шчака́, ‑і, ДМ шчацэ; мн. шчокі, шчок; ж.
1. Частка твару ад скулы да ніжняй сківіцы.
2. Спец. Бакавая плоская частка паверхні чаго‑н. (апарата, механізма, прадмета і пад.). Шчака сякеры. □ У печы, збоку за шчакой, стаяў маленькі гаршчэчак. Пташнікаў.
3. звычайна мн. (шчо́кі, шчок). Высокія крутыя скалістыя берагі ракі; высокія схілы цясніны. Рака тут заціснута ў абрывістых берагах-«шчоках». Гавеман.
•••
Уплятаць за абедзве шчакі гл. уплятаць.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
◎ Пічы́й, нічые ’адростак новага пяра пасля лінькі’ (стаўб., ЛА, 1). Утвораны пры дапамозе суф. -ьш < прасл. *-*уь ад прасл. *рісь. параўн. карэліц. пыч ’верхняя частка парастка’ (З нар. сл.), балг. пич ’атожылак у дрэваў і вінаграднай лазы’, балг. еленск. пич ’бакавая галінка сцябла памідораў’, пнч ’атожылкі ў вінаградзе, тытуні’, славен. plč ’вугал печы’, якія з *pičiti / pičati < pikati ’калоць’, ’тырчаць, вытыркацца’ (Гарачава, Этимология–1978, 107–108).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
прыскры́нак, ‑нка, м.
1. Скрыначка ў куфры на бакавой сценцы для захоўвання дробных рэчаў. З боку куфра паглядаў чыста выгабляваны прыскрынак, куды складаліся дзявочыя каралі і брошкі... Броўка. Бывала.. адчыняць куфар і пачнуць пераглядаць цікавыя рэчы: пярсцёнкі, што хаваліся ў прыскрынку, дарагія хусткі.., рознакаляровыя стужкі. Колас.
2. Абл. Бакавая скрынка ў стале. У сваім кабінеце застаў [Шэмет] Гаварушку. Той, не чакаючы прыходу Шэмета, рыўся ў шуфлядзе стала. Калі ўбачыў, засунуў прыскрынак і ўсхапіўся. Лобан.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Тарэ́ц ’папярочны зрэз; бакавая старана’, ’кароткі брусок для машчэння вуліцы’ (ТСБМ), торц ’папярочны зрэз’, тарцава́ць ’стругаць дрэва ўпоперак слаёў’ (Ласт.). Укр. торе́ць ’тарэц’, рус. торе́ц, торц ’тс’. З італ. torso ’торс, тулава (як частка статуі)’. У такім выпадку італьянскае слова набыло ва ўсходнеславянскіх мовах суфікс ‑ец пад уплывам іншых слоў з гэтым суфіксам. Акрамя таго, дапускаецца сувязь слова з прасл. *terti ’церці’ (ЕСУМ, 5, 604; Фасмер, 4, 88).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Слабіна́ ‘нетрывалае, слабое месца’ (ТСБМ), ‘воля, свабода, безнагляднасць’, ‘нядужы, хілы чалавек’ (Яўс.), сла́бінка ‘слабасць, недахоп’ (Нар. Гом.), сюды ж слабе́нё (słabienio) ‘бакавая частка жывата да клуба’ (Арх. Федар.). Параўн. укр. слабина́ ‘слабасць’, ‘пахвіна ў жывёлы’, рус. слабина́, в.-луж. słabina, н.-луж. słabina, чэш. slabina, славац. slabina, серб.-харв. сла̀бина, балг. слабина́, макед. слабина ‘пахвіна’. Прасл. *slabina ‘слабіна’, вытворнае ад *slabъ (гл. слабы), параўноўваюць з літ. pa‑slẽpenes ‘пахвіна’ (Голуб-Копечны, 335; БЕР, 6, 828).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Прычо́лак 1 ’скат чатырохскатнай страхі над папярочнай сцяной’ (ТСБМ, Сцяшк.), прычо́лак, прічо́лок, прычо́лкі ’сярэдні скат трохсотай страхі, звычайна з задняга боку будынка’, ’страха над тарцовай сцяной будынка’ (ельск., Шушк.; ТС), прычі́лок, прычо́лак, прычо́лкі ’франтон’ (іван., нараўл., гродз., ДАБМ, 778), прычо́лак ’закот (з саломы, дошак, шыферу)’ (Ян.), ’франтонная частка страхі’, ’ніжняя частка франтона’ (карэліц., Сл. ПЗБ; Жыв. сл.), ’частка страхі, якая звісае над сцяной; напуск, стрэшка (з саломы)’ (Мат. Гом., ЛА, 4), прычо́лак ’вільчык’ (лід., барыс., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс.), прычі́лок ’тс’ (Сл. Брэс.). Рус. приче́лок, дыял. паўдн. ’франтон; выступ франтона’; ’скат страхі, даху’; ’тарцовы бок сцірты’; укр. причі́лок ’бакавая сцяна хаты; бок страхі, франтон’; ’бакавая сценка куфра’, польск. przyczółek ’франтон’, славен. pričélek ’гладкая паверхня каменя на сячэнні’. Прэфіксальна-суфіксальны дэрыват ад чало́ (гл.). Параўн. Банькоўскі, 2, 931.
