...кратны, ‑ая, ‑ае.

Другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: такі, што паўтараецца столькі разоў, большы ў столькі разоў, колькі паказвае першая частка, напрыклад: аднакратны, мнагакратны, пяцікратны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паступа́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць паступальнага. Развіццё беларускай паэзіі, якое з часоў рэвалюцыі 1905 г. вызначалася паступальнасцю і інтэнсіўнасцю, абяцала ў хуткім часе набыць яшчэ большы размах. Ярош.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапало́х, ‑у, м.

Агульны нечаканы спалох; збянтэжанасць; паніка. У зале падняўся такі перапалох, як быццам наступіў канец свету. Скрыпка. Залп у цэнтры абоза падняў яшчэ большы перапалох і хаос. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вялі́кі, -ая, -ае; бо́льшы; найвялі́кшы, найбо́льшы.

1. Значны па велічыні, памерах, сіле; проціл. малы.

В. горад.

В. будынак.

Вялікая радасць.

Вялікія беды пачынаюцца з малых (прыказка). Вялікая зямля (мацярык). Вялікая літара (якая выступае над радком).

2. Выдатны па сваім значэнні; які валодае ў высокай ступені той якасцю, якая знаходзіцца ў значэнні вызначаемага назоўніка.

Вялікая перамога.

В. вучоны.

3. Большы, чым патрэбна, прасторны.

Гэтыя боты мне вялікія.

4. Дарослы (з пункту гледжання дзіцяці), а таксама (пра дзіця) такі, які выйшаў з дзіцячага ўзросту, падрослы.

Сын ужо в., пойдзе ў школу.

5. Значны па колькасці.

Вялікая сям’я.

Вялікія грошы.

Ад (з) вялікага розуму (разм., іран.) — па дурасці.

Вялікае мноства — вельмі многа.

Вялікія дзяржавы — найбольш магутныя дзяржавы, якія адыгрываюць вядучую ролю ў сусветнай палітыцы і ў міжнародных адносінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дроб², -у, мн. -ы, -аў, м.

Лік, прадстаўлены ў выглядзе частак адзінкі.

Бясконцы дзесятковы дроб — дроб, у запісе якога пасля коскі знаходзіцца бясконцая колькасць лічбаў.

Правільны дроб — дроб, у якім лічнік меншы за назоўнік.

Няправільны дроб — дроб, у якім лічнік большы за назоўнік.

Дзесятковы дроб — дроб, назоўнік якога з’яўляецца цэлай ступенню ліку дзесяць.

|| прым. дро́бавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бо́льший сравнит. ст. бо́льшы;

бо́льшей (бо́льшею) ча́стью, по бо́льшей ча́сти больш за ўсё, перава́жна;

са́мое бо́льшее са́мае бо́льшае;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патро́ены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад патроіць.

2. у знач. прым. Большы ў тры разы. [Паўліна Цітаўна:] — Я ведаю толькі адно: выберуць — буду працаваць з патроенай энергіяй, каб апраўдаць давер’е. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разру́б, ‑а, м.

Тое, што і водруб. [Бандарэнка:] — Бацька мой, калі на разрубы зямлю бралі, захацеў .. большы хутар. Далі яму аж дзве дзесяціны надбаўкі, за тое, што ён палез у балота. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перадо́льшы ’старэйшы паводле ўзросту’ (Нас.), рус. смал. передольшый ’тс’. Да перад‑ і суф. ‑ольшы, параўн. таксама трок. селядо́ршы ’сярэдні’ < серадо́льшы ’тс’, магчыма, пад уплывам большы; несумненна элемент ‑ш‑ — суфікс параўнальнай ступені (Карскі 2-3, 41–42).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

павялі́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад павялічыць.

2. у знач. прым. Большы па памерах. Часамі .. [Сыч] падыходзіў да павялічаных фотаздымкаў сына і жонкі. Паслядовіч. Шрам выглядае павялічанай коскай з круглай галоўкаю зверху. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)