На́брыдзьвалацуга’ (Бяльк.), ’чужыя людзі, непрыемныя для мясцовых жыхароў перасяленцы’ (бялын., Нар. сл.), укр. на́брід ’навалач’. Ад набрысці́. Гл. брысці́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́ўза ’бадзяга, валацуга’ (Сл. паўн.-зах.), рус. варон. лаўзить ’красці’. З літ. laužas ’няўдачнік, апушчаны, гультаявалі чалавек’ (Грынавецкене, Сл. паўн.-зах., 2, 632).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рышта́нт ’свавольнік’, ’распуснік’ (віл., НС; Сл. Гродз.), ’валацуга, злодзей’ (ТС), ’злодзей, нягоднік’ (Янк. Мат.), рышта́нец ’арыштант’, ’хуліган’ (Янк. 2), рышта́нтскій ’нягодніцкі’ (Янк. Мат.), рышта́нтства ’шкодніцтва’ (Янк. Мат.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пове́са уст.

1. гуля́ка, -кі м.; ві́сус, -са м.; (озорник) гарэ́за, -зы м.; сваво́льнік, -ка м.;

2. (волокита) залётнік, -ка м., валацу́га, -гі м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Плаву́жнік, плаву́ікнік ’плытагон’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Відавочна, узыходзіць да ’плавуга (як вон друга, валацуга), да якога пазней далучыўся ‑нік (< прасл. *ьnikь) для абазначэння асобы паводле ўласцівага ёй дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туля́ка ‘бадзяга, валацуга’ (Нас., Некр. і Байк., Янк. 3.), ‘палахлівец’ (Ф. Янкоўскі), ст.-бел. тулакъ ‘бадзяга’ (ГСБМ). Параўн. польск. tułák ‘тс’ (з чэш., Басай-Сяткоўскі, Słownik, 401), дыял. tulak ‘балван, дурань’, в.-луж. tulak ‘праныра’, чэш. tulak ‘бадзяга, валацуга’. Відаць, незалежныя ўтварэнні ад *tulati sę, гл. туляга, туляцца, акрамя старабеларускага, якое, хутчэй за ўсё, праз польскую мову з чэшскай. Варыянтнасць канца слова адлюстроўвае сінанімію суфіксаў у беларускай мове, што датычыць назоўнікаў агульнага роду на ‑яка і ‑яга, гл. Сцяцко, Афікс, наз., 176–179.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Непрыты́ка ’недатыка’ (Мядзв.), параўн. рэдкае ўкр. непритика ’беспрытульны, валацуга’ (Грынч.). Мясцовае ўтварэнне на аснове дзеяслова прытыкацца ’дакранацца’ (гл. тыкаць) па шырока вядомай мадэлі слоў тыпу недатыка, незачэпа, рус. недотрога і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бадзяга, туляга, блукалец; валацуга (разм.); бадзяка (абл.); цыган (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Бры́ндаць ’хадзіць, шлёпаць’ (БРС), ’бадзяцца’ (Яўс., Нас., Бяльк.), брындацца ’боўтацца, таўчыся без толку’ (КЭС), параўн. яшчэ бры́ндавалацуга’ (Нас., Бяльк., Янк. Мат.), ’гультай’ (Касп., Нас.), брынды біць ’хадзіць без справы, лодарнічаць’ (Янк. БП). Карскі (Труды, 394) бры́ндавалацуга’ і бры́ндаць ’бадзяцца’ выводзіў з няпэўнай літ. крыніцы (адносна гэтага гл. Урбуціс, Baltistica, V (1), 1969, 50). Параўн. яшчэ ўкр. дыял. бре́ндати, брендо́лити ’бадзяцца’. Брукнер (43) зыходзіў з ст.-польск. bryndy ’дарагая жаночая вопратка’, bryndować się ’прыгожа апранацца’ (адсюль быццам бел. брынды біць, укр. бринди бити, далей бры́ндавалацуга’). Фасмер (1, 222–223) прыводзіць рус. дыял. бры́нды ’шырокія рукавы’, бры́ндик ’гультай’, бринжиба́й ’тс’ і параўноўвае гэта з польск. brynda ’жарт, балаўство’, bryndzić się ’манернічаць’. Няясна. Укр. бре́ндати (resp. бел.?) Рудніцкі, 201 (услед за Шэрэхам, ZfslPh, 23, 146 і іншымі), выводзіць з брести́ з арго-суфіксам ‑н‑ (і пад уплывам пле́нтатися ’валачыцца, цягнуцца’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Райду́н ’той, хто гаворыць інакш, з суседняй вёскі’, райдуны́ ’назва жыхароў суседняй вёскі, якія гавораць інакш’ (Сл. ПЗБ), райду́нка ’жанчына з іншай вёскі з іншай гаворкай’ (мсцісл., пух., Нар. сл.). Параўн. польск. жарг. rajdak, rajder, rajdyn, rajdowiecвалацуга’. Магчыма, сувязь з ням. Rede ’маўленне, размова’, reden ’гаварыць, размаўляць’ (гл. райдоліць) і адсюль развіццё семантыкі ад ’гаварыць’, ’гаварыць інакш’ > ’той, хто інакш размаўляе’ > ’прыхадзень, іншы, немясцовы’ > ’вандроўнік, валацуга’. Менш верагодна першаснае ’чужак, прыхадзень’, што ў беларускую мову магло трапіць праз сучаснае польск. rajd ’паход’ і звязана з англ. raid ’набег, налёт, напад’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)