ско́мкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Спяшаючыся, няўдала зрабіць што‑н.; сапсаваць паспешлівасцю. Скомкаць урок. Скомкаць выступленне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Перамо́ва, перамовы ’перагаворы’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Нар. Гом.), смал. перемо́вы ’тс’. У выніку кантамінацыі польск. przemowa ’гаварэнне, прамова, выступленне’ і рус. переговоры ’перагаворы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прамо́ва ’публічнае выступленне’ (ТСБМ, Яруш., Гарэц.). Укр. промо́ва, польск. przemowa ’тс’. Аддзеяслоўны назоўнік ад прамовіць < мовіць (гл.). Не выключана і запазычанне з польскай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
публі́чны, -ая, -ае.
1. Які ажыццяўляецца ў прысутнасці публікі, адкрыты.
Публічнае выступленне.
Публічна (прысл.) заявіць.
2. Прызначаны для шырокага наведвання, агляду і пад.
Публічная бібліятэка.
Публічная выстаўка.
○
Публічны дом — памяшканне, дзе прастытуткі прымаюць наведвальнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гімна́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Той, хто займаецца гімнастыкай. Выступленне гімнастаў. // Спартсмен, артыст цырка, які займаецца гімнастыкай прафесіянальна. Паветраныя гімнасты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дывертысме́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
Выступленне з розных эстрадных нумароў, якое даецца ў дапаўненне да асноўнага паказу, або ўстаўныя танцавальныя нумары ў оперы і балеце, не звязаныя з сюжэтам.
|| прым. дывертысме́нтны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Маніфеста́цыя ’публічнае масавае выступленне для выражэння салідарнасці або пратэсту’ (ТСБМ), ст.-бел. манифестацыя (XVII ст.) ’тс’ са ст.-польск. manifestacyja, якое з лац. manifestātio ’выяўленне’ (Булыка, Лекс. запазыч., 32).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дэбю́т, -у, М -бю́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Першае выступленне на сцэне або наогул у якой-н. дзейнасці.
Д. у оперным тэатры.
Д. маладога паэта.
2. Пачатак шахматнай або шашачнай партыі.
Адкрыты д.
|| прым. дэбю́тны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
канфера́нс, ‑у, м.
Выступленне на сцэне, звязанае з аб’яўленнем нумароў праграмы эстраднага прадстаўлення, канцэрта, а таксама тэкст такога выступлення. Удалы канферанс. Аўтар канферансу.
[Фр. conférence.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маніфеста́цыя, ‑і, ж.
Публічнае масавае выступленне для выражэння салідарнасці або пратэсту. У рабочых раёнах каторы дзень не сціхалі маніфестацыі, стычкі з патрулямі. Гартны.
[Лац. manifestatio — выяўленне, выкрыццё.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)