прасу́нуць, -ну, -неш, -не; -су́нь; -нуты; зак.

1. каго-што. Упіхнуць, засунуць куды-н., праз што-н. вузкае ці ў што-н.

П. галаву ў акно.

П. нітку ў іголку.

2. каго-што. Сунучы, перамясціць на якую-н. адлегласць ці паміж чым-н.

П. шафу праз дзверы.

3. каго-што. Перамясціць, накіраваць куды-н.

П. полк да перадавой лініі.

4. перан., каго (што). Высунуць, павысіць.

П. па службе.

5. перан., што. Зрабіць што-н. для хутчэйшага завяршэння, выканання чаго-н. (разм.).

П. справу.

|| незак. прасо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прасо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́садзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго.

1. Даць магчымасць, дапамагчы сысці або прымусіць выйсці (з судна, вагона, аўтамашыны і пад.). Высадзіць пасажыраў. Высадзіць дэсант.

2. Перасадзіць расліны з парніка ў глебу. Высадзіць расаду.

3. Абсадзіць што‑н. па краях раслінамі. Высадзіць дарогу дрэвамі.

4. Разм. Выбіць моцным штуршком. Высадзіць дзверы. Высадзіць шыбу.

5. Разм. Высунуць што‑н. знутры. Малады шафёр з зайздроснай усмешкай высадзіў галаву з кабіны. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́валіць 1, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

1. Пераварочваючы, прымусіць выпасці, упасці. Вываліць седакоў з саней.

2. што. Разм. Выйсці, выехаць натоўпам. Тры суседнія вёскі: Некрашы, Баркі і Міцькі, як згаварыўшыся, вывалілі ў лес. Лобан.

3. што. Вылажыць, высылаць што‑н. адкуль‑н. Вываліць на стол усё, што было ў кішэнях. // перан. Расказаць пра што‑н. з усімі падрабязнасцямі.

4. што. Разм. Высунуць. Вываліць язык.

вы́валіць 2, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Зрабіць шляхам валення (пра сукно).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́кінуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак.

1. каго-што. Кідаючы, выдаліць, пазбавіцца ад чаго-н. непатрэбнага, лішняга.

В. ілюстрацыю.

В. грошы на вецер (перан.). В. прагульшчыка з завода (перан.).

2. перан., што. Абвясціць, аб’явіць (разм.).

В. лозунг.

3. перан., што. Пусціць, накіраваць.

В. тавар на рынак (пусціць у продаж; разм.).

4. што. Падняць, вывесіць.

В. сцяг.

5. што. У спартыўных практыкаваннях: выставіць, высунуць рэзкім рухам.

В. руку ўперад.

6. што. Учыніць, устроіць (разм.).

В. жарт. В. штуку.

|| незак. выкіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і выкі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. вы́кід, -у, М -дзе, м. (да 5 знач.).

|| прым. выкідны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́несці, -несу, -несеш, -несе; -нес, -несла; -несі; -несены; зак.

1. каго-што. Несучы, выдаліць адкуль-н., аднесці за межы чаго-н.

В. мэблю з кватэры.

2. каго-што. Перамясціць куды-н., высунуць.

Плынь вынесла лодку на сярэдзіну ракі.

В. пытанне на сход (перан.). В. дробавы лік за дужкі.

3. перан., што. Атрымаць, набыць у выніку знаёмства з чым-н.

В. ўражанне.

4. перан., што. Прыняўшы рашэнне, аб’явіць (афіц.).

В. падзяку.

В. пастанову.

В. прысуд.

5. што. Вытрымаць, выцерпець.

Цяжка было в. гэта гора.

Не мог в. грубасці.

Ледзь вынесці ногі (разм.) — з цяжкасцю пазбегнуць небяспекі, выратавацца.

|| незак. выно́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць.

|| наз. вы́нас, -у, м. (да 1 і 2 знач.) і вынясе́нне, -я, н. (да 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасу́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

1. Засунуць куды‑н., праз што‑н.; высунуць. Прасунуць нітку ў іголку. □ Схапіўшы дужку кляшчамі, трэба было маланкава прасунуць яе ў папярэдняе звяно. Корбан. Не заходзячы ў хату, я прасунула галаву ў акно, паклікала Вольку. Савіцкі.

2. Сунучы, перамясціць на нейкую адлегласць. Манг мігам упёрся жардзінай у сцяну, а бацька тым часам хутка прасунуў човен у праход. Маўр.

3. перан. Накіраваць у бок паляпшэння чаго‑н. Аб другім перыядзе.. Багдановіч пісаў, што ён прасунуў беларускае пісьменства значна наперад. Лойка.

4. перан. Разм. Паскорыць ажыццяўленне, рашэнне чаго‑н. несумленным спосабам. Прасунуць кнігу ў друк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́пусціць, -пушчу, -пусціш, -пусціць; -пушчаны; зак.

1. каго-што. Даць выйсці.

В. дзіця пагуляць.

В. птушку на волю.

В. цяпло з хаты.

В. снарад (выстраліць).

2. каго-што. Выпадкова не ўтрымаць, упусціць.

В. талерку з рук.

3. каго-што. Давесці да канца чыё-н. навучанне ў навучальнай установе і пад. з наданнем пэўнай кваліфікацыі.

В. студэнта.

В. адзінаццаты клас.

4. што. Вырабіўшы, падрыхтаваўшы, пусціць у абарачэнне для якога-н. скарыстання.

В. прадукцыю.

В. раман.

5. што. Высунуць, выставіць.

В. кіпцюры.

6. што. Павялічыць у даўжыню, шырыню.

В. рукавы.

|| незак. выпуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. выпуска́нне, -я, н. і вы́пуск, -у, м. (да 3 і 4 знач.).

|| прым. выпускны́, -а́я, -о́е (да 1, 3, 5 і 6 знач.).

