х, нескл., н.

1. Дваццаць чацвёртая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ха». Вялікае х.

2. Глухі, заднеязычны, шчылінны зычны гук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глуша́к, ‑а, м.

Абл. Глухі чалавек, глушэц (у 2 знач.). — Ат, глушак! — шапнуў Данік на Лявона, і вось яны стаяць моўчкі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захалу́сны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да захалусця; глухі, аддалены ад цэнтра. Кожнае, нават самае захалуснае паселішча гналася за электрычнасцю. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

т, нескл., н.

1. Дваццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «тэ». Вялікае Т. Напісаць т.

2. Глухі, зубны, выбухны зычны гук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ш, нескл., н.

1. Дваццаць сёмая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ша». Вялікае Ш.

2. Глухі, пярэднеязычны, шчылінны, шыпячы зычны гук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

с, нескл., н.

1. Дзевятнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эс». Вялікае С. Каліграфічнае с.

2. Глухі, свісцячы, пярэднеязычны, шчылінны зычны гук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ц, нескл., н.

1. Дваццаць пятая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «цэ». Вялікае Ц.

2. Глухі, пярэднеязычны, змычна-шчылінны, свісцячы зычны гук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ч, нескл., н.

1. Дваццаць шостая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «чэ». Малое ч.

2. Глухі, пярэднеязычны, змычна-шчылінны, шыпячы зычны гук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аглушэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. аглушаць — аглушыць (у 1 знач.).

2. Спец. Страта звонкім гукам звонкасці і пераход яго ў адпаведны глухі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ф,

1. Дваццаць трэцяя літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эф» і ўжываецца пераважна ў словах іншамоўнага паходжання.

2. Глухі, губна-зубны, шчылінны зычны гук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)