Прычо́лак 2 ’выступ каля коміна печы’ (Сцяшк.). Далейшае развіццё семантыкі ў прычо́лак ’прыбудова, прысценак, трысцень’ (ТС). Рус. дыял. приче́лок ’выступ каля коміна печы’; ’палічка пры ўваходзе ў камору са спускам у склеп, якая знаходзіцца каля печы’ і г. д., укр. причі́лок ’край, канец чаго-небудзь’. Этымалагічна тое ж, што і прычолак 1 (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Каплі́ца, каплічка ’невялікі царкоўны або касцельны будынак з іконамі без алтара’, ’малельня’ (ТСБМ, Грыг., Гарэц., Мядзв., Сцяшк., Бяс.; Сержп. Грам.; Бір. Дзярж.; ганц. Сл. паўн.-зах.). Ст.-бел. каплица (канец XV ст.) запазычана са ст.-польск. kaplica ’бакавая частка касцёла, пакой, у якіх адпраўляецца набажэнства’ < ст.-чэш. kapla, kaplicě < с.-в.-ням. kápelle < ст.-в.-ням. kapëlla < с.-лац. capella ’плашч’, у прыватнасці ’плашч св. Марціна з г. Тур (Францыя)’ як ’рэліквія і месца захоўвання яе’ > ’невялікая святыня’ (Слаўскі, 2, 56).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Прыму́рак, прымо́рак, прумо́рак, прімо́рок, пры́морок, пры́морочэк ’тое, што прымуравала, прыбудавала; выступ (радзей выемка), карніз печы, на якім можна сядзець або ставіць, класці што-небудзь; выступ на бакавой сценцы печы, па якім залазяць на печ; ляжанка, тапчан пры печы як яе частка’ (ТСБМ, Інстр. 1, Шушк., Янк. 2, Лексика Пол., З нар. сл., Шатал., Нар. словатв., Жд., Сл. ПЗБ; маладз., дзятл., стаўб., слуц., ЛА, 4; ПСл). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад мур (гл.). Параўн. аналагічнае ўкр. при́мурок ’карніз печы; каменная прыбудова; бакавая сцяна ганчарнай печы’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Прыскры́нак ’скрыначка ў куфры на бакавой сценцы для захоўвання дробных рэчаў’; ’бакавая скрынка ў стале’ (Гарэц., Байк. і Некр., Др.-Падб., Растарг., Інстр. 1, ТСБМ, Жд., Сл. ПЗБ), прыскры́нок, прыскры́нэк, прыскры́нёк, прыскры́ня, прыскрэ́нак ’баковачка ў куфры’ (ТС, Сл. Брэс.; драг., Жыв. НС), пры́скранек ’тс’ (Ян.), прыскры́нек ’невялічкі засек у куфры’ (Янк. 2), прыскры́нык ’скрыначка ў сярэдзіне сундука для дробных рэчаў’ (Бяльк.), прыскры́нак ’адгародка ў скрыні, куды складваюць мяхі’ (Жд.). Прэфіксальна-суфіксальны дэрыват ад скры́ня (гл.), параўн. рус. прискри́нок, укр. прискри́нок ’тс’. Гл. таксама Запрудскі, дыс., 143.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Пло́шка 1 ’бакавая частка ткацкага станка’ (брагін., Мат. Гом.), рус. арх. плашка ’кухонная дошка, кружок’. Са словазлучэння плоская дошка ў выніку семантычнай кандэнсацыі.
◎ Плошка 2 ’вялікая плоская лыжка, якой аграбалі рой пчол’. У выніку пераносу значэння (пад уплывам лексемы плоскі) з прасл. *ploskу ’плоскі, плыткі сасуд, міска’, якое было запазычана на Балканах з раманскіх дыялектаў, куды трапіла з герм. *flaskö, ці з ст.-в.-ням. fiaska са значэннем ’бутэлька’ (Трубачоў, Ремссл. терм., 293–294).
◎ Плошка 3 ’раздвоеная частка [у выглядзе дошкі], рыльца, на якое набіваліся сашнікі’ (Смул.). Да плаха, (гл.). Карэннае ‑о‑ пад уплывам лексемы дошка.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)