дзяці́нства, ‑а, н.
1. Дзіцячы ўзрост; дзіцячыя гады. Шчаслівае дзяцінства. Знаёмы з дзяцінства. □ Васіль Пятровіч нарадзіўся ў Мінску, тут.. прайшло яго дзяцінства, юнацтва. Карпаў.
2. Па-дзіцячаму несур’ёзныя, легкадумныя паводзіны і ўчынкі дарослых. [Валодзя] трымаў сябе стала, сур’ёзна і сціпла і не мог дазволіць.. дзяцінства. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
што́нікі, ‑аў; адз. няма.
Разм. Памянш. да штаны; кароткія дзіцячыя штаны. Хлопчыку было так добра, так радасна, што ён забыўся і на разадраную калашыну сваіх новых штонікаў, і на паранены палец. Юрэвіч. Юрка бег за Людай па сцежцы, смешна падкідаючы голымі каленцамі шырокія калашыны кароткіх штонікаў. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Райту́зы ’шаравары, жаўнерскія штаны, дзіцячыя цёплыя штаны’ (Нас.), рус. рейту́зы ’тс’, польск. rajtuzy ’штаны для язды на кані’. Запазычанае ў першай палове XIX ст. праз польскую з ням. Reithosen ’штаны для язды на кані’ < reiten ’ездзіць (верхам)’ + Hosen ’штаны’ (Брукнер, 453; Фасмер, 3, 464; Праабражэнскі, 2, 195). Сюды ж райту́знік ’басяк’ (Шат.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пу́ся ’дрэнны чалавек’ (хоцім., Мат. Маг.). Няясна; магчыма, звязана з літ. pusė ’палавіна’, pusėtinas ’звычайны, пасрэдны’, да семантыкі параўн. нічогі ’ніякі, дрэнны’ (гл.); параўн. таксама рус. дыял. пу́тя ’разгублены чалавек’, што, магчыма, звязана з пу́тька ’індык’, параўн. драг. пу́тя (дзіцячае) ’курыца’ (тады пу́ся < пу́ця, як кося ’конік’ і інш. дзіцячыя словы са “спешчанай” палаталізацыяй).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ацю́ ’вокліч для адгону свінні’ (КСТ), ’сабакі’ (полац., ]Садоўскі, вусн. паведамл.), укр. ацю ’вокліч для адгону свіней’, польск. a ciu ’тс’. З а прыстаўнога (пры дапамозе якога часта ад падзыўных слоў утвараюцца адгонныя) і цю ’падзыўное слова для свінні’, гл. дзіцячыя цюця, цюцька сабака’, дзюдзя ’свіння’, параўн. Германовіч, Междометия, 59; Рудніцкі, 1, 43, Машынскі, Kultura I, 133.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
усялі́цца, усялюся, уселішся, уселіцца; зак.
1. Заняць месца на пражыванне; пасяліцца. Адзін зруб быў ужо выведзены аж пад краквы, відаць, чалавек спяшаўся, каб да зімы ўсяліцца ў новую хату. Краўчанка.
2. перан. З’явіўшыся, апанаваць, агарнуць (пра пачуцці, думкі і пад.). [Дзеці] баяліся якіх-небудзь геройскіх учынкаў свайго брата. У дзіцячыя душы ўсяліўся жах. Федасеенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
переноси́ться несов.
1. (к перенести́сь) перано́сіцца;
я мы́сленно переноси́лся в де́тские го́ды я ў ду́мках перано́сіўся ў дзіця́чыя гады́;
2. страд. перано́сіцца; см. переноси́тьI.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пра́льня, ‑і, ж.
Установа бытавога абслугоўвання для мыцця і далейшай апрацоўкі бялізны. У калгасах будуць дзіцячыя яслі, сады, пляцоўкі, там з часам можа ўстановяцца пральні, кравецкія майстэрні, хлебапякарні, а можа нават і грамадскія кухні. Дуброўскі. // Памяшканне для мыцця бялізны. Грубэр толькі за дваццаць сем марак у месяц здаў .. [беларусам] адзін з двух пакойчыкаў у флігелі над пральняй. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пастухо́ўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пастуха, уласцівы яму. Большую ўвагу сярод свайго пастухоўскага брата аддаваў Цімох Яхімаву Юзіку. Колас. Любіць яшчэ пісьменнік вечарамі раскласці на двары вогнішча, прысесці ля яго пакурыць. Гэта, відаць, звычка далёкага пастухоўскага маленства. С. Александровіч. Сярод песень, сабраных М. Федароўскім, — любоўныя, сямейныя, вясельныя, радзінныя, купальскія, жніўныя, дзіцячыя, пастухоўскія, рэкруцкія, балады, прыпеўкі і г. д. Саламевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ню́ня ’негаваркі чалавек’ (Сл. ПЗБ), ’маўклівы, скаваны ў рухах чалавек’ (міёр., З нар. сл.), ’сугней (у размове з дзецьмі)’ (ТС), ’плакса’ (Яўс.), ню́нька ’тс’ (Сл. ПЗБ), ’не надта разумны’ (полац., Нар. лекс.), укр. ню́ня ’плакса’, нюня́вий ’плаксівы’, рус. нюня ’разява, мямля, сугней; плаксівая жанчына’, нюня, нюнька ’лялька, пішчалка з явару’ (смал.), польск. niunia, niuńka ’мямля, разява; недацёпа на выгляд’, чэш. ňuma (< ňuňa) ’тс’. Гукапераймальнае, параўн. нюні (гл.) і іншыя т. зв. дзіцячыя словы (Махэк₂, 402).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)