мя́лка, ‑і, ДМ ‑яды; Р мн. ‑лак; ж.

1. Машына для размінання якой‑н. сыравіны (шкуры, гліны і г. д.) з мэтай далейшай апрацоўкі.

2. Церніца. Ад ранку да вечара бадзёра стукалі ў пунях і пад павецямі старажытныя драўляныя мялкі. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кля́мар, ‑а, м.

1. звычайна мн. (кля́мары, ‑аў). Драўляныя пласціны, якія ставяцца з абодвух бакоў сцяны і сцягваюцца жалезнымі прутамі для яе выраўноўвання і мацавання. Узяць сцяну ў клямары.

2. Абл. Спражка на рэмені, папрузе. [Арцыховіч] падперазаўся новай папругай з блішчастым клямарам. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Краке́т ’гульня, у якой драўляныя шары праводзяцца праз драцяныя варотны ўдарамі драўляных малаткоў’ (ТСБМ). Запазычанне праз рус. крокет з англ. croquet (Шанскі, 2, 8, 402).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фалія́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Кніга фарматам у палову папяровага аркуша (звычайна старадаўняя). Тоўстыя фаліянты мінулых вякоў, зокутыя ў драўляныя, абцягнутыя скурай лаўкі, як казалі ў даўнія часы па пераплёт. Лужанін. // Наогул тоўстая кніга вялікага памеру. Дзед сядзеў пры стале над тоўстым фаліянтам. Бядуля.

[Ням. Foliant ад лац. folium — аркуш.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сахаві́лыдраўляныя вілы для гною’ (ТС, Выг., Сл. Брэсц.), суховілкі ’тс’ (Жыв. сл.), ’вілкі з трыма зубамі’ (пін., Шатал.), ’палка з раздвоенымі канцамі’ (палес., Сл. ПЗБ), соховы́ла ’лапы драўлянай сахі, канцы якіх пераўтвараюцца ў ручкі’ (палес., Нар. лекс.). Беларуска-палеска-украінская ізалекса: параўн. укр. дыял., палес. сохові́лидраўляныя вілы для гною’ (Выгонная, Бел.-укр. ізал., 18). Да саха і вілы (гл.), першапачаткова, мабыць, саха, г. зн. палка з раздвоенымі канцамі, якая ўжывалася замест віл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мігулькі, мыгу́лькэ ’маленькія драўляныя палачкі, якія замацоўваюць знізу петлі мотузаў, што трымаюць ніт’ (малар., Уладз.). Да міга́ць (гл. міг). Аб суфіксе ‑уль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пава́ра ’прылада гнуць драўляныя абручы’ (КЭС, лаг.). Слова тлумачыць цяжка з-за адсутнасці ўяўлення аб рэаліі і параўнаўчага матэрыялу. Магчыма, мае нейкую сувязь з літ. тэхн. тэрмінам pavara ’перадача, прывод’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гарадкі́, ‑оў; адз. гарадок, ‑дка, м.

Спартыўная гульня, у якой ігракі, падзяліўшыся на дзве групы, выбіваюць бітой з чужога горада (начэрчанага на зямлі квадрата) дурні, расстаўленыя ў форме розных фігур. Згуляць у гарадкі. // Драўляныя цыліндрычныя цуркі для гэтай гульні. Пад шум і гук размах рукі Збіваў здалёку гарадкі. Багдановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раздо́рдраўляныя вілы’ (барыс., Сл. ПЗБ), рус. дыял. раздо́р ’расшчэпленае дрэва’, ’заезд пры аранні’, ’стан, калі дзве ліны (у бурлакоў) шырока разыходзяцца ў розныя бакі’. Ад раз- і драіць, дзерці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спружы́нны, ‑ая, ‑ае.

Які ідзе на выраб спружын. Спружынны дрот. // Які мае спружыны, зроблены на спружынах (пра мэблю). Спружынны матрац. □ Дамы драўляныя, вялікія, на чатыры ды пяць пакояў, з мяккімі спружыннымі канапамі і крэсламі. Русецкі. // Які дзейнічае пры дапамозе спружыны, спружын. Спружынная вага. □ Спружынная жарліца — больш дасканалая і надзейная снасць. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)