вы́сунуць, -ну, -неш, -не; -сунь; -нуты; зак., што.

1. Выставіць вонкі, паказаць.

В. галаву ў акно.

2. Сунучы, перамясціць, выставіць наперад.

В. шуфляду са стала.

В. стол на сярэдзіну пакоя.

3. перан. Прапанаваць для абмеркавання.

В. план-праект.

|| незак. высо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́сунуць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́суну вы́сунем
2-я ас. вы́сунеш вы́сунеце
3-я ас. вы́суне вы́сунуць
Прошлы час
м. вы́сунуў вы́сунулі
ж. вы́сунула
н. вы́сунула
Загадны лад
2-я ас. вы́сунь вы́суньце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́сунуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́сунуць сов.

1. (переместить, двигая) вы́двинуть;

2. (показать) вы́сунуть, вы́ставить;

3. перен. вы́двинуть;

в. кандыдату́ру — вы́двинуть кандидату́ру;

в. нос — вы́сунуть нос;

в. язы́к — вы́сунуть язы́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́сунуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

1. Выставіць вонкі, паказаць што‑н. Не выходзячы з сянец, Сцяпан высунуў у прачыненыя дзверы галаву і пачаў узірацца. Пальчэўскі. Я ціхенька выцягнуў і паклаў на калені стрэльбу, якую ўжо быў высунуў у «акенца». Ляўданскі.

2. Перамясціць на адкрытае месца. Казакі высунулі стол на пасяродак хаты і накрылі яго чорным сукном. Гарэцкі. // Выцягнуць, дастаць што‑н. знутры чаго‑н. Высунуць шуфляду са стала.

3. перан. Прапанаваць для абмеркавання; выставіць прапанову. Высунуць план, праект.

•••

Высунуць (выткнуць) нос — выйсці з дому, паказацца дзе‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

высо́ўваць гл. высунуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́салапіць, -плю, -піш, -піць; -плены; зак., што (разм.).

Высунуць з рота (язык).

|| незак. высало́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́пнуць, -пну, -пнеш, -пне; -пні; -пнуты; зак., што.

Выставіць, высунуць уперад.

В. грудзі.

|| незак. выпіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адтапы́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што (разм.).

Адставіць, выпнуць, высунуць уперад.

А. крылцы.

|| незак. адтапы́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

высо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да высунуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павысо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.

Высунуць, перамясціць на адкрытае месца ўсё, многае.

П. сталы на сярэдзіну хаты.

Дзеці павысоўвалі галовы з-пад стала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)