загуча́ць і загучэ́ць, ‑чыць; зак.

Пачаць гучаць, гучэць. // Прагучаць, прагучэць. Вось-вось загучыць адыходны гудок. Зарыцкі. — А што ты зробіш, — панура абазваўся Гушка, і ў голасе яго загучэла ўпартая нецярплівасць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Забільдзець ’загусці’ (варонеж., Шатал.). З літ. bildė́ti ’стукаць, гучаць, грымець’, у якім адбылася змена значэння (адкуль *більдзець), да якога даданы прэфікс за‑. Лаўчутэ, Сл. балт., 99.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

і́змы, ‑аў; адз. ізм, ‑у, м.

Іран. Пра тэорыі, філасофскія, мастацкія і інш. плыні, навуковыя назвы якіх часта гучаць штучна і заканчваюцца на «ізм». Ільяшэвіч быццам дзесьці блукае па нейкіх модных «ізмах». Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

унісо́н, ‑у, м.

Адначасовае гучанне двух або некалькіх гукаў аднолькавай вышыні і аднолькавых гукаў у розных актавах.

•••

Ва ўнісон — а) сугучна (спяваць, гучаць і пад.); б) зладжана (рабіць што‑н., дзейнічаць і пад.).

[Іт. unison.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Брыня́ць ’набухаць’. Здаецца, беларускае новаўтварэнне да слав. *brьněti: укр. брені́ти, брині́тигучаць; цвісці, красавацца’, ст.-польск. brznieć (польск. brzmieć), чэш. brněti і г. д. ’гучаць’. Як заўважыў Брукнер, 45, словы, якія азначаюць гучанне, гук, часта азначаюць і набуханне. Параўн. слав. *bręk‑ (гукапераймальная аснова) і *bręk‑ ’набухаць’ (гл. бра́кнуць), польск. brzmieć ’тс’, але nabrzmiały ’набухлы’. Бел. брыня́ць < *brьněti (развівалася, можа, пад польск. уплывам?). Адсюль і бры́на ’цвіль’ (гл.). Сюды адносіцца і абрыняць (гл.) ’напухнуць, азызнуць’ (гл. Мартынаў, БЛ, 1972, 2, 74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цячы́, 1і 2 ас. не ўжыв., цячэ́; цяку́ць; цёк, цякла́, -ло́; незак.

1. Ліцца струменем, патокам у якім-н. напрамку.

Рака цячэ між гор.

Кроў цячэ з раны.

2. перан. Бесперапынна плаўна гучаць.

Цякуць гукі музыкі.

3. Прапускаць вадкасць у выніку няспраўнасці (праз дзірку, адтуліну і пад.).

Вядро цячэ.

4. перан. Праходзіць, працякаць (пра час).

Цякуць гады.

|| наз. цячэ́нне, -я, н. (да 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заці́хлы, ‑ая, ‑ае.

Які заціх, перастаў гучаць або чуцца. Вечарам у Дзень перамогі на ўзлессі за мястэчкам успыхнуў вялізны касцёр і пошчакам панесліся па заціхлым лесе гукі піянерскага горна. Нядзведскі. Заціхлы матыў песні аб запаветнай кветцы ўзнікае зноў. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бруі́цца ’цячы, ліцца’; бруі́ць ’хутка цячы, пералівацца’, бруя́ ’хваля, цячэнне’ (Сцяшк. МГ); бруі́ць, бруі́цца ’мачыцца’, бруй ’той, хто мочыцца’ (Нас.). Рус. дыял. бруи́ть ’хутка цячы; гучаць’; бруя́ ’струмень’, укр. бру́я ’хуткае цячэнне ў рацэ; скразняк’. Польск. дыял. bruič. Польскае слова Варш. сл. (1, 212) лічыць запазычаннем з бел. мовы, а Бернекер, 88; Траўтман, 37; Фасмер, 1, 221; Брукнер, 42, *brujь, *brujati параўноўваюць з літ. briáutis ’напіраць сілай, лезці’. Параўн. яшчэ рус. дыял. бру́я́ ’рабізна на вадзе’, бруя́тьгучаць’. Можа, гукапераймальнае. Далей сюды належаць бел. бруль (= бруй), бру́ліць (= бру́іць), брулі́ ’мача’, гл. Нас. (Фасмер, 1, 221; Бернекер, 88), бруя́к ’водмель’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

анахрані́зм, ‑у, м.

1. Памылковае аднясенне падзей, з’яў адной эпохі да другой.

2. З’явы, погляды, думкі, якія з’яўляюцца ўстарэлымі для пэўнай эпохі. Сапраўды, ці не гучаць у наш час анахранізмам словы, з якімі звяртаецца няхай сабе малалетні Сымон да дзеда Курылы. Навуменка.

[Ад грэч. ana — назад і chronos — час.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дзы́нкаць, дзвы́нкаць ’бразгаць, брынкаць’ (БРС). Калі гэта не гукапераймальныя ўтварэнні, то можна меркаваць, што гэта запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dźwięk ’гук’, dźwięczećгучаць’ (параўн. таксама запазычанне з польск. мовы ў ст.-бел. помніках: дзвенкъ ’гук’; гл. Булыка, Запазыч., 94).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)