Рэ́йвах ’пярэпалах’: … нарабіла вялікага рэйваху (Дзядзька Квас. Роздумы на калёсах. Беласток, 1995. С. 114). Укр. рейвах ’вэрхал, мітусня, беспарадак’, польск. rejwach ’тс’, чэш. rajboch ’беспарадак’. Паводле Махэка — няяснае (Махэк₂, 506). Брукнер выводзіць ад rej ’танец’ (Брукнер, 457). З ідыш rejwach ’шум, мітусня’ (Каня, Słownik, 189).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тлумата́ ’шум, беспарадак у галаве’ (Мат. Гом.). Да тлум 1 (гл.) па тыпу глухата, цесната і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гармі́дар, ‑у, м.

Разм. Гучная бязладная гаворка наперабой; шум, вэрхал. Адразу падняўся гармідар. Кожны хацеў першы выказаць сваю думку. Карпюк. Троху-патроху ўзнялася жвавая гамонка, якая нарэшце перайшла ў тлумны гармідар. Зарэцкі. // Беспарадак, неразбярыха.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ана́рхія, ‑і, ж.

Такі стан грамадства, калі няма арганізаванай улады, законаў, абавязковых нормаў паводзін. // Адсутнасць планавай арганізацыі. Анархія вытворчасці. // Разм. Безуладдзе; беспарадак; хаос. [Бярозін:] У яго [Дулебы] зоне ўсе камбрыгі падпарадкоўваюцца яму, усякая анархія будзе строга карацца. Шчарбатаў.

[Грэч. anarchia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Муце́ль ’той, хто ўносіць беспарадак, блытаніну’ (івац., Сл. ПЗБ). Да муці́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ель гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́йда ’гультай’ (Сл. ПЗБ), ро́йда ’беспарадак; беспарадачны чалавек’ (смал., бран., Сл. ПЗБ). Славац. rajda, randa ’пацяганка’. Ад рэйдаць 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

катава́сія, ‑і, ж.

1. Песнапенне, што выконваецца абодвума клірасамі, якія для гэтага сыходзяцца разам на сярэдзіну царквы.

2. перан. Беспарадак, мітусня, неразбярыха. Паразумнеў надта малады народ, не слухаюць старэйшых. Ад гэтага і пайшла катавасія на свеце. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

беспоря́дки мн., (волнения) беспара́дкі, -каў, ед. беспара́дак, -дку м., хвалява́нні, -нняў, ед. хвалява́нне, -ння ср.; (бунт) бунт, род. бу́нту м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскудла́ціць, ‑лачу, ‑лаціш, ‑лаціць; заг. раскудлач; зак., каго-што.

Разм. Растрапаць; збіць у кудлы (валасы, прычоску). [Юльян:] — Маці! Хуценька распранайся, раскудлач валасы ды кладзіся ў пасцель! Новікаў. // Прывесці ў беспарадак, зрабіць кудлатым. Вецер ужо раскудлаціў на .. [стрэхах] пачарнелую салому. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вэ́рхал, ‑у, м.

Разм. Страшэнны беспарадак, неразбярыха; крык, шум. У доме — вэрхал, усё пайшло дагары нагамі. Карпаў. На ферме зноў падняўся вэрхал: спрачаліся, каму колькі год. Пташнікаў. Бегае, круціцца, галёкае, як ашалелы: вечны вэрхал праз яго на дварэ. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)