за́хад, -у, М -дзе, м.
1. Адзін з чатырох бакоў свету і напрамак, процілеглы ўсходу; частка гарызонту, дзе заходзіць сонца.
2. Мясцовасць, размешчаная ў гэтым напрамку, а таксама («З» вялікае) краіны Заходняй Еўропы і Амерыкі.
Мастацтва Захаду.
|| прым. захо́дні, -яя, -яе.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
каро́мысел, -сла, мн. -слы, -слаў, м.
1. Драўляная дуга з выемкамі або кручкамі на канцах для пераносу на плячах вёдзер з вадой і іншых грузаў.
2. Рычаг у некаторых механізмах, напр., у вагах.
◊
Дым каромыслам (разм.) — вялікае ажыўленне; шум, беспарадак.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
дзёгаць, -гцю, м.
Цёмны смалісты вадкі прадукт, які атрымліваецца шляхам сухой перагонкі дрэва, торфу або каменнага вугалю.
Змазаць боты дзёгцем.
◊
Лыжка дзёгцю ў бочцы мёду — пра што-н. малое, здольнае атруціць, сапсаваць вялікае.
|| прым. дзёгцевы, -ая, -ае і дзягця́рны, -ая, -ае.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
огро́мный вялі́кі, веліза́рны, вялі́зны, велічэ́зны;
огро́мное значе́ние вялі́кае (веліза́рнае) значэ́нне;
огро́мный дом вялі́кі (вялі́зны, велічэ́зны) дом.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
коўш, каўша́, мн. каўшы́, каўшо́ў, м.
1. Шырокая круглая пасудзіна з ручкай для чэрпання вадкасці.
Зачэрпнуць вады каўшом.
2. Вялікае металічнае прыстасаванне ў розных механізмах для зачэрпвання, высыпання, разлівання і пад.
Ліцейны к.
К. экскаватара.
|| прым. каўшо́вы, -ая, -ае (да 2 знач.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
бук, -а і -у, мн. -і, -аў, м.
1. -а. Вялікае лісцевае дрэва з гладкай светла-шэрай карой і цвёрдай драўнінай.
Пасадзіць б.
2. -у. Драўніна гэтага дрэва.
Зуб’е ў граблях з буку.
|| прым. бу́кавы, -ая, -ае.
Б. лес.
Сямейства букавых (наз.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
блюз, ‑а, м.
Журботная лірычная песня амерыканскіх неграў, якая атрымала вялікае пашырэнне як адзін з жанраў джазавай музыкі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
пласкаго́р’е, ‑я, н.
Вялікае ўзвышша (звычайна вышэй 500 м над узроўнем мора) з роўнай або злёгку хвалістай паверхняй.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
бало́нне, ‑я, н.
Разм. Тое, што і балонь. Адсюль ужо відаць рэчка і вялікае балонне, усё залітае вадою. Лупсякоў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
н, нескл., н.
1. Пятнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эн». Вялікае Н.
2. Санорны, насавы, пярэднеязычны гук.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)