бу́дучае

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. бу́дучае
Р. бу́дучага
Д. бу́дучаму
В. бу́дучае
Т. бу́дучым
М. бу́дучым

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бу́дучае сущ. бу́дущее, гряду́щее

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бу́дучы, -ая, -ае.

1. Такі, які адбудзецца ўслед за цяперашнім.

Б. год.

2. Такі, які будзе потым, у далейшым.

Будучыя ўрачы.

3. у знач. наз. бу́дучае, -ага, н. Час, які ідзе ўслед за цяперашнім.

Заглянуць у б.

4. у знач. наз. бу́дучае, -ага, н. Лёс, доля.

Б. планеты.

Будучы час — катэгорыя дзеяслова, якая характарызуе дзеянне ў часе, што наступіць пасля гаворкі аб ім.

У будучым — пазней, у далейшым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бу́дучы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бу́дучы бу́дучая бу́дучае бу́дучыя
Р. бу́дучага бу́дучай
бу́дучае
бу́дучага бу́дучых
Д. бу́дучаму бу́дучай бу́дучаму бу́дучым
В. бу́дучы (неадуш.)
бу́дучага (адуш.)
бу́дучую бу́дучае бу́дучыя (неадуш.)
бу́дучых (адуш.)
Т. бу́дучым бу́дучай
бу́дучаю
бу́дучым бу́дучымі
М. бу́дучым бу́дучай бу́дучым бу́дучых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

предстоя́щее сущ. бу́дучае, -чага ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запа́сіць, -а́шу, -а́сіш, -а́сіць; незак., што.

Прыгатаўляць на будучае, рабіць запас.

З. сена на зіму.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

яснаба́чанне, -я, н. (кніжн.).

Незвычайная здольнасць прадбачыць, распазнаваць будучае і з’явы, якія недаступны ўспрыманню звычайнага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́ўтрашні, -яя, -яе.

Такі, які адбудзецца заўтра.

Заўтрашнія заняткі.

Клапаціцца пра з. дзень (перан.: пра бліжэйшае будучае).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

песімі́зм, -у, м.

Светаадчуванне, прасякнутае нявер’ем у будучае, схільнасцю бачыць ва ўсім толькі адмоўнае; проціл. аптымізм.

|| прым. песімісты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пражэ́кт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

1. План на будучае (уст.).

2. Нездзяйсняльны праект (у 3 знач.; іран.).

Строіць пражэкты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)