан’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пасвячу́ пасвяці́м
2-я ас. пасвяці́ш пасвяціце́
3-я ас. пасвяці́ць пасвяця́ць
Прошлы час
м. пасвяці́ў пасвяці́лі
ж. пасвяці́ла
н. пасвяці́ла
Загадны лад
2-я ас. пасвяці́ пасвяціце
Дзеепрыслоўе
прош. час пасвяці́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нра́вственный мара́льны; (духовный) духо́ўны;

нра́вственный крите́рий мара́льны крытэ́рый;

нра́вственный челове́к мара́льны чалаве́к;

нра́вственный посту́пок мара́льны ўчы́нак;

нра́вственное удовлетворе́ние мара́льнае задавальне́нне;

нра́вственный подъём мара́льны (духо́ўны) узды́м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кле́рык ’семінарыст’ (Сл. паўн.-зах.) < польск. kleryk ’тс’ < лац. elerieusдухоўны’ (Слаўскі, 2, 211).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мярцвя́чына, ‑ы, ж.

1. Трупы жывёл. [Алесь:] — Наш Міхась казаў, што ракі мярцвячыну ядуць. Ваданосаў.

2. перан. Разм. Разумовы, духоўны застой; заняпад, інертнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дарэ́ктар ’дамашні настаўнік’ (БРС). З польск. dyrektor (< лац.) ’тс’. Параўн. ст.-бел. директоръдухоўны настаўнік’ (Булыка, Запазыч., 96).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

духо́вный в разн. знач. духо́ўны;

духо́вные запро́сы духо́ўныя запатрабава́нні;

духо́вная бли́зость духо́ўная блі́зкасць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пасвянці́ць, пасве́нціць ’асвяціць’ (Шат., Сл. ПЗБ) з польск. poświęcić ’тс’; пасвячэ́нне ’пасвячэнне (у духоўны стан)’ з польск. poświęcenie ’тс’. Мена ц > ч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

платані́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да платанізму (у 1 знач.).

2. Заснаваны на адсутнасці пачуццёвасці, чыста духоўны. Платанічнае каханне.

3. Які нельга здзейсніць; нерэальны. Платанічныя мары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кардына́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Вышэйшы пасля Папы Рымскага духоўны сан у каталіцкай царкве, а таксама асоба, якая мае гэты сан.

2. Невялікая пеўчая птушка сямейства аўсянкавых з ярка-чырвоным (колеру кардынальскай мантыі) пер’ем, якая водзіцца ў Амерыцы.

|| прым. кардына́льскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

К. сан.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іма́м, ‑а, м.

1. Правіцель мусульманкай дзяржавы, які спалучае ў адной асобе свецкую і духоўную ўладу.

2. Духоўны кіраўнік усіх магаметан або групы магаметан. // Той, хто правіць службу ў мячэці, а таксама мула — настаяцель саборнай мячэці.

[Ад араб. imām — які знаходзіцца наперадзе.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)