*Мачэнне, мочэньевільгаць’ (ТС). Да мачы́ць. Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 55).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зо́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да золі, уласцівы ёй. Зольны туман. □ Зольная вільгаць абл[еплівала] ўсё: і дрэвы, і кусты, і густую ігліцу на зямлі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрыту́льна,

Разм.

1. Прысл. да непрытульны.

2. безас. у знач. вык. Без утульнасці, камфорту. Нудна і непрытульна было ў лесе без вогнішча. Вільгаць пранізвала косці. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раса́, -ы́, мн. ро́сы, рос, ж.

Атмасферная вільгаць, якая пры паніжэнні тэмпературы асядае дробнымі вадзянымі кроплямі на паверхні раслін і розных наземных прадметаў у цёплую пару года.

Ранішняя р.

Мучністая раса — хвароба раслін, пры якой на раслінах утвараецца налёт, падобны на муку.

|| прым. рася́ны, -ая, -ае, расяны́, -а́я, -о́е і ро́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фільтрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.

1. Ачышчаць, прапускаючы праз фільтр (вадкасць, газы). Фільтраваць ваду.

2. Прапускаць праз сябе вадкасць. Пясок пустыні фільтруе зімнюю вільгаць.

3. перан. Разм. Падвяргаць адбору.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вагкава́ты ’ў якім адчуваецца вільгаць’ (КТС): «Крочаць па вагкаватай гравійцы» (А. Кулакоўскі). Да вогкі ’волкі’ (гл.). Параўн. ваўкаваты ’недасушаны, вільготны’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Макрата́ ’вада, вільгаць’, ’мокрае, дажджлівае надвор’е’ (ТСБМ, ТС, Інстр. I), жытк. макрота ’мокрае, гразкае, балоцістае месца’ (Мат. Гом.), укр. мокро́та ’аб дажджы, мокрым снезе, мокрае надвор’е’, рус. мокрота́ ’макрата’, н.-луж. mokšota, в.-луж. mokrota ’макрата’, ’макрадзь’, чэш., славац. mokrota, славен. mokrôtaвільгаць, сырасць, макрота’, серб.-харв. мокро̀та, макед., балг. мокрота ’тс’. Прасл. mokrota — субстантывізаваны прыметнік з суф. ‑ta (з вакальным ‑o‑), які кантынууе і.-е. ‑tā (Слаўскі, SP, 1, 42). Да мокры (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

патро́ху, прысл.

1. У невялікай колькасці, нямнога. Мяса патроху клалі ў булён, які варылі на полудзень. Пташнікаў.

2. Паступова, памаленьку. Расходзіцца цемра патроху, Тхне вільгаць з нізін. Колас. Толькі пад восень стала патроху аціхаць, зацягвацца рана. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вбира́ть несов. убіра́ць; (всасывать — ещё) усмо́ктваць;

расте́ния вбира́ют вла́гу раслі́ны ўбіра́юць (усмо́ктваюць) ві́льгаць;

вбира́ть го́лову в пле́чи убіра́ць галаву́ ў пле́чы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пло́йма, ‑ы, ж.

Разм. Вельмі вялікая колькасць, мноства (аб жывых істотах). З балота несла ў сяло вільгаць і наганяла плоймы камароў і мошак. Мурашка. У гэтую часіну партызаны заўважылі, што за ўцекачом гоніцца цэлая плойма салдат. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)