яныча́р, ‑а, м.

Гіст. Воін прывілеяванай рэгулярнай пяхоты ў султанскай Турцыі. // перан. Пра чалавека, які праяўляе залішнюю жорсткасць пры абароне інтарэсаў прывілеяваных колаў якога‑н. класа, якой‑н. касты і пад.

[Ад тур. yeniceri — новае войска.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ві́цязь, ‑я, м.

У Старажытнай Русі — храбры воін, герой. Тут ляжыць ён — рускі віцязь, Над Дняпром ля самай кручы. Зарыцкі. Ляжыць ён, як віцязь, У стоптаным жыце. Маці спаткаеце — Не кажыце. Сурначоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пехаці́нец, ‑нца, м.

Воін пяхоты. Танкі ішлі наперадзе, услед за імі — пехацінцы. Мележ. Уздоўж ручая, маскіруючыся ў алешніку, адступалі пехацінцы; яны ішлі па адным, па два, уподбег, прыгнуўшыся, хоць ніхто не страляў. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мечано́сец, ‑носца, м.

Гіст.

1. Член нямецкага рыцарскага ордэна, заснаванага ў 1202 г. для захопу Прыбалтыкі, гербам якога быў меч і крыж.

2. Сярэдневяковы воін, узброены мячом. // Слуга рыцара, які насіў за ім меч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́йска (БРС, КТС, Нас., Бяльк., Шат., Мал., Сцяшк.). Рус. во́йска, укр. ві́йсько, ст.-рус. воиско, ст.-слав. воиска, польск. wojsko, чэш., славац. vojsko, в.-луж. wójsko, балг. войска, макед. војска, серб.-харв. во́јска, славен. vójska. Прасл. vojьsko. Гл. воін (Фасмер, 1, 335). У словаўтваральных адносінах гэта nom. kol. ад vojьвоін’ (Махэк₂, 698). Інакш Шанскі (1, В, 143) і Скок (3, 612), якія разглядаюць яго як субстантывіраваны прыметнік з суф. ‑ьsk ад vojь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прывы́клы, ‑ая, ‑ае.

Які прывык да чаго‑н., мае прывычку да чаго‑н. Праўда, назваць гэта «зацішшам» мог толькі хіба такі цярплівы, прывыклы да бою воін, як Шчарбацюк. Мележ. Прывыклае да цішыні вуха ўлавіла частае тупанне мноства ног. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ваяво́да (БРС). Ст.-рус., ст.-слав. воевода, рус. воево́да, укр. воєво́да, польск. wojewoda, чэш. vévoda, серб. во̏јвода і г. д. Слав. *vojevoda (да *voi‑; гл. вайна́, во́ін і *vod‑ ’вадзіць’). Падрабязней гл. Фасмер, 1, 332.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разбу́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разбурыць.

2. у знач. прым. Разбіты, развалены. [Аня] адразу не заўважыла хударлявага мужчыны ў акулярах, які выйшаў з разбуранага пад’езда гэтага дома. Васілевіч. // перан. Даведзены да поўнага развалу. Былы воін — .. [Трацюк] з першых год аднаўлення сваімі рукамі адбудоўваў разбураную гаспадарку. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

салда́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -да́т, м.

1. Радавы ваеннаслужачы сухапутнага войска, а таксама ваеннаслужачы наогул.

С. музычнага ўзвода.

2. перан. Ваенны чалавек, воін.

Мой тата — стары с.

С. рэвалюцыі (той, хто прысвяціў сваё жыццё справе рэвалюцыі; высок.).

Лясныя салдаты — партызаны.

|| памянш. салда́цік, -а, мн. -і, -аў, м.

Скакаць у ваду салдацікам (прысл.; стоячы, у стаячым становішчы). Алавяны с. (дзіцячая цацка — фігурка салдата).

|| прым. салда́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ветэра́н, ‑а, м.

1. Стары, бывалы воін. Ветэран грамадзянскай вайны. Ветэран палка. □ Лялькевіч павярнуўся і ўбачыў аднаго з ветэранаў, з тых партызан, якія прыйшлі ў лес разам з ім, у самым пачатку вайны. Шамякін.

2. Чалавек, які даўно працуе ў якой‑н. галіне. Ветэран навукі. Ветэран рабочага руху.

[Лац. veteranus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)