гасці́нец

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гасці́нец гасці́нцы
Р. гасці́нца гасці́нцаў
Д. гасці́нцу гасці́нцам
В. гасці́нец гасці́нцы
Т. гасці́нцам гасці́нцамі
М. гасці́нцы гасці́нцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гасці́нец², -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Вялікая бойкая дарога; тракт.

Даўгінаўскі г.

|| прым. гасці́нцавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гасці́нец¹, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Падарунак (звычайна які-н. ласунак).

Прынесці дзецям г.

|| прым. гасці́нцавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гасці́нец I, -нца м. пода́рок; подноше́ние ср.

гасці́нец II, -нца м. больша́к, тракт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гасці́нец 1, ‑нца, м.

Рэч, ласунак і пад., якія госць або блізкі падносяць каму‑н. як падарунак. Сцёпка паважна расчыніў чамадан і выняў адтуль вялікую суконную хустку — гасцінец для маткі. Колас. Поруч у дзвюх кадушках ляжалі пахучыя антонаўкі, чырванабокія, аж сіняватыя цыганкі, бары — гасцінцы дзецям на ёлку. Васілевіч.

гасці́нец 2, ‑нца, м.

Вялікая бойкая дарога, звычайна абсаджаная дрэвамі; шлях, тракт. Сама дарога — стары гасцінец — была абсаджана тоўстымі ліпамі ўперамежку з клёнамі і таполямі. Чарнышэвіч. Беларускія бярозы Абапал гасцінца Калыхалі думкі шумам Хлапчуку-ўкраінцу. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гасці́нец ’падарунак’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Сл. паўн.-зах.), таксама ’бальшак, тракт’. Утварэнне яшчэ ў прасл. мове ад прыметніка *gostinъ (да *gostь ’госць’). Агляд матэрыялу гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 65–66. Гл. Слаўскі, 1, 327; Шанскі, 1, Г, 149.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узі́мку, прысл. (разм.).

Зімой.

У. гасцінец заносіць снегам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гости́нец прост. гасці́нец, -нца м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гасці́нчык м., уменьш.-ласк. гости́нчик; см. гасці́нец1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

преподнесённый падне́сены; (поданный) пада́дзены; (подаренный) падо́раны; да́дзены ў гасці́нец;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)