кур’ёзны, ‑ая, ‑ае.

Недарэчны, смешны, забаўны. Кур’ёзны выпадак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натра́піцца, -плюся, -пішся, -піцца; зак. (разм.).

1. Выпадкова сустрэцца, трапіцца.

Натрапіўся добры чалавек.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выдацца, выпасці; надарыцца.

Натрапіўся зручны выпадак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неймаве́рны, -ая, -ае.

1. Вельмі вялікі, надзвычайны.

Н. мароз.

2. Такі, які цяжка сабе ўявіць; немагчымы.

Неймаверныя ўмовы.

3. Непраўдападобны.

Н. выпадак.

|| наз. неймаве́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

воспо́льзоваться сов. скарыста́ць, вы́карыстаць (што);

воспо́льзоваться слу́чаем скарыста́ць (вы́карыстаць) вы́падак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брыдо́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да брыдоты. Брыдотны выпадак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няшча́сце, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Бяда, гора; няшчасны выпадак.

Н. мне з табой!

Н. на чыгунцы.

2. Няўдача, адсутнасць поспеху.

Шчупак з кручка сарваўся, вось н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́мятка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Кніжка, лісток з кароткімі настаўленнямі на які-н. выпадак, з кароткімі звесткамі пра каго-, што-н.

Скласці памятку турыста.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прэцэдэ́нт, -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Выпадак, які служыць прыкладам, апраўданнем для падобных выпадкаў у будучым.

Гэты ўчынак не мае прэцэдэнтаў у мінулым.

Павучальны п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нярэ́дкі, ‑ая, ‑ае.

Які бывае даволі часта. Нярэдкі выпадак. Нярэдкая з’ява.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наўда́чу, прысл.

У надзеі на зручны выпадак; як удасца. Страляць наўдачу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)