вы́гук, ‑у, м.

Гучны вокліч, выкрык. Прамова [Пятрэнкі] раз-пораз перарывалася дружным смехам у зале, выгукамі адабрэння. Краўчанка. Сабраліся мужчыны і пад выгукі «раз, два — узялі!» штурхалі машыну. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

А жу́ля, а жу́лявокліч пры адгоне гусей’ (Інстр. III). Няясна. Параўн. агіль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Авы́цьвокліч для адгону парасят’ (Бяльк., Мядзв.), параўн. авыс ’адгон катоў’ (КТС). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акы́швокліч для адгону птушак’ (Бяльк., БРС), акыша ’адганяць курэй’ (КТС). Гл. кыш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аву́нь ’вон (вокліч для адгону сабакі)’ (Бяльк.); а‑ пратэтычнае, вунь у значэнні ўказальнага прыслоўя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Агы́ньвокліч для адгону гусей’ (Бяльк.), сюды ж агыля: агылʼа (КСТ). Гл. агіль, гыля.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Агі́львокліч для адгону гусей’ (КТС). Сюды ж агыля (агылʼа) (КСТ). Гл. гыля, агынь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ако́тавокліч для адгону катоў’ (Дразд.), а кʼот (КТС), акыцʼ (там жа) да кот.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ваяўні́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Схільны да вайны. Ваяўнічыя плямёны. // Разм. Задзірысты. Ваяўнічы настрой.

2. Мужны, адважны, баявы. Ваяўнічы выгляд. Ваяўнічы вокліч.

3. Актыўны і непрымірымы ў барацьбе. Ваяўнічы атэіст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

э́ўрыка, выкл.

Вокліч, які выражае задавальненне, радасць пры знойдзеным рашэнні, пры ўзнікненні ўдалай думкі і пад. — Эўрыка! — крыкнуў.. [Платон] і кінуўся ў знямозе ў мяккае крэсла бухгалтара. — Знайшоў! Прыдумаў! Нядзведскі.

[Ад грэч. héurēka — я знайшоў; паводле падання, так усклікнуў Архімед, калі адкрыў названы яго імем закон.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)