праём, ‑а, м.

Адтуліна ў сцяне для акна, дзвярэй і пад. З аднаго пакоя ў другі вялі дзверы, але іх саміх яшчэ не было, толькі праём вызначаў іх будучае месца. Арабей. Калі прачнулася Аксіння, калі адкрыла вочы яна, — убачыла ў праёме акна неба, чыстае і сіняе. Вярцінскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маг, ‑а, м.

1. Той, хто нібыта валодае тайнамі магіі; чарадзей, чараўнік. // перан. Пра чалавека, які робіць што‑н. надта лёгка і лоўка. Мы ведаем цяпер Тваё імя, Купала, Вялікіх песень маг І сэрцаў валадар. Глебка.

2. На Старажытным Усходзе — жрэц, які спраўляў рэлігійныя абрады і прадказваў будучае.

[Грэч. mágos ад перс. muğ — вогнепаклоннік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бу́дущее ср., сущ. бу́дучыня, -ні ж., бу́дучае, -чага ср.;

пла́ны на бу́дущее пла́ны на бу́дучыню;

в недалёком бу́дущем у недалёкай бу́дучыні; у ху́ткім ча́се;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

від¹, -у, М аб відзе, на віду́, м.

1. Тое, што адкрываецца перад вачамі, перспектыва, а таксама адлюстраванне яе.

В. на мора.

Альбом з відамі Каўказа.

2. Тое, што і выгляд (у 1 знач.).

Спалоханы в. твару.

Стрэльба страціла ўжо былы колер і в.

3. мн., перан. Меркаванні; намер.

Віды на ўраджай.

Віды на будучае.

Паставіць на від каму — зрабіць папераджальную заўвагу, вымову.

|| прым. відавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Відавыя паштоўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сёння, прысл.

1. У гэты дзень.

С. паеду ў Полацк.

2. перан. Цяпер.

С. студэнт, а заўтра настаўнік.

3. у знач. наз., нескл., н. Цяперашні дзень.

На с. ўзяла білеты ў кіно.

На с. (перан.: у дадзены момант). Наша с. (перан.: цяперашняе жыццё).

Не сёння, дык заўтра; не сягоння — заўтра (разм.) — вельмі хутка, у бліжэйшы час.

|| прым. сённяшні і сяго́нняшні, -яя, -яе.

На с. дзень (на сёння).

Жыць сённяшнім днём — не думаючы пра будучае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дале́йшы, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца працягам чаго‑н. папярэдняга; наступны. Цэлае лета жыла Аленка думкаю аб новай школе, аб далейшай сваёй навуцы. Колас. Хлопцы пусціліся ў далейшую дарогу. Маўр. // Размешчаны за чым‑н., далей чаго‑н. [Макара] пацягнула паглядзець, што напісана там, на тых далейшых шчытках. Дуброўскі. // у знач. наз. дале́йшае, ‑ага, н. Будучае. У далейшым будзем рабіць інакш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паваражы́ць, ‑ражу, ‑рожыш, ‑рожыць; зак.

1. Адгадаць будучае або мінулае па картах, лініях рукі і пад. — Ну, паваражыце мне! — панна Людміла працягнула Лабановічу руку. Колас.

2. перан. Разм. Па-майстэрску, падобна чараўніку, папрацаваць над чым‑н. Бацька моўчкі павёў .. [хлопчыка] ў каюту, паваражыў над электроннай машынай, і з яе выпаўзла белая стужка з мноствам чорненькіх рысачак. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́шлы ’які прыйшоў адкуль-небудзь, нетутэйшы, чужы’; ’які прыйдзе, наступіць; будучы’ (Ласт., Байк. і Некр., Шат., ТСБМ; арш., шчуч., маст., зэльв., слонім., глус., добр., ЛА, 3), ’які прыйшоў, надышоў (аб часе)’ (Мал.), ст.-бел. пришлый ’будучы’. Рус. при́шлый ’нетутэйшы, чужы’, смал. ’наступны’, укр. при́шлий ’будучы’. Першапачаткова дзеепрыметнік на ‑л‑ ад дзеяслова прыйсці. Другое значэнне, магчыма, з польск. przyszły ’тс’, параўн., аднак, ст.-бел. пришлоебудучае’ (1562 г.), якое Карскі (2–3, 42) разглядае як звыклы дзеепрыметнік прошлага часу. Гл. пры́шласць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бясхма́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Без хмар; ясны. Ноч была з ціхім водсветам зорнага бясхмарнага неба. Чорны. Кветкі даверліва пазіралі ў бясхмарны блакіт неба. Марціновіч.

2. перан. Нічым не засмучаны; шчаслівы. Мне ішоў васемнаццаты год. Такі ўзрост, калі ўсё наперадзе здаецца светлым, бясхмарным, шчаслівым, калі ў душы жыве вера на будучае, калі, здаецца, на свеце няма такіх вышынь, якіх ты не можаш узяць. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перспекты́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да перспектывы (у 2 знач.). Перспектыўны жывапіс. Перспектыўныя дэкарацыі.

2. Які прадугледжвае будучае развіццё, распрацаваны на многа год. Перспектыўнае планаванне. □ — Наша задача — дапамагчы кожнаму калгасу скласці перспектыўны план развіцця гаспадаркі. Шамякін.

3. Які мае перспектывы (у 4 знач.), можа паспяхова развівацца ў будучым. Перспектыўная прафесія. Перспектыўны сорт раслін. □ — Раён у нас перспектыўны. Не думайце, што глухамань. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)