Прамава́ць 1 ’надаваць, узводзіць у вышэйшую (духоўную) ступень’ (Нас.). Праз польск. promować ’пераводзіць у наступны клас; прысвойваць вучоную ступень і пад.’ < лац. promovere ’перасоўваць, рухаць наперад’ (гл. Банькоўскі, 2, 783).
Прамава́ць 2, прамова́ты ’лаяць, сварыцца’ (горк., бяроз., Шатал.). З польск. przemawiać (się) ’папікаць адзін аднаго, спрачацца, лаяцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́лька ’партыя гульні ў карты’ (ТСБМ). Запазычана з рус. пу́лька ’тс’, што з франц. poule ’агульная сума ставак, складаючых банк у азартнай гульні’, параўн. польск. pula ’тс’; першапачаткова франц. poule ’курыца’, дакладней ’курыца на яйках’, дзе кожнае яйка атаясамліваецца са стаўкай; параўн. Фасмер, 3, 405; Банькоўскі 2, 965.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́пе́ц ’пуп у птушак; гузік; бутон; нарост; кутас’ (ТС), пупэц ’пуп у птушак, страўнік’ (ЛА, 1), ’пупок’ (бяроз., Шатал.), укр. пупець ’пупок, пупавіна; страўнік у птушак’, ст.-польск. pąpiec ’пупок’ (XV ст., глоса да лац. umbilicus), што дае падставы для рэканструкцыі дыялектнага прасл. *рррьcь < *рорь (Банькоўскі, 2, 539).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́пнік ’купена, Polygonatum officinalis All.’ (маг., Кіс.), рус. пу́пник ’тс’; іншая назва грыжнік (там жа) сведчыць пра сувязь з пуп ’жывот, хвароба жывата’, параўн. рус. пуповник, пу́пная трава ’лекавыя зёлкі’ (“пуповна трава нужна для брюха”, СРНГ), польск. pępownik (з 1472, пра розныя расліны, да pęp, гл. Банькоўскі, 2, 539).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пяраі́ мн. л. ’валакно, сплеценае ў выглядзе касы’ (астрав., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, звязана з польск. pierzeja, першапачаткова пра кожны са “сцяжкоў” пяра (ад pióro, гл. пяро, Банькоўскі, 2, 562), параўн. перыя, перон ’бок вуліцы’ (гл.). Малаверагодная па семантычных прычынах сувязь з літ. perėja ’пераход’, нягледзячы на геаграфічную блізкасць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пярэ́йд ’пераход; праход’ (Нас., Гарэц., Стан.). Бяссуфікснае ўтварэнне ад перайсці, 1 ас. адз. л. перайду́ (гл. ісці), параўн. пярэйсьце ’тс’ (Гарэц.). У падобным польск. przedejdę ’пайсці ўперад’, якое Банькоўскі (2, 829) лічыць багемізмам, параўн. чэш. předejdu ’апярэджу’, інфінітыў předejíti ’апярэдзіць’, выступае варыянт прыстаўкі (прыназоўніка) *perdъ (przede‑, гл. перада‑, перад).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пілацік, ст.-бел. пилапткь ’кій’ (1539 г.) запазычаны са ст.-польск. pilatyk ’кій, дручок’, якое выводзіцца са ст.-грэч. πιλατικός ’валюшны, сукнавальны’ (Булыка, Лекс. запазыч., 105), што малаверагодна. Банькоўскі (2, 582) на аснове першаснага значэння ’біта для гульні ў мяч’ выводзіць з pila ’мяч’ і łykać, tknąć. гл. тыкаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пілка ’мяч’ (Шпіл.; Нас.; Сцяшк. Сл.), ’футбол’ (маст., Сл. ПЗБ), ст.-бел. пила, пилка ’мяч’. Запазычана са ст.-польск. piła, piłka ’тс’, якое узыходзіць да лац. pila ’мяч’, ’клубок’ (Насовіч. 414; Булыка, Лекс. запазыч., 118; Банькоўскі, 2, 582). Сюды ж пілэ́чка ’кавалак апрацаванай гліны на адну пасудзіну’ (беласт., ЖНС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пло́мба ’цвёрдае рэчыва, якім закладваецца дупло зуба’, ’металічны забаронны знак’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ). Праз рус. мову з ням. Plombe, якое з plombieren ’пламбаваць’ < франц. plomber ’ушчыльняць, заліваючы растопленым волавам’ < plomb ’волава’ < лац. plumbum ’тс’ (Фасмер, 3, 284; Банькоўскі, 2, 610). Палес. драг. плёмба, блёмба — праз польск. plomba ’пломба’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пляж ’бераг мора, возера, ракі, на якім загараюць і адпачываюць у час купальнага сезону’ (ТСБМ; ваўк., Сцяшк. МГ). Праз рус. мову з франц. plage ’тс’, ’узмор’е’, якое, як і італ. piaggia ’узбярэжжа’, узыходзяць да італ.-лац. plagia < лац. plaga ’вобласць, пояс, зона’ (Фасмер, 3, 291; Банькоўскі, 2, 600).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)