*Модры, ст.-бел. модрый ’блакітны’ (XVI ст.) (Булахаў, Гіст., 136). Да прасл. modrъ, якое мае і.-е. адпаведнікі: літ. mãdarasбруд’ (Мартынаў, Язык, 51) і хец. andra‑ (Махэк₂, 372).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адхваста́ць, ‑хвашчу, ‑хвошчаш, ‑хвошча; зак., каго-што.

1. Разм. Адсцябаць, адлупцаваць (дубцом, бізуном, пугай і пад.). // перан. Бязлітасна, рэзка пакрытыкаваць, вылаяць.

2. Хвошчучы, адбіць, аддзяліць бруд. Дождж сек са злосцю і ахвотай, здавалася, ён шалеў ад вялікай радасці, што змог нарэшце адхвастаць, абмыць засмужаную пасля бруднага верхаводдзя зямлю. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмы́ць, -мы́ю, -мы́еш, -мы́е; -мы́ты; зак.

1. каго-што. Мыццём ачысціць (ад бруду, гразі і пад.); вымыць. Змыць што-н. з чаго-н.

А. бруд з вопраткі.

А. рукі.

2. спец., што. Прамываннем ачысціць ад прымесей.

А. залаты пясок.

3. перан. Зняць віну, ганьбу, грэх; вярнуць гонар.

Чорную душу не адмыеш!

4. Размываючы плынню, патокам, аддзяліць.

Рака адмыла частку берага.

|| незак. адмыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. адмыва́нне, -я, н. і адмы́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 знач., спец.).

|| прым. адмы́вачны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

худзі́зна, ‑ы, ж.

1. Знешні выгляд худога ​1. Худзізна [палоннага] ўразіла Ядзю можа больш, чым раны, бруд, зарослы сівой барадой твар. Асіпенка. Нягледзячы на худзізну, .. [жарабок] аказаўся даволі жвавым. Сяркоў.

2. Разм. Пра худога чалавека або жывёлу. Цяпер конь.. [Кастуся] ўжо не быў той здарожанай, хоць і маладой, худзізнай. Чорны. Навалач нейкую знайшла, прымака. Худзізна — скура ўжо не на рэбрах, а пад рэбрамі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лівандрэк ’лекі — забабоны ад урокаў у выглядзе чорных кавалкаў нейкай смалы, якую чапляюць, напрыклад, на рогі карове, калі яна ацялілася’ (КЭС, лаг.). Няясна. Магчыма, звязана паходжаннем са словам Levant ’Усход’, абазначаючы нейкі магічны сродак, які прыйшоў з Усходу, а другая частка з ням. Dreckбруд, кал’, ’дрэнь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мурава́ць, мурова́ць ’поўзаць, заседжваць (аб мухах, мурашках)’ (ТС). Да ⁺мур (магчыма, паўн.-прасл. murъ): рус. варон. мур ’цвіль’, чэш. mour, славац. múr ’вугальны пыл, сажа’. І.‑е. адпаведнікі: літ. máurasбруд, гразь’, арм. mrur ’тс’, літ. mùrti ’намакаць’, mùrdyti ’пэцкаць’, лат. murît ’тс’ (Махэк₂, 377; Фасмер, 3, 10–11).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парх ’паршывы, пакрыты лішаямі, паршывец’ (Нас., Шат., Гарэц., Др.-Падб., Шн. 2), ’парша’ (Яруш.), ’зняважлівая назва яўрэя’ (Нас., Мядзв.), ηάρχι ’усялякі бруд; пейсы ў яўрэяў (Нас.), ’парша, кароста’ (Сцяшк., Грыг.), пархаўё ’дзятва’ (Карскі, Труды, 476). З польск. parch, parchować ’парша, часотка’, ’станавіцца паршывым’ (Кюнэ, Poln., 85). Параўн. Міклашыч, 241.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вёска, ‑і, ДМ вёсцы; Р мн. ‑сак; ж.

1. Сельскае паселішча. Палеская вёска. □ Вёска, дзе была.. школа, спадабалася мне — невялікая, з адной толькі вуліцай, і ўся нібы замаскіраваная ў зеляніне. Кавалёў.

2. Сельская мясцовасць. Паехаў працаваць на вёску. // Жыхары вёскі; сялянства, вясковае насельніцтва. [Мужык:] — [Хлопчык] як пачне іграць на дудачцы, дык уся вёска збягаецца слухаць. Якімовіч. З вёскі змываць дакастрычніцкі бруд — Задача мая ўдарная. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мусоліцца ’забруджвацца ад неахайнага карыстання, зашмальцоўвацца’, мусоліць ’часта дакранацца насліненымі або бруднымі пальцамі’ (ТСБМ). Не зусім яснае слова. Рус. муслить, мусолить, муслякать ’тс’. Магчыма, генетычна звязаны са ст.-грэч. μύδος ’вільгаць, гніллё’, μύζω, μυζάω ’смакчу’, ст.-інд. mudirás ’хмара’, с.-ірл. muad ’тс’, новав.-ням. Schmutz ’гразь, бруд’ (Фасмер, 3, 16–17).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разлёпа, разлёпушка ’нязграбны чалавек’ (астрав., Сл. ПЗБ), укр. леп ’ліпкі бруд’, ле́павча ’бруднае дзіця’, славен. lép ’клей’, серб.-харв. ле̑п ’клей, усё, што клеіць’, ц.-слав. лепъ ’клей, пластыр’. Да прасл. *lepъ, *lьpъ ’клей, усё, што ліпне’ (ЕСУМ, 3, 222–223). Падрабязней гл. ЭССЯ, 14, 224–225. Параўн. ляпня́к ’недапечаны хлеб, які ліпне да зубоў’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)