вы́вадак, -дка, мн. -дкі, -дкаў, м.

Птушаняты або дзеці млекакормячых, якія жывуць яшчэ разам.

Вераб’іны в.

Воўчы в.

|| прым. вы́вадкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ляско́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Дзіцячая цацка, пры дапамозе якой утвараецца дробны, перарывісты стук.

Дзеці бегалі з ляскоткамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Бубначы́ ’малыя дзеці’ (Сцяц.). Параўн. бубна́ч ’музыкант, што грае на бубне’ (Інстр. III), той, хто дакучае’ (КЭС). З гэтага апошняга развіваецца значэнне ’малыя дзеці’. Наўрад ці бубначы́ можна непасрэдна параўноўваць з бу́бныдзеці’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пасну́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; зак.

Заснуць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

Дзеці паснулі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павыбяга́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Выбегчы адкуль-н. — пра ўсіх, многіх.

Дзеці павыбягалі з хаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раздуры́цца, -дуру́ся, -ду́рышся, -ду́рыцца; зак. (разм.).

1. Стаць вельмі дураслівым, свавольным, непаслухмяным; распусціцца.

Раздурыліся дзеці за лета.

2. Пачаць амаральна паводзіць сябе; разбэсціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разнапо́лы, -ая, -ае.

1. толькі мн. Рознага полу, неаднолькавыя па поле.

Разнаполыя дзеці.

2. Які мае раздзельнаполыя кветкі (спец.).

|| наз. разнапо́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расшуме́цца, -млю́ся, -мі́шся, -мі́цца; -мі́мся, -міце́ся, -мя́цца; -мі́ся; зак. (разм.).

1. Пачаць моцна шумець.

Лес расшумеўся.

2. Пачаць моцна крычаць, спрачацца.

Дзеці расшумеліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расшчабята́цца, -бячу́ся, -бе́чашся, -бе́чацца; -бячы́ся; зак.

1. Пачаць моцна шчабятаць (пра птушак).

Ластаўкі расшчабяталіся.

2. перан. Пачаць многа, ахвотна гаварыць, расказваць.

Дзеці расшчабяталіся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блізня́ты, -ня́т, адз. блізня́ і блізнё, -ня́ці, Т -нём, н.

Дзеці адной маці, якія нарадзіліся адначасова.

Нарадзіць блізнят.

Браты-б.

|| прым. блізня́чы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)