патало́гія, ‑і, ж.
1. Навука пра ўмовы, прычыны, заканамернасці ўзнікнення, развіцця і вынікі хваробных працэсаў у арганізме чалавека і жывёлы. Лекцыі па агульнай паталогіі.
2. Адхіленне ад нормы жыццядзейнасці арганізма. Паталогія галаўнога мозгу.
3. перан. Кніжн. Адхіленне ад нормы ў чым‑н. Паталогія паводзін.
[Ад грэч. páthos — хвароба і logos — вучэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
проставало́сы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Без галаўнога ўбору; з распушчанымі непрыбранымі валасамі. [Алена] шчыра працуе ўвесь дзень, падстаўляе пад гарачыя прамені сонца і спіну і проставалосую галаву. Колас. Таццяна — дачасна распаўнелая, не зусім ахайная — часцей за ўсё блукала па пакоях з папяросай у роце, проставалосая, у расхрыстаным халаце. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гіпафі́з і гіпо́фіз, ‑а, м.
Залоза ўнутранай сакрэцыі, якая знаходзіцца на ніжняй паверхні галаўнога мозга і робіць уплыў на рост і развіццё арганізма.
[Грэч. hypóphysis — адростак.]
гіпо́фіз, ‑а, м.
Спец. Залоза ўнутранай сакрэцыі ў пазваночных жывёл і чалавека, размешчаная пад галаўным мозгам, якая ўплывае на рост і развіццё арганізма.
[Ад грэч. hypóphysis — адростак.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
полуша́рие паўша́р’е, -р’я ср.;
полуша́рия головно́го мо́зга анат. паўша́р’і галаўно́га мо́згу;
магдебу́ргские полуша́рия физ. магдэбу́ргскія паўша́р’і;
се́верное, ю́жное, восто́чное, за́падное полуша́рие геогр. паўно́чнае, паўднёвае, усхо́дняе, захо́дняе паўша́р’е.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ка́ра, ‑ы, ж.
Суровае пакаранне, спагнанне за правіннасць. Панесці кару. Адбываць кару. □ У заключэнне пракурор патрабаваў вышэйшай меры кары, што азначана ў артыкулах, па якіх адбываўся суд. Колас. Ні бацькі, ні дзяўчат гестапаўцам злавіць не ўдалося: іх папярэдзілі сувязныя. Увесь цяжар кары лёг на кволыя матчыны плечы. Брыль.
кара́, ‑ы́, ж.
1. Паверхневая частка ствала, галін і кораня дрэвавых раслін, якая звычайна лёгка аддзяляецца. Лазовая кара. Здымаць кару. □ Сонца заходзіла, распырскваючы чырвона-медзяныя пырскі па траве, па белай кары маладых бярозак. Мурашка. Доўгімі і вострымі кіпцюрамі мядзведзіца здзірала кару з дрэў. В. Вольскі.
2. чаго або якая. Верхні цвёрды слой на чым‑н. У лагчынах блішчэлі ахопленыя ледзяной карой лужыны. Бядуля. Конь цвёрда ступаў, прабіваючы слабую кару гразі. Гартны. // перан.; чаго. Аб чым‑н. знешнім, паверхневым, за якім хаваецца якая‑н. сутнасць. Дрымота і здранцвеласць цела туманіла нам галовы і зацягвала сэрца карою абыякавасці. Чорны.
•••
Зямная кара — верхняя цвёрдая абалонка Зямлі.
Кара вялікіх паўшар’яў галаўнога мозгу; кара галаўнога мозгу — паверхневы слой галаўнога мозгу ў вышэйшых пазваночных жывёл і чалавека.
Абрасці карою гл. абрасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мазок 1 ’адзін рух пэндзля’, ’накладзены адным рухам пэндзля слой фарбы’ (ТСБМ), мазком ’лёгка дакранаючыся’, ’лёгка паціраючы’ (Нас.). Хутчэй за ўсё запазычана з рус. мазок ’тс’.
Мазок 2, мозо́к ’шпік’ (лун., Шатал.). Да мозг (гл.). Утворана пры дапамозе памяншальнага суф. ‑ok (< ъkъ). Націск на канцы, магчыма, для адрознення мозга галаўнога (мо́зок) ад шпіку (у касцях).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́бмарак ’расліна букашнік, Jasione montana L.’ (Касп., Кіс., маг.). Укр. чарніг. о́бморочник (Аненкаў, 179). Ад дыял. вобмарак ’непрытомнасць’, таму што адвар гэтай расліны ўжываецца ад галаўнога болю і пры непрытомнасці. У адносінах намінацыі параўн. такія назвы, як укр. огник ’расліна, Jurinea cyanoides’, подорва ’дзікі (мышыны) гарошак’, якія ўтвораны ад назваў хвароб, таму што ўжываюцца як лекі пры гэтых хваробах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шпі́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.
1. Прыстасаванне ў выглядзе вілачкі для заколвання валасоў.
Сколваць валасы шпількай.
2. Засцежка для вопраткі, адзін канец якой хаваецца ў кручкаватае паглыбленне — галоўку.
Заколваць кішэню шпількай.
3. Іголка з каляровай галоўкай для аздаблення жаночага галаўнога ўбору.
4. Тонкі і высокі абцас на жаночым туфлі (разм.).
5. перан. З’едлівая заўвага (разм.).
Падпусціць шпільку каму-н.
|| прым. шпі́лечны, -ая, -ае (да 1—3 знач.) і шпі́лькавы, -ая, -ае (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кора́ в разн. знач. кара́, -ры́ ж.;
земна́я кора́ геол. зямна́я кара́;
кора́ (больши́х полуша́рий) головно́го мо́зга, мозгова́я кора́ анат., физиол. кара́ (вялі́кіх паўша́р’яў) галаўно́га мо́згу, мазгава́я кара́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
псіхо́з, ‑у, м.
Хваравіты стан, звязаны з пашкоджаннем галаўнога мозга. // Разм. Ненармальнасць, дзівацтва ў псіхіцы таго або іншага чалавека. Гэтыя .. [Тамарыны] заляцанні, званкі на дом, запрашэнні давялі Галіну да хваробы, бо рэўнасць яе набыла паталагічны характар, стала псіхозам. Шамякін. // Моцнае псіхічнае ўздзеянне якіх‑н. з’яў, падзей і пад., якія выклікаюць страх, нервуюць. Ваенны псіхоз.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)