сярэдневяко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сярэдневякоўя. Стаўшы на ўзгорку,.. відаць: чорная вежа сярэдневяковага княжага замка, шэрая касцельная вежа. Чорны. Прыбраныя ў свае сярэдневяковыя панцыры, сяляне галоднай Хеўсурэтыі .. пакінулі вельмі несамавітае ўражанне. Самуйлёнак. // Уласцівы для сярэдневякоўя; такі, як у сярэдневякоўі. Сярэдневяковы светапогляд. Сярэдневяковае мастацтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́нусны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да конуса.

2. Які мае форму конуса; канічны. Конусная вежа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стоўпвежа або калона’ (ТСБМ), стовпвежа’: камынэ́цькый стовп (брэсц., ЛА, 4). Параўн. стараж.-рус. стълпъ, ст.-слав. стлъпъ ‘тс’, што адпавядала грэч. πύργος ‘тс’. Этымалагічна тоеснае стоўб1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́кшта ’гаўптвахта, турма; вежа’ (Нас.). Ст.-бел. бакшта з XVI ст. (Нас. гіст.; Булыка, Запазыч.), ст.-укр. бакшта ’тс’. Запазычанне з літ. bakšta, bókštasвежа’ (< польск. baszta; у літ. мове вельмі частае спалучэнне ‑kšt‑). Гл. Эндзелін, ИОРЯС, 17, 111; Фрэнкель, 30, 52; Непакупны, Мовознавство, 1970 (6), 32–33, Baltistica, 1972, 7 (1), 105. Параўн. ба́шня, ба́шта. Бакшта ’вялікі куфаль для піва’ (Шаўцоў, Спрадвечнае, 45), мусіць, метафарызацыя слова бакштавежа’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Высокая пераважна конусападобная пабудова спецыяльнага прызначэння; вежа. Тэлевізійная вышка. Буравая вышка. Вартавая вышка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Башня ’чатырохвугольны стог пад страхой’ (ДАБМ, 879). Укр. башня (у XVII ст.) ’вежа’. Запазычанне з рус. ба́шнявежа’, якое з’явілася ў XVI ст. як пераафармленне старога башта (гл.). Да рус. слова параўн. Фасмер, 1, 139; Шанскі, 1, Б, 64. Параўн. бакшта і башта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напо́ўніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ніцца; зак.

1. Стаць поўным, занятым; насыціцца, запоўніцца чым-н.

Вежа напоўнілася вадой.

Пакой напоўніўся пахамі.

2. перан. Стаць поўнасцю занятым якімі-н. думкамі, пачуццямі і пад.

Сэрца напоўнілася радасцю.

|| незак. напаўня́цца, -я́ецца.

|| наз. напаўне́нне, -я, н.

Пульс добрага напаўнення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шмат’я́русны, ‑ая, ‑ае.

Які мае некалькі ці шмат ярусаў, гарызантальных радоў, размешчаных у выглядзе паверхаў. Пры браме была яшчэ высокая шмат’ярусная вежа. «Помнікі».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

браняве́жа, ‑ы, ж.

Закрытая бранявая канструкцыя на ганках, баявых машынах пяхоты, бронетранспарцёрах, бронепаяздах і пад. для размяшчэння ўзбраення і абароны асабовага складу; бранявая вежа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чатырохбако́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае чатыры бакі; размешчаны з чатырох бакоў. Чатырохбаковая вежа. Чатырохбаковая прызма.

2. З удзелам чатырох бакоў. Чатырохбаковая згода. Чатырохбаковае пагадненне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)