Дапну́цьдабрацца, дайсці, знайсці, дапасці’ (Сцяц.). Як здаецца, можна ставіць пытанне, ці не з’яўляецца гэта лексема запазычаннем з польск. мовы. Параўн. польск. dopiąć ’дабіцца, дайсці’, dopinać ’дабівацца, дасягаць’. Аб магчымасці запазычання сведчыць геаграфія пашырэння слова (зах. гаворкі бел. мовы), а таксама, як здаецца, не зусім звычайны для бел. мовы марфалагічны тып дзеяслова. Прамым запазычаннем з польск. з’яўляецца і бел. дапя́ць (БРС) ’дабіцца, дайсці, апынуцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запаўзці́, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; пр. запоўз, ‑паўзла, ‑ло; зак.

1. Паўзучы, залезці куды‑н. (пра насякомых, паўзуноў). [Мурашкі] глыбока запаўзлі ў падземныя норы. Колас. // Паўзком прабрацца куды‑н., дабрацца да чаго‑н. (пра чалавека). Даміра запоўз у палісаднік, ляжаў, прытуліўшыся да зямлі, слухаў. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпаўзці́, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; пр. прыпоўз, ‑паўзла, ‑паўзла; зак.

1. Дабрацца куды‑н. паўзком. Падыходжу: Алеся!.. З лесу, раненая, прыпаўзла да сяла, Да сваіх. Куляшоў.

2. Разм. Марудна, павольна ідучы, прыбыць куды‑н. Вінцук пазнаў .. старую Клемансіху і ўсміхнуўся. — Прыпаўзла, старая? — Прыпаўзла, Вінцук. Даўно не была, а трэба ж... Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маладасту́пны, ‑ая, ‑ае.

1. Да якога цяжка дабрацца, даступіцца. Асабліва панура выглядалі запушчаныя, маладаступныя нізіны-лужкі, заваленыя галлём і сатлеўшымі верхавінамі ссечаных старых дрэў. Колас.

2. Якім не ўсе маюць магчымасць карыстацца (з-за высокіх цэн, адсутнасці дазволу і пад.). Медыцынская дапамога [у дарэвалюцыйнай Беларусі] была платнай і таму маладаступнай працоўным. «Весці». // Не ўсім зразумелы. Маладаступная кніга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тарфя́нік, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Залежы торфу, тарфяное балота. Колькі пахадзіў Шаманскі па гэтых балотах... Усё меркаваў, каб як асушыць гектараў з паўтысячы тарфянікаў, дабрацца да іх залатога дна. Дуброўскі.

2. ‑у. Асушанае тарфяное балота. Праз пару год на асушаных тарфяніках .. зашугала збажына. «Беларусь».

3. ‑а. Спецыяліст па торфу або рабочы торфараспрацовак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

давалачы́ся, ‑лакуся, ‑лачэшся, ‑лачэцца; ‑лачомся, ‑лачацеся, ‑лакуцца; пр. давалокся, ‑лаклася, ‑лося; заг. давалачыся; зак.

Разм. З цяжкасцю дайсці, дабрацца да якога‑н. месца. Абарваны, галодны і стомлены, я з тэхнікума давалокся дахаты: у той час родны дом здаваўся адзінай крэпасцю, дзе нічога не пагражае! Карпюк. Цюлень давалокся да берага, плюхнуўся ў ваду, і толькі мы яго і бачылі. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неўпарадкава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Не прыведзены ў парадак; пазбаўлены парадку. Неўпарадкаваныя цэны. Неўпарадкаваны чамадан. □ З буфеціка-шафкі выглядала неўпарадкаваная пасуда. Гартны.

2. Не забяспечаны ўсім неабходным; неўладкаваны. Неўпарадкаваны быт. Неўпарадкаванае жыццё.

3. Не прыведзены ў парадак для выгоднага жыцця. Неўпарадкаваны раён горада. □ Да.. [гарадка] не так даўно яшчэ і дабрацца было цяжка: чыгунка далёка, дарогі неўпарадкаваныя. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прырва́цца, ‑рвуся, ‑рвешся, ‑рвецца; ‑рвёмся, ‑рвяцеся; зак.

Разм. Дабрацца, дапасці да чаго‑н. вельмі жаданага. Прырвацца да яды. □ Ды і як жа ехаць, калі пад нагамі ды вакол такая зямля багатая, сібірская! Рады былі мы, што да яе прырваліся, дык ужо не хацелі з яе сыходзіць. Галавач. Аралі — хто дзе як прырваўся, і ўдоўж і ўпоперак. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дабрысці́, ‑брыду, ‑брыдзеш, ‑брыдзе; ‑брыдзём, ‑брыдзяце; пр. дабрыў, ‑ла, ‑ло; зак.

Разм. З цяжкасцю дайсці, дабрацца да якога‑н. месца. Я ўставаў І ішоў па ваеннай дарозе. Верыў — дома мне быць, Дабрыду, дажыву... Броўка. Снегу, снегу — не праехаць, Снегу, снегу — не прайсці! Хоць бы стомленай, у сне хоць Да Лучосы дабрысці... Лось. // Павольна, не спяшаючыся, дайсці. Непрыметна дабрылі да вёскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звяры́нец, ‑нца, м.

Спецыяльна абсталяванае памяшканне, прыстасаванае месца, дзе трымаюць дзікіх жывёл для паказу. І сам звярынец быў цікавы: Высокі, зложаны з бярвення, І такі моцны — на здзіўленне! Каб воўк да коз не мог дабрацца Ні праз той верх, ні падкапацца. Колас. Вясной у горад, дзе жылі нашы сябры, прывезлі ў звярынец з Маскоўскага заапарка двух маладых мядзведзяў і шэсць лебедзяў. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)