Вы́дымкадрыгва, зыбкае месца’ (Яшк., кобр.). Ад *выдымаць (гл. уздымаць). У семантычных адносінах параўн. польск. wezdma < wzdąc, wzdymać ’нізкае, балоцістае, зарослае травой месца, дзе вада падымае, уздымае дзярніну’ (Нітшэ, 70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ме́рхалаць, ме́рхолоць ’гразь, дрыгва’ (ТС). Палескае. Балтызм. Утворана ад балт. асновы merk‑ (параўн. літ. mer̃kti, лат. mḗrkt ’мачыць’, лат. mḗrks ’невялікая сажалка (азярцо) на лузе’) пры дапамозе суфіксаў ‑ол(а)‑ і ‑оць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

балота, багна, дрыгва, твань; дрыгвянік, алёс (абл.) / мохавае: імшара, імшарына, імшарышча

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

чаро́т, ‑у, М ‑роце; мн. чараты, ‑оў; м.

Высокая травяністая расліна сямейства асаковых, якая расце ў вадзе рэк, азёр, на балотах. Спакон веку тут была дрыгва і ў чэзлым альшэўніку шумеў чарот ды кішэла машкара. Гроднеў. // Зараснікі гэтай расліны. Выбліснула сонца з чароту, што густой шумлівай паласой узнімаўся па той бок ракі. Кулакоўскі. [Людзі] выбавіліся на шырокае балота. Дробныя хвойкі, куп’ё, лазнякі, ды чараты, чараты як акінуць вокам. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жыраво́дрыгва’ (Сцяшк. МГ). Паводле Талстога (Геогр., 187), верагодна ад жыр (параўн. рус. жирная грязь); іншыя супастаўленні Талстога са словамі сало, маслявина не абавязкова маюць дачыненне, паколькі бел. жыр звычайна абазначае кармленне, а не тлушч. Гл. яшчэ жырны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валака́ ’зыбкае балоцістае месца’ (Яшк.), рус. волока ’заросшы лес у нізіне’ (КЭС). Хутчэй за ўсё да валога3дрыгва’ (гл.), збліжанага з валока ’зямля; мера зямлі’. Параўн. у семантычным плане рус. волок ’гушчар’ і волока ’прыстасаванне для выцягвання бярвення з гушчару’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

або́, злуч.

1. размеркавальны. Ужыв. для супастаўлення членаў сказа і сказаў з узаемным выключэннем, паказваючы на катэгарычнасць выбару аднаго з іх.

Або заўтра, або паслязаўтра.

Або пан, або прапаў (прыказка). Пашукай на паліцы або ў шафе.

Дрыгва зацягне кожнага, хто аступіцца або зробіць неасцярожны крок.

2. пералічальна-размеркавальны. Аб’ядноўвае члены сказа і сказы пры пералічэнні.

Каго ты ні вазьмі, дык гэта або матэматык, або фізік, або хімік.

3. далучальны. Ужыв. для злучэння розных назваў аднаго і таго ж паняцця, для паяснення, у знач. іншымі словамі, гэта значыць.

Берагавыя ластаўкі, або беражанкі, спрытна ляталі над вадой.

4. у знач. пыт. часц. Ужыв. ў пачатку пытальных сказаў у знач. хіба?, няўжо? (разм.).

Або ты не ведаеш пра гэта?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Маква́ ’дождж’ (ельск., Мат. Гом.), укр. моква́ ’слота, мокрае надвор’е’, ’нізкае, заліваемае вадой месца’, рус. дан. моква́ ’сырасць’, польск. mokwa ’дождж’, славац. mokva ’вадкасць’, moskva ’мокрае збожжа’, mokvať ’мокнуць’, ’сачыцца (аб ране)’, ’пацець (аб войнах)’, mokvavý ’сыры’; чэш. mokvavý ’які мокне’, mokvati ’цячы (аб гнойнай ране)’, ’раставаць (аб лёдзе, снезе)’, славен. močvírje ’балота, дрыгва, балацявіна’, močvírnat ’балоцісты, багністы’, серб.-харв. мо̏чвар ’сырасць, макрата ад дажджу’, ’дажджлівае надвор’е’, мо̀чвара ’лужа, стаячая вада, балота’, макед., балг. мочур ’балота, дрыгва’, ’багністая мясцовасць’. Прасл. moky, mokъve (Фасмер, 2, 639). Менш верагодна Махэк₂ (372). Ён у канчатку слова бачыць ‑var, якое рэдукавалася ў ‑va паводле слоў на ‑а (напр., mokrota).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трасі́надрыгва, топкае балота’ (шчуч., ЛА, 2), ‘багна’ (Мат. Гом., Цых.), ‘плаў на балоце, каля возера, дзе калышацца верхняе покрыва’ (слонім., навагр., ЛА, 2), трэсіна́ ‘топкае месца на балоце’ (бяроз., драг., ЛА, 5), трасі́на ‘тс’ (хойн., Шатал.; карэліцк., лельч., лоеў, ЛА, 2), трасы́на ‘тс’ (пін., ЛА, 2), трясі́на́ ‘тс’ (шуміл., віц., чэрык., клім., ЛА, 2). Укр. дыял. трасі́надрыгва’, рус. тряси́на ‘наплаўнае балота, зыбучае месца, дзе глеба (з раслін) хістаецца і пад нагой выступае вада’. Да трэсці (гл.), першапачатковымі, відаць, былі формы з канцавым націскам з прасторавым значэннем тыпу цаліна́, навіна́, цвердзіна́ і пад., аднак у арэальным плане размежавання формаў не назіраецца. Гл. і трахіна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крактаві́нне1дрыгва’ (Сцяшк. Сл.). Гл. кракавіца. Магчыма, да ўкр. крап ’куст, зараснік’. Форма кратавінне пад уплывам крактавінне ’жабурынне’.

Крактаві́нне2 ’жабурынне’ (Янк. III, Янук., Сл. паўн.-зах.). Параўн. кракавіна, кракацінне ’тс’ (гл.). Відаць, кантамінаваныя формы ад крактавіннеі і кракавіца і квактанне ’жабурынне’ (гл.). Гл. таксама крактаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)