цы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Цынкавая скрынка (звычайна для захавання патронаў). Вінтоўкі — іх дваццаць штук — перанеслі ў два захады і яшчэ адну ходку зрабілі па цынкі з патронамі. Навуменка. Падбег Багроў з распячатанай цынкай патронаў. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памуці́цца, ‑муціцца; зак.

1. Зрабіцца мутным (у 1, 2 знач.), страціць празрыстасць; памутнець (у 1 знач.). // Стаць мутным, прыняць неасэнсаваны выраз, пацямнець (пра вочы). / у безас. ужыв. Ад болю ўваччу памуцілася. Беразняк.

2. перан. Страціць яснасць, зацямніцца (пра свядомасць, розум і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадзе́рці, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; пр. прадзёр, ‑дзерла; зак., што.

Тое, што і прадраць. Страха палала ўжо з усіх бакоў, а дэсантнікі не паказваліся. Не мог жа ён забіць іх. А што, калі яны прадзерлі страху з другога боку і ўцяклі? Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распатро́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Разм. Расправіцца з кім‑н., разбіць каго‑, што‑н. [Ермакоў], пачуўшы пра гарматы, загарэўся неадольнай думкай: — «ударыць знянацку, ушчэнт распатроніць і захапіць артылерыю!» Мележ. [Жорка:] — Прама завідкі бяруць: такога бандыта распатроніў ты... Беразняк. // Рэзка раскрытыкаваць каго‑, што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старыка́н, ‑а, м.

Разм. Стары чалавек, стары. [Тапаркоў:] — А як сям’я, бацька Гэлі? Сімпатычнейшы старыкан. Навуменка. Ніхто не разумее сабе дэпо без фігуры гэтага сівага, любага старыкана. Шынклер. Вастраносы гаспадар флягі ахвотна растлумачыў: — Бярозавік на хлебных скарынках. Учора ў мястэчку адзін старыкан удружыў. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узахлёб, прысл.

Разм. Захлёбваючыся; таропка; заўзята. Сябры віншавалі разбуджанага Руневіча, зноў віншавалі адзін аднаго, ціха, узахлёб смяяліся. Брыль. Не чакаючы далейшых пытанняў, [Мікешка] ўзахлёб пачаў расказваць, што здарылася ў воданапорпай вежы. Беразняк. Не ўмеюць часам і крытыкаваць. Крытыкуюць — на знішчэнне. Хваляць — узахлёб. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

масі́раваць 1, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.

Рабіць масаж. Не звяртаючы ўвагі на ўдары крылаў, [дзед] пачаў масіраваць мускулістае цела птушкі. Беразняк.

[Ад фр. masser — рабіць масаж.]

масі́раваць 2, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.

Спец. Сканцэнтраваць (канцэнтраваць) у адным месцы (войскі, авіяцыю, артылерыйскі агонь і пад.).

[Ад фр. maser.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкасі́цца, ‑кашуся, ‑косішся, ‑косіцца; зак.

1. Стаць слабым, нядужым (ад стомы, моцнага перажывання і пад.). Мімаволі падкасіліся ногі, і Анісся прыхілілася да заснежанага плоту, каб аддыхацца, сабрацца з думкамі. Лынькоў. Уваччу Паўліка пацямнела, калені падкасіліся. Беразняк.

2. Разм. Косячы, дайсці, наблізіцца да нейкай мяжы. Падкасіцца да рэчкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падма́нны, ‑ая, ‑ае.

Які ўводзіць у зман; падманлівы. Падманны рух. □ [Радыст:] — Я вымушаны быў звярнуць у другі бок, каб навесці.. [немцаў] па падманны след. Паслядовіч. Баласпай асадзіў кабылу. Па почырку арлінага лёту ён здагадаўся, што звер сумеў ашукаць птушку. Воўк ці хутчэй за ўсё ліса зрабіла падманную стойку. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.

Разм.

1. Утварыць моцны адрывісты гук, выстраліць. Гулка бахнуў драбавік. Броўка. / у безас. ужыв. — Ну і бахнула! — у захапленні ўсклікнуў Мікешка, скаціўшыся з абрыву. Беразняк.

2. З шумам ударыць, стукнуць, кінуць. Бахнуць па галаве. Бахнуць кулаком па стале. Бахнуць шклянку на падлогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)