тратуа́рчык, ‑а, м.

Разм. Памянш.-ласк. да тратуар; вузкі тратуар. Так ішлі .. [Андрэй з бацькам] па драўлянаму тратуарчыку ў тры дошчачкі. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́заквузкі’ (Шат.), рус. у́зок, дыял. ву́зак (Растаргуеў, Бранск.), серб.-харв. у̏зак, славен. ózek. Прасл. ǫzъkъ — кароткая форма прым. (гл. вузкі ’тс’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

слізкава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі слізкі. Урэшце,.. [Адаму] ўсё ж неяк удалося намацаць нагамі слізкаваты і вузкі, як абструганая жэрдка, парог. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прое́зд в разн. знач. прае́зд, -ду м.;

заплати́ть за прое́зд заплаці́ць за прае́зд;

у́зкий прое́зд ву́зкі прае́зд;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

у́зкий в разн. знач. ву́зкі;

у́зкая у́лица ву́зкая ву́ліца;

у́зкие рукава́ ву́зкія рукавы́;

в у́зком кругу́ друзе́й у ву́зкім асяро́ддзі сябро́ў;

у́зкие интере́сы ву́зкія інтарэ́сы;

у́зкий практици́зм ву́зкі практыцы́зм;

у́зкая специа́льность ву́зкая спецыя́льнасць;

у́зкое ме́сто ву́зкае ме́сца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самафакусіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Эфект узаемадзеяння вельмі моцнага выпрамянення і пэўнага рэчыва. што выклікае сыходжанне выпрамянення ў вузкі пучок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэ́нчык, ‑а, м.

Спец. Вузкі раменьчык, які служыць для прымацавання чаго‑н. (ружэйнага рэменя да ложа вінтоўкі, седлавых сумак і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

траншэ́я, -і, мн. -і, -шэ́й, ж.

1. Роў, канава, прызначаныя для захоўвання, укладкі чаго-н.

Т. для закладкі водаправодных труб.

Сіласная т.

2. Вузкі глыбокі роў з брустверам, які злучае ў адну лінію ўсе агнявыя пункты абароны.

|| прым. траншэ́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каснічо́к, ‑чка, м.

Памянш.-ласк. да каснік; вузкі каснік. [На Наташы] чорны хлапцоўскі камбінезон, шчыльна перахоплены поясам у таліі, каляровы каснічок на галаве. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прала́з, ‑у, м.

Адтуліна, вузкі праход, праз якія можна пралезці, прайсці. [Васіль] пачаў яшчэ больш упарта і настойліва другой рукою разграбаць пралаз... Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)