саха́ты, ‑ая, ‑ае.

1. З галінастымі рагамі, рагаты. Пазірае сахаты алень. Пажадаць нам удачы выбег. Барадулін.

2. у знач. наз. саха́ты, ‑ага, м. Лось. Падрастай, сахаты, падрастай! Для тваіх паслуг я, твой і гай, І палонка гэта — вадапой, І пад снегам твой пушысты мох... Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шанц, ‑у, м.

Разм. Тое, што і шанс. Франтавое чуццё, праверанае ў многіх начных баях, падказвала — трэба паспрабаваць пайсці на рызыку! Нават такіх шанцаў заўтра не будзе. Мележ. — Старому хочацца ўхапіць свой апошні шанц, знайсці нешта незвычайнае перад вяртаннем, — не сунімаўся Ронг Гай. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

весялу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Разм. Ласк. да весялуха.

2. Уваходзіць у склад некаторых слоў са значэннем вясёлы. Дудка-весялушка. □ Каб я быў крылатай птушкай, Не ляцеў бы я ў гай, Пеў бы песні-весялушкі Там, дзе слёзы лье ратай. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляскоўка ’дзікая лясная яблыня; плод з яе’ (кір., Нар. сл.; чачэр., Мат. Гом.), ляскоўкі ’лясныя яблыкі’ (КЭС, Чыгрынаў). Утворана ад лясковы, якое ад лясокгай, невялікі лес’ (гл.). Параўн. ст.-польск. lasko ’тс’, н.-луж. lěsko ’малы ліставы лес’ < lěso ’ліставы лес’, ст.-чэш. les, lesy ’лістота’, ’парасткі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бе́рка1 ’бярозавы лес, гай, зараснік’ (Яшкін). Няяснае слова. Магчыма, скарачэнне слоў тыпу беразня́к, беразу́га, беразу́ха, беразя́ка, беразня́. Ці ёсць сувязь з бе́рка2?

Бе́рка2 ’бярозавы сок’ (Касп.), берка, бірка ’бярозавы квас’ (Малчанава, Мат. культ.). Рус. дыял. бе́рька, бе́рика ’тс’. Цёмнае слова. Трубачоў (Эт. сл., 1, 201) думае пра сувязь з bьrati berǫ ’браць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падпа́ліна, ‑ы, ж.

1. Разм. Крыху абпаленае месца. Падпаліна на шынялі.

2. Рыжавата-жоўтая пляма другога колеру (на валасах, футры і пад.). У дзяўчыны светлыя з рыжымі падпалінамі валасы, чорныя бровы і чорныя вочы. Асіпенка. Бярозавы гай, куды нырнула сцежка, быў увесь пранізаны сонечным святлом, у кронах бяроз ужо гарэлі залатыя падпаліны. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плі́шчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

Разм. Несці што‑н. з вялікім высілкам. Едзе Вася з перамогай На сярэбраным зубры Цераз цёмныя бары, Цераз поле, луг і гай, А за ім — вясёлы Зай, Пад губой стаіўшы смех, Ледзьве плішчыць поўны мех. Вітка. [Барыс] сам знайшоў нейкую дошку і, абхапіўшы рукамі, нібы мурашка, плішчыў яе на двор. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́шчагай’ (стаўб., Прышч. дыс.), ’малады бярэзнік’ (крыч., Яшк.), ’расліннасць’ (Гарэц., Стан.), ’гадаваны ўчастак лісцевага лесу каля населенага пункта’, ’гарадскі парк’ (рэч., слаўг., Яшк.), ’могілкі’ (маг., Яшк.); ’гародніна’ (Жыв. НС); ’працэс росту, рост, развіццё’ (Клім., Сцяц., Ян.; кобр., Нар. лекс.; брэсц., Жыв. сл.; Сл. Брэс., ТС), ’рост у вышыню’ (Скарбы), ’прарослае збожжа’ (Ян.). З прасл. *orst‑ja < *orsti > расці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рабі́навы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да рабіны. Рабінавы гай. Рабінавы кій. □ Дадому вярталіся Ганька з цёткай Фядорай ужо на захадзе сонца. Пані Юля і дзеці правялі іх да канца рабінавай алеі. Васілевіч. // Прыгатаваны з рабін, з рабінамі. Рабінавы сок. Рабінавая настойка.

2. Які нагадвае сабой колер ягад рабіны; аранжава-чырвоны. Рабінавы колер.

•••

Рабінавая ноч гл. ноч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захма́рыць 1, ‑рыць; зак.

1. што. Зрабіць хмарным. Захмарыла ўжо восень неба і распранае гай барвовы. Вялюгін. / у безас. ужыв. Хутка зноў захмарыла, дождж разахвоціўся і дробна ды густа ліў да самага вечара. Кірэенка.

2. перан.; каго-што. Засмуціць, замаркоціць. Пачутая нядобрая навіна пра Ганну ўжо тут, у гаворцы з маці, захмарыла [Васіля]. Мележ.

захма́рыць 2, ‑рыць; безас. зак.

Пачаць хмарыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)