Го́рад ’горад’ (БРС, Касп.). Рус. го́род, укр. дыял. го́род, польск. gród, чэш. hrad, балг. градъ́т, серб.-харв. гра̑д, ст.-слав. градъ. Параўн. літ. gar̃das ’агароджа’, ст.-інд. gṛhás ’дом’, гоц. gards ’дом’ і г. д. Падрабязны агляд у Фасмера, 1, 443; гл. і ў Трубачова, Эт. сл., 7, 37. Крыніцай з’яўляецца і.-е. *ghordho‑ або *g̑hordho‑ (аналіз у Трубачова, там жа, 37–38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бу́рбалка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Паветраны шарык у вадзе або іншай вадкасці. Дарожка, буйных светлых бурбалак, якая з’явілася на паверхні, сведчыла, што на гэты раз бабёр паплыў пад вадой на сярэдзіну ракі. В. Вольскі. Буйны, як боб, град назойліва барабаніў па аканіцах, падымаў бурбалкі ў перапоўненым вадою раўчуку, што перасякаў двор. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́бить сов.

1. в разн. знач. вы́біць, мног. павыбіва́ць;

вы́бить стёкла павыбіва́ць шы́бы;

вы́бить проти́вника из дере́вни вы́біць праці́ўніка з вёскі;

вы́бить пыль из ковра́ вы́біць пыл з дывана́;

град вы́бил посе́вы град вы́біў пасе́вы;

вы́бить меда́ль вы́біць меда́ль;

вы́бить не́сколько очко́в спорт. вы́біць не́калькі ачко́ў;

вы́бить чек разг. вы́біць чэк;

2. (косу) накляпа́ць;

вы́бить из колеи́ вы́біць з каляі́ны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сячы́ і се́кчы, сяку́, сячэ́ш, сячэ́; сячо́м, сечаце́, сяку́ць; сек, се́кла; сячы́; се́чаны; незак.

1. каго-што. Удараючы з размаху чым-н. вострым, раздзяляць на часткі, здрабняць.

С. дровы.

С. лёд.

С. мяса.

2. каго-што. Падсякаючы, валіць на зямлю, адцзяляць ад асновы; ссякаць.

С. лес.

С. капусту.

3. што. Абчэсваць (камень; спец.).

С. камень.

4. каго-што. Біць, караць розгамі, рэменем і пад.

5. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), каго-што і без дап. Ліць моцна, струменямі; з сілай біць, хвастаць (пра дождж, град і пад.).

Цэлы дзень сячэ дождж.

Град сячэ збажыну.

6. каго-што. Пра насякомых: кусаць (разм.).

Авадні і сляпні сякуць кароў.

7. перан. Выказвацца пра каго-, што-н. рэзка, рашуча.

С. праўду ў вочы.

8. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), што. Грызці, прагрызаць дзіркі (пра мышэй; разм.).

Мышы сякуць салому.

|| зак. пасячы́ і пасе́кчы, -сяку́, -сячэ́ш, -сячэ́; -сячо́м, -сечаце́, -сяку́ць; -се́к, -кла; -сячы́; -се́чаны (да 1, 4—6 і 8 знач.) і ссячы́ і ссе́кчы, ссяку́, ссячэ́ш, ссячэ́; ссячо́м, ссечаце́, ссяку́ць; ссек, -кла; ссячы́; ссе́чаны (да 2, 4—6 і 8 знач.).

|| аднакр. секану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты (да 1, 4—7 знач.).

|| наз. сячэ́нне, -я, н. (да 1—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злажы́ць, злажу́, зло́жыш, зло́жыць; зло́жаны; зак., што.

1. гл. класці.

2. Палажыць разам у пэўным парадку.

З. дровы.

З. чамадан (палажыць у яго рэчы; таксама перан.: падрыхтавацца да ад’езду).

3. Перагнуўшы, скруціўшы, палажыць, злажыць пэўным чынам, надаць якую-н. форму.

З. газету.

З. пакрывала.

З. раскладушку.

4. Паваліць, палажыць (пра ўсё, многае).

Град злажыў жыта.

5. перан. Перакласці віну на каго-н.

Злажыць галаву (высок.) — загінуць у баі.

Злажыць рукі (разм.) — тое, што і скласці рукі (гл. скласці).

|| незак. склада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2—5 знач.), скла́дваць, -аю, -аеш, -ае (да 2—5 знач.) і зло́жваць, -аю, -аеш, -ае (да 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пабі́ць, -б’ю́, -б’е́ш, -б’е́; -б’ём, -б’яце́, -б’ю́ць; -бі́; -бі́ты; зак.

1. гл. біць.

2. каго (што). Забіць у якой-н. колькасці, перабіць.

Ён сотні ворагаў пабіў.

3. каго (што). Перамагчы ў спаборніцтве, гульні, спрэчцы.

У штурханні ядра ён пабіў усіх.

4. што. Пашкодзіць (пасевы і інш.).

Град пабіў жыта.

5. што. Разбіўшы, знішчыць, паламаць што-н. адно або ўсё, многае.

П. талерку.

П. пасуду.

