расшуга́цца, ‑аецца; зак.

Разм. Ярка разгарэцца. Дровы ў печы расшугаліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смаля́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Смалісты кавалак дрэва.

Падпаліць дровы смаляком.

2. мн. Насычаная смалой драўніна хваёвых парод, якая выкарыстоўваецца як сыравіна для вырабу каніфолі, шкіпінару і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сыры́зна, -ы, ж., зб. (разм.).

1. Недаспелая садавіна, сырая агародніна.

Наеўся сырызны.

2. Што-н. сырое, вільготнае.

Не дровы, а с.

3. перан. Пра што-н. не апрацаванае як след.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дрови́шки разг. дро́вы, род. дроў ед. нет; дро́ўцы, -цаў ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аршы́нны, ‑ая, ‑ае.

Памерам у адзін аршын. Аршынныя дровы. Аршынныя літары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падага́рваць, ‑ае; зак.

Дагарэць — пра ўсё, многае. Вуголле падагарвала. Дровы падагарвалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правазі́ць сов. провози́ть;

цэ́лы дзень ~зі́ў дро́вы — це́лый день провози́л дрова́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́гараць¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., -рыць; зак.

1. Згарэць поўнасцю.

Выгаралі дровы ў печы.

Вёска выгарала.

2. Выліняць, страціць натуральны колер.

Матэрыял выгараў на сонцы.

|| незак. выгара́ць, -а́е і выга́рваць, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Трасо́тнік ‘месца на двары, дзе сякуць дровы’ (брасл., віл., чэрв., Сл. ПЗБ). Варыянт да трасочнік ‘тс’ (гл. траскоўнік), магчыма, у выніку ўплыву дрывотнік ‘дрывотня’, што да дравато́нь ‘месца, дзе ляжаць дровы’ (Юрч.) < *drьvotonъ (ЭССЯ, 5, 143; гл. дровы і цяць, тнуць1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

переколо́тьII сов. перакало́ць, пакало́ць;

переколо́ть все дрова́ перакало́ць (пакало́ць) усе́ дро́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)