◎ Пачэ́каць ’пачакаць’ (воран., брасл., Сл. ПЗБ), петрык. почэкаць ’тс’. З польск. poczekać ’тс’ (Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 3, 473).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Піві́ка ’кнігаўка, Vanellus vanellus’ (воран., Сл. ПЗБ; Жыв. св.). З літ. pyvikė ’тс’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 514).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рыто́нда, рыто́н ’ратонда’ (воран., трак., ігн., Сл. ПЗБ), рыто́рда ’накідка з воўны’ (Сл. Гродз.). З італ. rotonda ’круглая’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ты́лька ‘толькі’: тылька асталося тры зелечка (там., Д.-Хадак.), тылько, ты́лькі ‘толькі’ (воран., гродз., беласт., кам., драг., Сл. ПЗБ), ‘толькі што, нядаўна’ (воран., астрав., там жа), ст.-бел. тылько, тылко, тилко ‘не больш як’, ‘выключна, адзіна’, ‘толькі’ (1501 г., ГСБМ). Апошнія лічацца запазычанымі са ст.-польск. tylko (Булыка, Лекс. запазыч., 201; Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 5, 154).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рабу́сі ’дзікія пчолы, якія крадуць мёд’ (воран., Сцяшк.). З польск. rabuś ’рабаўнік’, параўн. іншую назву: зладзейкі (навагр., там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рапарава́ць ’папраўляць, рамантаваць’ (ТСБМ, Сержп. Казкі), рэпарава́ць ’тс’ (воран., Сл. ПЗБ). З польск. reperować ’тс’ (< лац. reparo ’аднавіць, удасканаліць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Саўсюкі́, соўсюкі́ ’назва раслін з невянучымі кветкамі’ (воран., Сл. ПЗБ). Паводле Сл. ПЗБ (4, 524), з літ. sausiùkai ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маму́ся ’матуля’ (ТСБМ; воран., шчуч., Сл. ПЗБ). Запазычана з польск. mamusia ’тс’ (Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 3, 29). Да ма́ма (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пра́шчацца ’хавацца’: гадзіна прашчацца ад нас (воран., Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка (4, 108), з рус. пря́таться ’тс’ (= сапсаванае прячется).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пу́нка ’пятка яйца’ (воран., ЛА, 1), ’тупы канец яйца’ (Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), запазычана з ліг. pūnė ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)