6. што. Сапсаваць, пашкодзіць (пра воспу, моль і пад.).

Моль пабіла паліто.

Воспа пабіла твар.

7. што. Узнікнуць; усыпаць або пакрыцца чым-н.

Бровы пабіла сівізна.

8. што. У картачнай гульні: пакрыць карту партнёра старшай картай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэзідэ́нцыя, ‑і, ж.

Месца, дзе пастаянна знаходзяцца ўрад або асобы, якія займаюць высокія адміністрацыйныя пасады. Доўгі час, на працягу некалькіх стагоддзяў, Пражскі град быў рэзідэнцыяй чэшскіх каралёў. Мележ. У самым цэнтры горада размешчана рэзідэнцыя прэзідэнта — Белы дом. Новікаў. // Разм. Наогул месцазнаходжанне каго‑н. Па ўсім абсталяванні пакоя, якое кінулася Рыгору ў вочы, відаць было, што гэта рэзідэнцыя... гаспадыні. Гартны. А некаторыя [настаўнікі] цішком наведваліся ў каморы і сенечкі, дзе мелі свае рэзідэнцыі абранніцы іх сэрца. Колас.

[Ад лац. residentio — месцазнаходжанне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

быць, цяпер. няма (у 3 ас. адз. л. ёсць); быў, была́, было́, былі́; бу́ду, бу́дзеш, бу́дзе; будзь; незак.

1. Жыць, існаваць, мець месца.

Быў чалавек і не стала.

Быў бы хлеб, а людзі знойдуцца (прыказка).

2. Прысутнічаць, знаходзіцца.

Б. на рабочым месцы.

3. Рабіцца, здарацца.

Учора быў град.

4.

З ас. адз. л.

бу́дзе. Ужыв. ў знач. цяперашняга часу: ёсць, маецца.

Яму будзе гадоў трыццаць.

5. Ужыв. як частка састаўнога выказніка.

Дзяўчына была ўрачом.

Будзь (бывай) здароў — развітальны зварот з добрымі пажаданнямі.

Было ні было (разм.) — трэба рызыкнуць.

Што будзе, тое будзе (разм.) — аддацца на волю лёсу.

Як бы там (што б там) ні было — нягледзячы ні на што.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Соль ‘соль як прыправа да ежы’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), со́ля ‘тс’ (б.-каш., ГЧ). Параўн. укр. сіль, рус. соль, ст.-рус. соль, польскі sól, в.-луж. sól, sel, н.-луж. sol, чэш. sůl, славац. soľ, серб.-харв. со̑, славен. sọ̑l, балг., макед. сол, ст.-слав. соль. Прасл. *solь роднаснае лат. sā́ls ‘соль’, літ. sólymas ‘расол’, лац. sāl, грэч. άλς м. р. ‘соль’, ж. р. ‘мора’, гоц. salt, ст.-в.-ням. salz ‘соль’; апошняе выводзіцца з *salta‑, што ад дзеяслова *saltan ‘саліць’. У сувязі з гэтым звяртае ўвагу дзеяслоў солі́цца ‘сыпацца’: шчоб песок не соліўса ў во́ду (ТС), балг. соля́ ‘саліць’, ‘пасыпаць чым-небудзь дробным’, макед. соли ‘саліць’ і ‘сыпаць (пра дробны снег)’, што, магчыма, сведчыць пра аддзеяслоўнае паходжанне назоўніка, які можа мець і іншыя значэнні, параўн. славен. solika ‘крупы; дробны град’. Маючы гэта на ўвазе, прапануецца (Фурлан у Бязлай, 3, 288) рэканструкцыя амоніма *solьград’, на думку Куркінай (Этимология–1994–1996, 206), беспадстаўна; ва ўсякім разе, можна дапусціць для праславянскай другаснае значэнне дзеяслова *soliti ‘сыпаць’. Гл. Траўтман, 249; Мюленбах-Эндзелін, 3, 803; Фасмер, 3, 751; Махэк₂, 592; Сной₁, 591; Фурлан у Бязлай, 3, 287–288; Борысь, 572; ЕСУМ, 5, 252- 253. Параўн. яшчэ салодкі, со́лад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слу́два ‘закалец у хлебе’, перан. ‘шчыльны, спрасаваны іл’ (ТС). Укр. слу́два ‘скала; сталактыт’, рус. дыял. слу́да ‘круты бераг ракі’, ‘камяністая глеба’, стараж.-рус. слуда, слуды, Р. скл. слудъве (адкуль беларуская і ўкраінская формы), ‘гара, круча, уцёс’, ц.-слав. слудъвьнъ ‘абрывісты, круты’. Параўноўвалі (Міклашыч, 308) з рус. слуд ‘заліўны луг’, слудь ‘шарон’, якое, магчыма, мае і.-е. паралелі: нарв. sludd, дац. slud ‘снег і дождж упярэмешку’, нова-в.-ням. Schlott, Schlutt ‘гразь; адліга’, с.-н.-ням. slôten мн. л. ‘град’, slôt ‘іл, лужа’; гл. Фасмер, 3, 676–677; далейшыя сувязі няясныя. Гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 309–310.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)