В. клапан.

Выпускная адтуліна доменнай печы.

В. клас.

Выпускныя экзамены.

В. каўнер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ты́ркаць1 ‘тыкаць’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), ‘утыкаць што-небудзь вострае’ (Нас.), ‘саджаць’ (Нас., Юрч. СНЛ), ‘закладаць, насаджваць (снапы ў азярод)’ (рагач., калінк., Сл. ПЗБ), ‘засоўваць (грэбень у валасы)’ (рагач., Сл. ПЗБ), ‘бадзяцца, валэндацца’ (Зайка Кос.), тыркаты ‘поркаць, утыкаць’ (Клундук), ты́ркнуць ‘усунуць, тыкнуць’ (Нас.), ‘паказацца, з’явіцца’ (Сцяшк.), тыркану́цца ‘высунуцца’ (Бяльк.), тырну́цьвысунуць, выставіць, паказаць’ (Юрч. СНЛ), сюды ж ты́ркаць нос ‘заглядваць’; утыркну́ць ‘уткнуць’, ‘спешна, на хаду падаць што-небудзь’ (Нік., Оч.) — у сувязі з апошнім параўн. харв. tȓk, серб. тр̑к: у тр̑ку ‘на бягу’, тр̏ка ‘беганіна’. Гукапераймальнае (рухапераймальнае) утварэнне ад тырк ‘штоўх, пыр’ (Нас.), ‘тырк’ (Байк. і Некр.), якое можна супаставіць з літ. tùrk‑terėti ‘штурхнуць’ (Буга, Rinkt., 1, 490). Карскі следам за Шахматавым на фоне ўсх.-слав. *trъk‑ разглядае як выпадак т. зв. трэцяга поўнагалосся (Карскі 1, 258) — экспрэсіўна пераўтворанае то́ркаць (Фасмер, 4, 132). Варбат (Исслед., 64) бачыць у рус. ты́рнуть ‘усунуць’ (пры торкнуць, гл.) ступень падаўжэння рэдукцыі ў дзеясловах на ‑*ati і некаторых дзеясловах на ‑*nǫti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́ставіць, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць; зак., каго-што.

1. Выняць устаўленае. [Юрка:] — О, ужо і ў вас падвойныя вокны вынялі! [Лаўрэн:] — Вясна, Юрка! — Вясна, дзядзька Лаўрэн. — І смяецца: — А я свае яшчэ тыдні два назад быў выставіў. Ракітны.

2. Падаць, высунуць уперад. Выставіць перад сабою рукі. □ — Во, сіла ў мяне яшчэ ёсць, — выставіў.. [Гардзіенка] свае пудовыя кулакі. С. Александровіч. Падышоў Мартын трохі бліжэй да лесу, паднёс да губ трубу, выставіў крыху наперад левую нагу і затрубіў. Колас.

3. Паказаць, высунуць што‑н. адкуль-небудзь. Выставіць галаву з-за дзвярэй. // перан. Утаропіўшы, спыніць на кім‑, чым‑н. вочы. Доктар і адвакат выставілі на.. [Язэпа] здзіўленыя вочы. Бядуля.

4. Перамясціць што‑н. за межы чаго‑н.; вынесці. Выставіць вазоны з пакоя на балкон. // Паставіць на віду, дастаючы адкуль‑н. Буфетчыца выставіла на стол бутэльку крэм-соды. Асіпенка. // перан. Разм. Выдаліць, выгнаць. Выставіць за дзверы. □ [Дзядок:] — Старшынстваваў Якім у адным калгасе ў суседнім раёне. .. Але выставілі яго адтуль. Корбан.

5. Вылучыць для якой‑н. мэты пэўную колькасць асоб. [Сяльчонак:] — Каб сабраць гэтае сена, мы павінны выставіць сотні касцоў, бо касілкі ўсюды не пусцім. Асіпенка. // Паставіць, размясціць (варту і пад.). Выставіць вартавых. □ [Партызаны] занялі рад .. суседніх вёсак, выставілі заслоны. Казлоў.

6. перан. Выказаць прапанову, патрабаванне. Сход пастанавіў арыштаваць стражнікаў і ўрадніка і выставіў патрабаванне аб скасаванні пасады земскага начальніка. «Весці».

7. перан. Назваць, прапанаваць для якой‑н. ролі. Выставіць сведку.

8. Змясціць для агляду. Выставіць напаказ. □ Паны, распісваючы нас, Не шкадавалі чорнай фарбы, А мы ўзялі на гэты раз Ды нашы выставілі скарбы. Крапіва.

9. перан. Падаць у якім‑н. выглядзе. [Алесь:] — Можа, думаеш, прыемна, калі цябе выставяць вось гэтакім даўгавухім ішаком? Шыцік. // Паказаць, пахваліць сябе. Ваўчок пакідае ўражанне чалавека энергічнага, кемлівага, але занадта самаўпэўненага, схільнага парысавацца, выставіць самога сябе на пярэдні план. Хадкевіч.

•••

Выставіць на смех (на пасмешышча) каго — прымусіць каго‑н. аказацца ў смешным становішчы; абсмяяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́льга нареч., в знач. сказ.

1. нельзя́;

куры́ць — н. — кури́ть — нельзя́;

2. невозмо́жно;

слоў разабра́ць было́ н. — слов разобра́ть бы́ло невозмо́жно;

н. не згадзі́цца (не прызна́ць і г.д.) — нельзя́ не согласи́ться (не призна́ть и т.п.);

н. ў ру́кі ўзяць — нельзя́ в ру́ки взять;

кро́ку зрабі́ць н. — ша́гу ступи́ть нельзя́;

н. і но́са вы́сунуць — нельзя́ и но́са вы́сунуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)