някра́нуты, ‑ая, ‑ае.

Такі, якога не краналі. Нібы памытая бялізна, Сняжок някрануты рыпіць. Макаль. Дом быў зусім някрануты [снарадамі], толькі без шыб у вокнах. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пла́цце, пла́цьця, пла́це, пла́ця, пла́цё, плацье, пла́тьте, пла́тье ’сукенка’ (ТСБМ, Юрч., Янк. 1, Касп., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл., Бяльк.; ганц., Сл. Брэс.); ’бялізна’ (ТСБМ, Юрч.: ст.-дар., Жыв. НС; слонім., рагач., Арх. ГУ; Сцяшк. Сл., Некр., Янк. 1; бых., Янк. Мат.; Маш., Нас., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.; пін., Сл. Брэс.; петрык., Шатал.; навагр., калінк., З нар. сл.; навагр., Жыв. сл.; слонім., лельч., ваўк., шчуч., Нар. лекс.); ’адзенне’ (Маш., Нас., Сл. ПЗБ); ’брудная бялізна’ (паўсюдна, акрамя гродз., ЛА, 3). Укр. пла́ття ’адзежа’, ’бялізна’, рус. платье ’дарагое адзенне’, ’сарафан’, ’спадніца’; ’бялізна’; польск. płacie ’анучы, акраўкі, хусты, кавалкі палатна, брудная бялізна’. Прасл. *platьje < *platъ > плат (гл.); Фідроўская (Зб. памяці Багародзіцкага, 143) лічыць слова запазычаным са ст.-слав., што не мае падстаў, калі выводзіць яго з прасл. *platъ, параўн. ESJSt, 11, 652.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абве́траць сов., в разн. знач. обве́треть;

~ралі ру́кі — обве́трели ру́ки;

бялі́зна ~рала — бельё обве́трело

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прані́на ’менструацыя’ (ТС). Дэрыват з суф. ‑іна ад праць (гл.). Эўфемізм, параўн. праннёбялізна для мыцця’ (Юрч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

проката́тьсяI сов. (разгладиться — о белье) пакача́цца, вы́качацца;

бельё хорошо́ проката́лось бялі́зна до́бра пакача́лася (вы́качалася).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сі́нены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад сініць.

2. у знач. прым. Які стаў сінім, афарбаваўся ў сіні колер. Сіненае палатно.

3. у знач. прым. Які падсініўся; падсінены. Сіненая бялізна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паперасыха́ць, ‑ае; зак.

Перасохнуць — пра ўсё, многае. Бялізна паперасыхала. □ Шафёр дастаў з багажніка брызентавае вядро, і салдаты пабеглі ў нізіну, спадзеючыся знайсці там ваду. Але вады нідзе не было — усё паперасыхала. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бе́лле, ‑я, н., зб.

Разм. Тое, што і бялізна. // перан. Тое, што і белізна. Белая, мяккая ціша няхрусткая, Белай дрымотай спавіты кусты, Белае белле... Зіма беларуская... Што ж мне не дорыш снягурачку ты?.. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саматка́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Адзенне, бялізна з саматканага льнянога палатна. [Шыянок:] — Я не ведаю, як хто, а я вельмі добра адчуваю сябе, калі надзяваю на голае цела сялянскую саматканку. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рыгво́ ’горла’ (Сл. Гродз.). Утворана ад рыга́ць (гл.), як лятво́ ’ляток’ ад лята́ць, мыцьво́бялізна’ ад мыць (Пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 34).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)