Ба́лё (дзіцяч.) ’абаранак’ (палес., Клім.), ба́ля (дзіцяч.) ’тс’ (Бяльк., Шат.). Як і ўсе дзіцячыя словы, магчыма, гукапераймальнага характару. Параўн., аднак, і аснову бал‑ (балаб‑), што сустракаецца ў назвах розных вырабаў з цеста. Але хутчэй за ўсё звязана з рус. ба́ля ’ягня, авечка’. Як семантычную паралель параўн. бел. бара́нік ’абаранак, крэндзель’, рус. бара́нок ’тс’, бара́н печыва’, бара́нка ’булка’. Гэта, можа, сведчыць у пэўным сэнсе супраць агульнапрынятай (гл. Фасмер, 1, 124) этымалогіі рус. бара́нка, бел. абара́нак, укр. оба́рінок (< ob‑variti). Параўн. і ўкр. ба́льо (дзіцяч.) ’падарунак, гасцінец’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
больша́к обл.
1. (дорога) гасці́нец, -нца м., бальша́к, -ка́ м., шлях, род. шля́ху м., тракт, род. тра́кту м.;
2. (хозяин) гаспада́р, -ра́ м.; (старший сын) старэ́йшы (бо́льшы) сын.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
сцвярджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да сцвердзіць.
2. што, з дадан. сказам і без дап. Упэўнена выказваць што‑н.; настойліва гаварыць, упэўніваючы ў чым‑н. Людзі не маглі разгадаць сігналаў. Але даследчыкі сцвярджалі, што пасылаюць іх разумныя істоты. Шыцік. А толькі адно вам сцвярджаю сягоння, Што ў кузні ён з ранку да вечара звоніць, Што хлопец прынадны, Што майстра сапраўдны! Броўка. Спрадвеку, як людзі сцвярджаюць. Праз бор наш гасцінец ляжаў. Калачынскі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Тракт, трахт ’шырокая праезджая дарога’ (ТСБМ; стаўб., Прышч. дыс.), ’вялікая паштовая дарога, гасцінец, шлях’ (Нас., Байк. і Некр., Гарэц., Мядзв.; слаўг., Яшк.; Сл. ПЗБ), ст.-бел. трактъ ’шлях, дарога’, ’бяседа’ (1570 г.), ’адміністрацыйная адзінка ў ВКЛ’ (Ст.-бел. лексікон), запазычана са ст.-польск. trakt, якое з лац. tractus ’цяга, цячэнне, валачэнне’, ’бесперапынны, плаўны’, ’паласа, след’, ’шэраг’, ’мясцовасць, край’ < trahere ’цягнуць (за сабой), валачы’ (Булыка, Лекс. запазыч., 188; Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 5, 113), відаць, праз нямецкую мову, параўн. ням. Trakt ’тракт’. Сюды ж: тракто́вы ’дарога, абсаджаная абапал дрэвамі’ (Нас.); тракт (страўнікава-кішкавы) < лац. tractus ’уцягванне, убіранне ў сябе’, ’праглынанне, глытанне’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Тэтэ́ра 1 ‘цяцера, Tetrao tetrix’ (пін., Бел. дыял. 4), ст.-бел. тетеря, цецера ‘тс’ (1710–1711 гг., ГСБМ); сюды ж тытыру́к ‘цецярук’ (Сл. Брэс.). Параўн. укр. тете́ря, рус. тете́ря ‘цяцера’. Заходнепалескі фанетычны варыянт да цяцера (гл.) на базе гукапераймальнага *ter‑, *tir‑, прадстаўленага ў літ. teterva, лат. teteris, прус. tatarvis ‘цяцерка’, ст.-інд. tittirah ‘курапатка’ і пад.
Тэтэ́ра 2 ‘вясельны гасцінец’, памянш. тэтэ́ронька (Сл. Брэс.). Параўн. укр. тетеря ‘кулінарны выраб’, рус. тетеря ‘тс’. Няясна, гл. ЕСУМ, 5, 562; паводле Шымкевіча (Корнеслов, 2, 83), укр. тетеря ‘рэшткі кіслага аржанога цеста, прыпраўленага соллю’ ідэнтычна тетеря (птушка), гл. тэтэра 1; матывацыя пераносу няясная.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
чыгу́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Рэйкавая дарога, прызначаная для руху паяздоў. Гасцінец.. быў адзіны шлях зносін паміж гарадкамі, чыгунка была далёка. Чорны. А там за возерам, як струнка, Пралегла роўненька чыгунка. Вось пераезд даўно знаёмы; Правей вакзальныя харомы. Колас.
2. Комплекснае транспартнае прадпрыемства, якое забяспечвае перавозку пасажыраў і грузаў па такой дарозе. Працаваць на чыгунцы. □ [Кавалеўскі:] — Ужо дамовіўся з Упраўленнем чыгункі, даюць чатыры пакоі ў новым доме. Карпаў.
3. Разм. Жалезная печка. На чыгунцы грэўся чайнік.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
кана́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Паміраць у муках, канчацца. [Астаповіч] чуў, як трашчала сухое дрэва ў агні і як з агню рвуцца стогны і енкі тых, хто там канае ў нечалавечых пакутах. Чорны. [Лабыш:] Яна ўжо канае! Свечку, свечку нясіце! Козел. // Выражае найвышэйшую ступень хацення, жадання і пад. — Канае малы, просіць, каб паказаў яму крыгаход. Краўчанка.
2. перан. Канчацца, набліжацца да канца. Прыгажэй за ўсё гасцінец пад вечар, калі канае дзень, нікне ў рэдкай смузе. Пташнікаў. Пакуль рэдактар дачытваў і папраўляў сваю газету, агарак свечкі пачынаў канаць. Колас.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
пазба́віць, ‑збаўлю, ‑збавіш, ‑збавіць; зак.
1. каго-чаго. Адняць што‑н., пакінуць без чаго‑н. Пазбавіць маёмасці. Пазбавіць волі. Пазбавіць увагі. □ За прагрэсіўную дзейнасць.. [бацьку Крупскай] аддалі пад суд і пазбавілі права займаць дзяржаўныя пасады. «Работніца і сялянка». Новая хваля сораму прыліла да .. стомленага, бледнага твару [Крысціны], пазбавіла яе мовы. Васілевіч.
2. ад каго-чаго і чаго. Вызваліць ад чаго‑н.; даць магчымасць не рабіць чаго‑н. Пазбавіць ад эксплуатацыі. Пазбавіць ад клопатаў. □ Мы маладзеем разам з усёй нашай краінай, бо наша сапраўднасць пазбавіла нас нашай нацыянальнай абмежаванасці, вывела на шырокі гасцінец сусветнай культуры. Купала.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
тракт
1. (дорога) тракт, род. тра́кту м., шлях, род. шля́ху м.; гасці́нец, -нца ж.;
2. (направление, маршрут) спец. тракт, род. тра́кту м.;
3. анат. тракт, род. тра́кта м.;
желу́дочно-кише́чный тракт стра́ўнікава-кі́шачны тракт.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
преподноше́ние ср.
1. (действие) паднашэ́нне, -ння ср., паднясе́нне, -ння ср.; пада́ча, -чы ж.; неоконч. падава́нне, -ння ср.; дарэ́нне, -ння ср.; см. преподноси́ть;
2. (дар) дар, род. да́ру м.; (подарок) падару́нак, -нка м., гасці́нец, -нца м.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)