фанфары́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Трубач, які выконвае фанфару (у 2 знач.). Восем фанфарыстаў, усе аднолькавыя, як браты-блізнюкі, стаяць шарэнгай з узнятымі трубамі... Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

небага́та,

1. Прысл. да небагаты.

2. Мала, у невялікай колькасці. Ісці засталося небагата, якіх кіламетраў з восем. Лынькоў. Горад толькі прачынаўся. Людзей на вуліцах было небагата. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куб¹, -а, мн. кубы́, -о́ў, м.

1. Геаметрычнае цела — правільны шасціграннік, усе грані якога квадраты.

2. У матэматыцы: здабытак ад множання якога-н. ліку на самога сябе двойчы, трэцяя ступень ліку.

Восем — гэта к. двух.

3. Кубічны метр як мера аб’ёму (разм.).

К. дроў.

|| памянш. ку́бік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

|| прым. кубі́чны, -ая, -ае.

К. будынак.

К. корань.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малале́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Тое, што і малалетак. [Паўлік] малалетка яшчэ. Няма сямі год. Пальчэўскі. Малалетка яна [дзяўчына]. Гэтак класаў сем ці восем кончыла. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяце́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Самка цецерука. Цецерукі ўзляталі з зямлі вывадкамі: старая цяцерка і маладыя з ёй — штук пяць, а то і восем. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Васемна́ццаць. Рус. восемна́дцать, укр. вісімна́дцять, ст.-слав. осмьнадесѧте, ст.-рус. осмьнадесять, чэш. osmnáct і г. д. Прасл. *osmь na desęte ’васемнаццаць’ (літаральна ’восем пасля дзесяці’). У размоўнай мове прасл. форма падверглася розным скарачэнням і ўпрашчэнням (Брукнер, 110; Фасмер, 1, 356; Супрун, Числит., 15; Шанскі, 1, В, 170).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Васьмяры́к ’васьмёрка (коней)’ (БРС); ’жылое памяшканне з васьмі кватэр’ (Жд.); ’20 кап. срэбрам’ (Грыг.). Рус. восьмерик ’мера з васьмі адзінак; прадмет з васьмі адзінак і г. д.’, укр. восьмери́к. Усх.-слав. утварэнне. Ст.-рус. осмерик (восьмерик) ад лічэбніка осмеровосем’ (+ суф. ‑ик). Падрабязней гл. Шанскі, 1, В, 177.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

захла́млены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад захламіць.

2. у знач. прым. Засмечаны, завалены хламам. Работы ў другім корпусе было шмат. Шаснаццаць абадраных пакояў, восем паўразбітых грубак, даўжэзны захламлены калідор. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нашпа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што і чаго.

Разм. Хутка або ў спешцы напісаць, намаляваць. У такім прыўзнятым настроі.. [Лоўгач] нашпарыў восем старонак і, калі перабраўся на дзевятую, зразумеў, што артыкул гатовы. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

краж, ‑а, м.

1. Ланцуг невысокіх гор. Данецкі краж.

2. Разм. Кароткі абрубак тоўстага бервяна; калода. Мела .. [лесапільня] восем вертыкальных лесапільных рам — для звычайнай распілоўкі, тры гарызантальныя — для распілоўкі вялікіх кражаў з дарагіх цвёрдых народ. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)