Драўляныя канструкцыі 1/68; 4/272, 273, 274, 540; 5/442; 6/16; 10/37

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДРАЎЛЯ́НЫЯ КАНСТРУ́КЦЫІ,

будаўнічыя канструкцыі (фермы, аркі, рамы, скляпенні, бэлькі і інш.), зробленыя поўнасцю ці пераважна з драўніны. Д.к. — адны з найб. старажытных (гл. Драўлянае дойлідства). Выкарыстоўваюць у жыллёвых і грамадскіх будынках, мастах, эстакадах, с.-г. збудаваннях і інш.

Адрозніваюць Д.к. з бярвён, брусоў і дошак, якія злучаюцца ўрубкамі, шпонкамі, нагелямі, балтамі, цвікамі, метал. мацаваннямі, а таксама склейваннем (гл. Клееныя канструкцыі). Яны лёгкія і дастаткова трывалыя. Іх устойлівасць супраць загнівання, вільгаці і агню павышаюць антысептычнымі сродкамі, антыпірэнамі, спец. вогнеахоўнымі пакрыццямі, гідраізаляцыяй. У Д.к. выкарыстоўваюць таксама драўнянастружкавыя пліты, драўнянавалакністыя пліты, іншыя драўняныя матэрыялы.

Драўляная канструкцыя: а — фермы, бэлькі і панэлі (1 — трохвугольная брусчатая, 2 — трапецаідальная металадраўляная, 3 — дашчана-цвіковая трохшарнірная арачная ферма, 4 — клееная трохшарнірная рама, 5 — клееная двухшарнірная арка, 6 — клееная бэлька двухтаўровага або прамавугольнага сячэння, 7 — клееная трохслойная панэль перакрыцця); б — каркасная (фахверкавая) канструкцыя (1 — гарызантальныя прагоны, 2 — вертыкальныя стойкі для мацавання абшыўкі).

т. 6, с. 204

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

драўля́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. драўля́ны драўля́ная драўля́нае драўля́ныя
Р. драўля́нага драўля́най
драўля́нае
драўля́нага драўля́ных
Д. драўля́наму драўля́най драўля́наму драўля́ным
В. драўля́ны (неадуш.)
драўля́нага (адуш.)
драўля́ную драўля́нае драўля́ныя (неадуш.)
драўля́ных (адуш.)
Т. драўля́ным драўля́най
драўля́наю
драўля́ным драўля́нымі
М. драўля́ным драўля́най драўля́ным драўля́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ка́менна-драўля́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ка́менна-драўля́ны ка́менна-драўля́ная ка́менна-драўля́нае ка́менна-драўля́ныя
Р. ка́менна-драўля́нага ка́менна-драўля́най
ка́менна-драўля́нае
ка́менна-драўля́нага ка́менна-драўля́ных
Д. ка́менна-драўля́наму ка́менна-драўля́най ка́менна-драўля́наму ка́менна-драўля́ным
В. ка́менна-драўля́ны (неадуш.)
ка́менна-драўля́нага (адуш.)
ка́менна-драўля́ную ка́менна-драўля́нае ка́менна-драўля́ныя (неадуш.)
ка́менна-драўля́ных (адуш.)
Т. ка́менна-драўля́ным ка́менна-драўля́най
ка́менна-драўля́наю
ка́менна-драўля́ным ка́менна-драўля́нымі
М. ка́менна-драўля́ным ка́менна-драўля́най ка́менна-драўля́ным ка́менна-драўля́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

набі́ліцы, -ліц.

У кроснах: драўляныя планкі, у якія ўстаўляецца бёрда.

Кляновыя н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ке́глі, -яў, адз. -я, -і, ж.

1. толькі мн. Гульня, у якой драўляныя або пластмасавыя слупкі, якія ставяцца ў рад, збіваюцца шарам з пэўнай адлегласці.

2. Драўляныя або пластмасавыя слупкі для гэтай гульні.

|| прым. ке́гельны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кало́дкі, -дак (уст.).

Масіўныя драўляныя кайданы, якія надзявалі раней на ногі, рукі і шыю арыштанта для папярэджання ўцёкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́згіны, -гін.

Прыстасаванне з вяровачнай сеткі, нацягнутай на сагнутыя драўляныя дужкі, у якім носяць сена, салому.

|| прым. рэ́згінны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыну́бель, -я, мн. -і, -яў, м.

Гэбель з зубчастым жалязкам, прызначаны для нанясення шурпатасці на драўляныя часткі пры склейванні.

|| прым. цыну́бельны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

щепно́й драўля́ны;

щепна́я посу́да драўля́ны по́суд;

щепны́е изде́лия драўля́ныя вы́рабы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)